Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2022-06-23 09:44:17
666 views06:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 11:07:57
Што значыць „СЁНЬНЯ ПАГОДА“?

бел. ПАГОДА = рас. „хорошая погода“
пагодная вясна, пагодны дзень
22 градуcы Цэльсія, не „па Цэльсію“

Калі наадварот — НЕПАГОДА, НÉПАГАДЗЬ:

бел. залева = рас. „ливень“
бел. грымоты = рас. „гром“
пярун б’е зь неба да зямлі
маланкі бліскаюць у небе

бел. імжá = рас. „моросящий дождь“, „изморось“
бел. імжы́ць = рас. „моросит“
сьляпы (цыганскі) дождж — калі дажджыць і сьвеціць сонца

Усё ж надвор’е ў нас пераважна хмарнае, пахмýрнае.

(па-бел.) (па-рас.)
аблокі облака
перкаватыя = перистые
пластаватыя = слоистые
клубаватыя = кучевые

мерная хмарнасьцьумеренная облачность

А беларускі нацыянальны характар прынята лічыць памяркоўным. Але хто яго ведае…

Падрабязна ў артыкуле
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/pahoda/29516635.html
634 views08:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 11:12:26
«Загаварыць па-беларуску можна за два тыдні».

Расказваем, як беларуска зь Літвы Лілея Плыгаўка 30 гадоў вучыць беларускай мове іншаземцаў.

«Калі я часам чую развагі пра тое, што беларускую мову цяжка вывучыць, што на ёй немагчыма загаварыць, альбо ўвогуле „какая разница“, то гэта ўсё прыдумкі і самападман. Пра „какую разницу“ я чую з 80-х».

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31901041.html

З VPN або з-за мяжы

А колькі вам спатрэбілася часу, каб загаварыць па-беларуску?
568 views08:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 11:01:57
У міжнародны Дзень бацькі — сынонімы да слова тата
596 viewsedited  08:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 10:16:49
САПРАЎДНЫЯ НАЗВЫ БЕЛАРУСКІХ ГАРАДОЎ. ТЭСТ

„Ліёзна“ ці ўсё ж Лёзна? Слуцк ці Слуцак? Назвы нашых гарадоў — культурна-гістарычная каштоўнасьць. Пры ўмове, што яны сапраўдныя, аўтэнтычныя, а не скажоныя чужымі ўладамі. Пра назвы гарадоў з такімі „памылкамі“ — кароткі й нескладаны ТЭСТ:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31902946.html
1.0K viewsedited  07:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 14:36:27
#Слоўнічак: ВОДНАЯ ВАНДРОЎКА

лодка — човен, лодка
грести, гребу — веславаць, вяслую
гребец — вясьляр
парус — вéтразь
залив — затока
пруд — сáжалка, стаў
волна — хваля
омут — вір
кувшинка — гарлáчык

І ня блытайма рагоз (мячэўнік) з чаротам і трысьнягом!
761 views11:36
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 13:39:06
ШТО ЗНАЧЫЦЬ „ПААБАПАЛ“?
Падказка: гэтае беларускае слова зусім не пра курэньне ў недазволеным месцы. І перакласьці яго на расейскую адным словам ня ўдасца.

#карацелькі
667 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 13:31:19
Са школьных бібліятэк Беларусі прыбіраюць кнігі сучасных аўтараў. Каго зь іх вы чыталі?
Anonymous Poll
60%
Сьвятлана Алексіевіч
42%
Уладзімер Арлоў
11%
Валянцін Акудовіч
25%
Альгерд Бахарэвіч
22%
Адам Глобус
12%
Сяргей Дубавец
36%
Віктар Марціновіч
41%
Уладзімер Някляеў
18%
Алесь Разанаў
19%
Нікога
2.2K voters681 views10:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 10:49:07 ЯК НАЗВАЦЬ АДНАРАЗОВЫ ПІТНЫ ПОСУД?

Няўжо „шклянка“? Ён жа не шкляны, а папяровы ці плястыкавы.

І пра іншы посуд для піцьця. Што такое конаўка і куфаль?
Піць з рыльца — ясна. А піць нагбом — гэта як? Падрабязна — у ВІДЭА


474 viewsedited  07:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 11:02:03
У Беларусі сьпёка, таму мы падрыхтавалі для вас рэцэпт клясычнай беларускай стравы – халаднік

І спалучыўшы прыемнае з карысным, расказваем, як інгрэдыенты трэба называць па-беларуску
Захоўвайце сабе, каб не забыць!
69 views08:02
Адкрыць / каментаваць