Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-09-23 12:20:34
ВОСЕНЬ. УРАДЖАЙ. Моўны тэст прайшлі — замацуем веды.
891 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2022-09-22 19:32:23 ВІТАЙМАСЯ ПА-БЕЛАРУСКУ!

Добры дзень! Добры вечар!
А вось вітаньня „Добрай раніцы!“ нашыя суворыя продкі ня ведалі, з сонцам пачынаючы працоўны дзень. Затое маем ажно сем ранішніх вітаньняў: З панядзелкам! З аўторкам! І г. д.

ВІДЭА
https://www.tiktok.com/@radio_svaboda/video/7144724659513117958
1.1K viewsedited  16:32
Адкрыць / каментаваць
2022-09-20 13:01:56 ЦІ ДРЭННА БЫЦЬ СЬВЯДОМЫМ?

„Эти «сьвядомыя» — это враги“, — заявіў сёньня бязвылазны герой БТ.

Тутэйшыя паслугачы „русского мира“, у тым ліку іх начальнік, рэгулярна стараюцца надаваць беларускім словам зьдзеклівую і адмоўную афарбоўку.

Але слова сьвядомы (сьведамы) у нас, беларусаў, спрадвеку станоўчае.
Яшчэ ў Скарыны сьвядомы = ‘гатовы да выпрабаваньняў’, а сьведам'е = 'сумленьне, веданьне’.

Значыць, сьвядомы – чалавек з сумленьнем.

У сучасных гаворках сьвядомы — 'справядлівы, разважлівы'. У Тлумачальным слоўніку — ‘разумны; здольны мысьліць; перакананы ў правільнасьці сваіх дзеяньняў’. Актыўны суб'ект, а не пакорлівы аб'ект, якім хацелі б бачыць беларуса ворагі.

Яшчэ адно тролеўскае кляймо — змагар. Хоць адукаваны чалавек ведае, што цягам гісторыі менавіта адважныя змагары не давалі ворагам заняволіць Беларусь.

Няправільна: „страціў сьвядомасьць“. Калька з расейскага „потерял сознание“. У беларускай мове фізіялягічная зьява завецца страціць прытомнасьць, зрабіцца непрытомным. Сьвядомасьць страціць немагчыма. Будзьма сьвядомымі.

ВІДЭА вулічнага апытаньня:

1.8K views10:01
Адкрыць / каментаваць
2022-09-19 11:37:18 ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКІХ ГЕРБА І СЬЦЯГА: 19 верасьня 1991 году нашыя нацыянальныя сымбалі зацьвердзілі як дзяржаўныя.

„Бел-чырвона-белы“ — унікальнае беларускае слова. Не таму, што яно з трох частак, а бо яго першая частка бел- гучыць асабліва ўзвышана, калі ведаць народныя песьні і паэтычную клясыку („бел-сьвет“ у Купалы). Гэтае слова — у гімне БНР, і яму ўжо сто гадоў.

А вось „бэ-чэ-бэ“ лепш не казаць: няма сакральнасьці.

#культура_мовы

https://rferl.link/rG8w
1.7K views08:37
Адкрыць / каментаваць
2022-09-18 11:17:09
Парá ўраджаю. І для тых, хто раздае сябрам і знаёмым свае кабачкі (а яны ўсё не сканчаюцца), і для тых, хто думае, што бульба расьце ў падвалах эўраопту.

Называйма плён беларускае зямлі па-беларуску! Падступны моўны ТЭСТ
https://rferl.link/PaO0
1.4K views08:17
Адкрыць / каментаваць
2022-09-17 15:09:01
Вы не паверыце, але сёньня мы вучым вас лаяцца

Расказваем пра сакавітыя беларускія лаянкавыя словы і выразы.

Падпісацца на Tik Tok Радыё Свабода можна тут.
1.2K views12:09
Адкрыць / каментаваць
2022-09-16 12:16:52 У працяг грыбной тэмы: ЯК ЗАВЕЦЦА САМЫ ГАЛОЎНЫ ГРЫБ?

• У некаторых беларускіх дыялектах яго паважліва завуць проста ГРЫБ.
• У беларускай літаратурнай мове асноўная назва — БАРАВІК. У расейскай асноўная — „белый гриб“.
• Прыгожы беларускі выраз, напрыклад пра дзетак: „Яны ў цябе як баравічкі крамя́ныя!“ (па-расейску ня скажуць „дети как белые грибочки крепкие/здоровые“).
• На Беларускім Палесьсі бытуюць яшчэ назвы шчыры грыб; добры, праўдзівы, справядлівы грыб.

ВІДЭА

1.7K viewsedited  09:16
Адкрыць / каментаваць
2022-09-15 16:32:09 ЯК ГЭТЫ ГРЫБ ЗАВЕЦЦА ПА-БЕЛАРУСКУ?

Гэты грыб сямейства пячурыцавых можна есьці, калі ён малады. А калі наступіць на стары грыб роду з лацінскай назвай Lycoperdon, то ён пыхне воблакам спораў. Ці ведаюць менчукі яго назву і на якой мове?

ВІДЭА:

1.4K viewsedited  13:32
Адкрыць / каментаваць
2022-09-13 20:51:08
Беларуская ЛАЦІНКА — такі самы наш нацыянальны альфабэт, як і кірыліца.

Несавецкія кнігі, падручнікі, газэты па-беларуску друкавалі абодвума альфабэтамі.

Пішам беларускія імёны і назвы беларускай лацінкай, а ня выдуманым трансьлітам — як пішуць сваімі лацінскімі альфабэтамі немцы і французы, палякі і літоўцы.
2.0K views17:51
Адкрыць / каментаваць
2022-09-12 19:40:57 Слова ШЫЛЬДА ведаюць усе беларусы, нават расейскамоўныя.

Яно пазычанае, але вельмі даўно. Гэта стары германізм — такі самы, як і фарба, і дах, і гандаль, і тая самая шуфляда.

Слова асвоенае беларускаю моваю, адчуваецца як сваё. А ў расейскай літаратурнай мове слова „шильда“ не было і няма.

То не хаваймася пад чужымі „вывескамі“, а будзьма сабою. Пад сваёй шыльдай.

Вулічнае апытаньне пра слова шыльда: сур’ёзныя і сьмешныя адказы менчукоў пісьменьніку Зьмітру Бартосіку:

2.0K views16:40
Адкрыць / каментаваць