Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-07-16 10:48:40
Беларускія мастакі стварылі «юбілейны» стыкерпак пра Беларусь

На 20 выявах, аб’яднаных хэштэгам #BelarusIs, — незадаволены Кандрат Крапіва, малады Скарына, мілыя Топа і Яначка, прывабныя нячысьцікі і чароўныя рэчы зь беларускай міталёгіі. Галоўныя героі стыкерпаку — сёлетнія юбіляры Янка Купала, Якуб Колас, Марк Шагал.

«Гэтыя людзі стварылі культуру нашай краіны, але праз тое, што сьвет сёлета зрабіў нечуванае сальта з ног на галаву, іх юбілеі праходзяць амаль незаўважна на фоне іншых навін», — камэнтуе адна з мастачак-энтузіястак.
345 views07:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 12:49:27 ШЫХТ, ЗВА-ЖАЙ! КРРОКАМ РУШ! Беларуская мова мусіць быць галоўнай у беларускім войску

А беларускае войска — тое, якое бароніць сваю краіну. Нагадаем пра гэта ў дзень перамогі пад Грунвальдам.

Расейскаму прыметніку смирный у беларускай мове адпавядаюць словы лагодны, ціхмяны, слухмяны. „Смирно!“ — літаральна 'стань пакорлівы'.

Але ў многіх мовах асноўная вайсковая каманда азначае не загад стаць рахманым, а заклік да ўвагі. Як і наша ЗВА-ЖАЙ!

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/29416550.html
#выразы_на_штодзень
448 viewsedited  09:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 10:59:54
ВУЧЫМСЯ ЧЫТАЦЬ І ПІСАЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ЛАЦІНКАЙ

Беларуская лацінка — такі самы нацыянальны альфабэт, як і беларуская кірыліца.
842 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 14:26:29
ДОБРАЯ ГІСТОРЫЯ ПРА КАВУ

„Хачу падзяліцца добрым. У Менску, у адной кавярні, у чаканьні жонкі, я падышоў да бару і папрасіў кавы (не філіжанку, а кубачак). Папрасіў забяліць вяршкамі. Дзяўчына не ўсё адразу зразумела. Але зразумела. Тут яе паклікала жанчына і нешта падказала. Дзяўчына заўсьміхалася, падышла да мяне і кажа: "Для Вас ёсьць прэзэнт. Адзін з нашых наведнікаў пакінуў цыдулку", — і паказвае цыдулку, прымацаваную да сьцяны. А ў ёй напісана: "Таму, хто будзе мовіць па-беларуску, прашу прэзэнтаваць кубачак кавы“. Зразумела, каву гэты добры чалавек аплаціў. Было вельмі прыемна. Я зразумеў, што і такім чынам мы можам памагчы адзін аднаму. Я зрабіў тое самае: пакінуў цыдулку з прэзэнтам для беларуса. Тое ж зрабіў у Мазыры (толькі ў півярні). Хай поўніцца наш Край добрымі людзьмі і ўчынкамі!“

Ⓒ Ulad Plaksa
612 viewsedited  11:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 15:43:29
„Годзе“ — тое самае, што досыць! даволі!
Па самыя(-ае) годзе = спаўна, наколькі мага: Разбурыў мэдыцыну па самае годзе.
Таксама азначае „як найстражэй (пакараць)“: Прысудзілі штрафы па самыя годзе.

#выразы_на_штодзень
807 views12:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 11:40:37
807 views08:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 10:14:56 Падарунак для дзетак ад «Будзьма». Відэакніга-чытанка для маленькіх па-беларуску

На ютуб-канале «Будзьма» выйшла відэакніга «Чытанка для маленькіх». Відэакнігу можна і ГЛЯДЗЕЦЬ, і СЛУХАЦЬ, і ЧЫТАЦЬ адначасова.

Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі Аня Хітрык і Павел Харланчук.

У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.

Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка.

Музыка — Аня Хітрык.

Глядзіце па спасылцы:



661 views07:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 11:12:22
ГАЛАВА, ТВАР, ШЫЯ ПА-БЕЛАРУСКУ. Замацоўваем веды праз тэст:
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31934590.html
559 viewsedited  08:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 11:05:38
ШТО ДЗЕ КАЖУЦЬ КАТЫ: ПАДСУМУЙМА

У залежнасьці ад таго, дзе спытаць, кот можа мяўкаць, каўкаць, няўчыць… Нават у суседніх вёсках бывае па-рознаму.

А яшчэ ж кот выказваецца розна ў розных сытуацыях: скажам, курняўкае ў бальшыні гаворак — гэта пра асобнае кацінае слова, лагоднае або жаласнае, і яўкае — ня тое самае, што мяўкае/каўкае.

А калі кот шчасьлівы, дык ён вуркоча, або вурчыць, або муркае. Пра гэта кажуць яшчэ курняўкае, курню пяе (на паўночным захадзе скажуць, што і ўсхваляванае мяўканьне — гэта „курняў“). Каб выклікаць вуркатаньне, трэба ката накарміць і пагладзіць. Але будзьце пільнымі: бывае, каты вурчаць таксама тады, калі ім страшна ці балюча, — для аўтапсыхатэрапіі.
86 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 10:39:02
Сёньня нарадзіўся Янка Купала. Для яго свабода немагчымая безь беларускае мовы:
„Загаманіць праўдай цэламу сьвету громка, свабодна... — мы зможам толькі тады, калі ... займе пачэснае мейсца наша родная беларуская мова“.

Купала — стваральнік новай беларускай моўнай традыцыі. Ён узбагаціў яе яскравымі словамі: ваб — па-расейску „привлекательность“, мус — „необходимость“, вечнабыт, яснагляды... А цямрыца і няслава — словы, сёньня ня менш патрэбныя, чым тады...

Але гэтых словаў няма ў афіцыйных слоўніках, няма нават праграмнага слова беларушчына — пра сутнасьць беларусаў як асобнага народу.

Шырэй у артыкуле Вінцука Вячоркі: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/mova-janki-kupaly/28606765.html

Фота: помнік Купалавай паэме „На Куцьцю“. Княжна, Князь, трое Ганцоў. Праект. Скульптар Гэнік Лойка
717 viewsedited  07:39
Адкрыць / каментаваць