Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-07-23 11:55:03
Тэст. Назвы нашых гарадоў, якія падмянілі

У Беларусі ёсьць гарады, чые натуральныя гістарычныя назвы камуністычныя ўлады замянілі іншымі: тапанімія для іх была ідэалягічнай зброяй.

Прайдзіце тэст:

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31954091.html

З VPN або з-за мяжы
458 views08:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 15:22:42
ЯК ПА-БЕЛАРУСКУ „БЕСПРЕДЕЛ“?

* Слова з расейскай крымінальнай мовы, азначае невыкананьне правілаў, у тым ліку нават „паняцьцяў“ злачыннага сьвету.
* У Расеі слова „беспредел“ пранікла ў літаратурную мову і стала знакам эпохі.
* Наша ўзьнёслае, паэтычнае слова бязьмежжа — зусім не „беспредел“. А сіняе бязьмежжа — гэта не „беспредел синих“.
* У Вялікім Княстве Літоўскім дэманстратыўную непавагу да законаў называлі сваволя. І жорстка каралі незалежна ад статусу вінаватых.
* Разьмяжоўваем: сваволя — дзікая, нахабная, годная кары. Свавольства — бяскрыўднае, дзіцячае.
* Іншыя беларускія словы для крайняга беззаконьня — бясчынства, бяспраўе, самаволя.
Артыкул: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/svavola/31010473.html
579 views12:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 10:00:41 За беларускую мову — карцар. Пра што гаворыцца ў аглядзе парушэньняў моўных правоў у Беларусі
за пэрыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2022 году: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31952282.html
435 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 16:12:45
Нашыя калегі падрыхтавалі агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2022 года.

Мэта гэтага агляду - дэманстрацыя стану і месца беларускай мовы ў грамадстве для яе наступнай абароны і захавання, развіцця і распаўсюджання як базавага складніку нацыянальнай культуры. Дакумента абапіраецца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».

Замацаваная заканадаўствам роўнасць моў не выконваецца беларускай дзяржавай. Мы падзяляем заклапочанасць пагаршэннем стану існавання беларускай мовы ў розных сферах яе функцыянавання і лічым важным асвятленне парушэння моўных правоў беларусаў, таму дзелімся дакументам на нашым сайце.

Агляд падрыхтаваны асацыяцыяй «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў»

Агляд на беларускай і рускай мовах
Агляд на англійскай мове
335 views13:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 13:08:22
„Мне мýляе“. Што гэта значыць? Ці можна перакласьці на расейскую адным словам?

Муляе — ня проста „цісьне“. Гэта калі нешта адначасова перашкаджае, націрае ў нейкім месцы, чапляецца. Карацей, калі муляе — зьняць і выкінуць.

З тым жа коранем словы:
мýлкі (матрац)
мульмо ‘намуляны мазоль’
мýльле ‘намулянае месца’

І выразы:
замýляць вочы — дадзець, „дастаць“, дакучаць сваёй прысутнасьцю
мякка сьцеле, ды мулка спаць — пра дэмагога-абяцальніка

На расейскую мову адным словам мýляць не перакладзеш. У нас багатая мова, дазваляе своечасова дыягнаставаць мулкасьць і пазбывацца яе — і абутку, і ў жыцьці.

ВІДЭА з вулічным апытаньнем:


#Слоўнічак
603 viewsedited  10:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 11:23:54
900 views08:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 13:26:19 Ня блытайма: КАВУ — КАШТУЕМ, СЯБРОЎКУ — ЧАСТУЕМ!

Пакаштаваць (паспытаць) можна чагосьці, напрыклад сьвежых трускавак. А пачаставаць — кагосьці, напрыклад суседа. Не наадварот!



587 views10:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 10:30:33
ЛЕЦІШЧА ПА-БЕЛАРУСКУ: нескладаны моўны ТЭСТ

І калі лецішча для вас месца дадатковай працы, і калі вы там толькі адпачываеце, — гэты тэст для вас.
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31945364.html
541 viewsedited  07:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 17:46:01
СВОЙСКІЯ ПТУШКІ: МІНІ-СЛОЎНІЧАК З АНІМАЦЫЯЙ

• Беларускія і расейскія назвы біялягічных родаў і/ці відаў птушак маюць розны граматычны род: свойская гусьдомашний гусь; свойскі інды́к домашняя индейка.
Самец качкі — кáчар. А крыжак — від дзікай качкі, ад рухаў якога названы танец „Крыжачок“.
• Абедзьве беларускія назвы індык і калакут — вынік геаграфічнай памылкі: ён ня з Індыі і не з Калькуты, а з Амэрыкі. Дарэчы, індык кулдыячыць.
• Правільна скланяйма: куранякуранём — (няма) кураняці.
• Падзываюць птушак у розных гаворках па-рознаму: курэй — ціп-ціп і пуць-пуць, куранят — пыль-пыль і пуль-пуль, гусей — гуль-гуль і зю-зю.
• На Полаччыне адганяюць: куранят — апыль! качак — авуць! гусей — агыль! гусянят — азюль! Гэта архаічныя словаўтварэньні.

Артыкул тут: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/.../31946198.html
322 viewsedited  14:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 13:50:15 Закон „Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай“ набыў моц яшчэ 16 ліпеня 2019 году. Аднак асобныя артыкулы ўводзяцца ў дзеяньне паступова, кожныя паўгода.
Гэтым разам набылі моц нормы пра абавязковыя ўкраінамоўныя вэрсіі інтэрнэт-рэсурсаў і кампутарных праграмаў тавараў.
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31946263.html
589 viewsedited  10:50
Адкрыць / каментаваць