Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 15

2022-04-28 11:09:46 Беларуская — мова прыватных уласьнікаў

Маем шмат асаблівых словаў прыналежнасьці. Чый? Ня толькі „мой“ ці „ваш“, але ягоны, ейны, іхны — у нас завершаная, лягічная сыстэма прыналежных займеньнікаў.

І прыналежныя прыметнікі ў беларускай мове маюць больш значную ролю, чым у расейскай. „Рыбакова хата“ — назва твору Якуба Коласа — на расейскую перакладаецца як „Дом рыбака“. Дзядзькава машына. Эдысанава лямпа. Матчын дар.

АЎДЫЁ https://soundcloud.com/svaboda/vv0422mm
210 viewsedited  08:09
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 13:38:00 НЕ „НА МОВЕ“, А ПА-БЕЛАРУСКУ!

Казаць „гаворыць / піша / сьпявае на мове“ — 1) непісьменна, 2) правінцыйна, 3) зьняважліва.

Што значыць па-беларуску „гавару на мове“ і як гэта перакласьці?
„Говорю на языке“. — Каком?
„Mówię językiem“. — Którym?!
„I speak the language“. — Which one?!!!


Абсурд. „Гавару на мове“ — такі самы бессэнсоўны выраз, як „ем ежу“, „хварэю на хваробу“ або „начую ўночы“. А што значыць „...Некаторыя з прысутных гаварылі на мове“? А іншыя?!

Слова „мова“ ў беларускай (і ўкраінскай) мове азначае ‘сродак чалавечай камунікацыі’. У сьвеце больш за 5000 моваў. Мусім заўсёды канкрэтызаваць, пра каторую зь іх гаворка.

Выраз „на мове“ прыйшоў да нас з усходу. Там гэта барбарызм (калі чужое слова ўстаўляюць у сваю моўную плынь), азначае ‘па-ўкраінску’ ці ‘па-беларуску’. Ужываецца, як правіла, зьняважліва:

„Пушкина или Шекспира на мове читать — хоть посмеяться можно“.

„Понимаю Н.Гоголя, почему он писал на русском. В приличном обществе на мове не ботают: можно и по щекам получить“.

Г. зн. „мова“ — гэта арго, „феня“ з пункту гледжаньня расейскага шавініста.

У беларускай мове гэтай чужой (і часта абразьлівай для нас) сэмантыцы слова „мова“ — ня месца.

Больш — у артыкуле: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/pa-bielarusku-a-nie-na-movie/29325398.html
377 viewsedited  10:38
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 12:01:38 ЯК ПАЗЫТЫЎНАЕ СЛОВА „ЧАРНОБЫЛЬ“ УМОМАНТ ПАМЯНЯЛА СЭНС

* Слова чарнобыль (быльнік, палын звычайны, Artemisia vulgaris) утворана па законах беларускай мовы, празрыстае, азначае карысную расьліну.
* Для гісторыі Беларусі ня раз важную ролю адыгрываў горад Чарнобыль на Кіеўшчыне.
* У беларускай культурнай традыцыі імя Філона Кміты-Чарнобыльскага, уладальніка Чарнобылю і аўтара сакавітых моваю лістоў, — культавае.
* За тыя лісты — выведныя данясеньні аб сытуацыі ў стане варожых маскоўскіх войскаў — і за збройныя перамогі Кміту-Чарнобыльскага шануюць беларускія вайскоўцы-патрыёты.
* У адзін дзень 1986 году зь віны безадказнай улады пазытыўныя асацыяцыі словаў і імёнаў чарнобыль, Чарнобыльскі памяняліся на процілеглыя.

Піша Вінцук Вячорка:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/carnobyl/31223903.html
371 views09:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 14:49:30 Будзь здароў як дуб ды моцны як зуб!

Увесь беларускі моўны этыкет — пра здароўе.
Вітаньні: Чаломдароў! Здарова была!
Разьвітаньні: Бывайце здаровы!
На чханьне: Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд!
Ня кажучы пра тосты: Зычу табе разам трое: шчасьця, долі і здароўя!

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/30530056.html
#выразы_на_штодзень
308 views11:49
Адкрыць / каментаваць
2022-04-24 10:37:54
Як па-беларуску „кулич“? І вымаўляйма правільна: „Зь Вялíкаднем“.

Вялíкдзень — сьвята. Слова старажытнае: „вялікі дзень“, пачатак перамогі сьвятла. Скланяем абедзьве часткі: Вялíкадня, Вялíкаднем. Прыметнік — велікóдны.

Паска — пірог. Ад грэцкага слова Πάσχα, якое ў сваю чаргу ад старажытнагабрэйскага (гэта было і ахвяраваньне, таму словам назвалі рытуальныя хлябы ў некаторых мовах). У розных беларускіх гаворках булка, бабка.

Расейскае „кулич“ таксама грэцызм, ад бізантыйскага κουλλίκι(ον), а тое ад κόλλιξ ‘хлеб круглай формы’. У Беларусі слова „кулич“ ня ведалі.

Пісанкі/маляванкі — яйкі.

Зь Вялікаднем! Радасных і спакойных Велікодных сьвятаў.

Больш у артыкуле Вінцука Вячоркі:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/z-vialikadniem/29152406.html
8.8K viewsedited  07:37
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 12:48:42 Як па-беларуску перадаць тэрмін civilian population, чаму мае быць „цывільная абарона“ і чаму расейскі жарганізм „цивильный прикид“ у нас немагчымы.

• Бясспрэчнае ваеннае злачынства — „murder (=забойства) of civilian population“. Як па-беларуску перадаць гэты тэрмін?
• У бальшыні эўрапейскіх моваў мірнае насельніцтва, невайсковых называюць лацінскім коранем civil-: der Zivilbevölkerung, цивільне населення, ludność cywilna
• Толькі па-расейску — „гражданское население“. Тыповая навіна: „Российский военный УАЗ въехал в гражданский «фольксваген» под Минском“.
• Лацінская назва жыхара свабоднага гораду — civis (civitas ‘места’). Прыметнік — civilis. Меў шмат значэньняў — і палітычную сфэру ў процівагу вайсковай, і прыналежнасьць да народу, і пачцівыя манеры.
• У „новых“ эўрапейскіх мовах замацавалася адрозьненьне: уласнае слова для „грамадзяніна“ (напр. Bürger) і лацінскае — для невайсковага чалавека/насельніцтва (напр. Zivil).
• А ў расейскай мове слова „гражданин“ (гл. „Наказ“ Кацярыны ІІ, 1767 год) не набыло эўрапейскага значэньня ‘свабодны носьбіт палітычных правоў’ і было проста сынонімам ‘падданага’.
„Гражданин, пройдёмте“, а зусім не „Aux armes, citoyens, Formez vos bataillons!“ — як пяецца ў Марсэльезе.
• У савецкі час словам „товарищ“ называлі толькі ідэйна правераных, насельнік Валадаркі „товарищем“ быць ня мог, яго звалі выключна „гражданином“ .
• У Расеі не было патрэбы разьмяжоўваць панятак „гражданин“ і назву асобы невайсковага (і несьвятарскага) стану, таму „гражданский“ стала азначаць і ‘невайсковы’: „гражданское население“, „гражданская оборона“, „гражданский кодекс“…
• Беларускае слова грамадзя́нін — ад грамады́, ужо яго корань падкрэсьлівае суб’ектнасьць і годнасьць асобы.
• А для называньня невайсковага статусу, мірнага насельніцтва маем той самы агульны лацінізм — цывільны.
Падрабязна ў артыкуле:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/hramadzianski-cyvilny/31816815.html
238 views09:48
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 18:45:06 „ЗЛАЗЬ З ДАХУ, НЯ ПСУЙ ҐОНТУ“ — пра каго гэта?

Нас пакінуў Анатоль Вярцінскі — выдатны беларускі паэт, чалавек, які сваімі ўчынкамі набліжаў свабоду і незалежнасьць Беларусі.

Ён выдатна разумеў, што адбываецца ў краіне. І больш як 20 гадоў таму напісаў эпіграму:

Узьлез высока з гразі ды ў князі.
Ды ладу няма, ня бачна рамонту.
Кажа народ: „У гэткім разе
Злазь з даху, ня псуй ґонту!

У народным выразе пра самаўпэўненага ды самазванага начальнічка ёсьць слова ґонта (ці ґонт, у гаворках ёсьць і варыянт ґантá) — дошчачкі крыць дах, з аднаго боку абструганыя, а з другога — з пазам.

Слова — даўні германізм, таму ў ім не звычайны [Г], а выбухны [Ґ], як і ў словах ґанак, ґузік, шваґра.

На Меншчыне ёсьць іншы, рыфмаваны варыянт прыказкі:
Злазь з даху, ня псуй (або: ня мні) бляху!

А ці ведаюць менчукі прыказку пра таго, хто не сваім месцы?

ВІДЭА з вулічным апытаньнем

560 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 11:59:04
«Застаюся камуністам»... Чаму незалежныя СМІ захоўваюць вернасьць «наркамаўцы»

«Ніяк не магу сабе растлумачыць, чаму «экстрэмісцкі» СМІ, які працуе за мяжой, перадрукоўвае са Свабоды вялікае інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай, перад тым пасьлядоўна павыкалупаваўшы з тэксту мяккія знакі ды іншыя адметнасьці клясычнага правапісу беларускай мовы».

Блог Сяргея Дубаўца: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31814026.html

З VPN або з-за мяжы
512 views08:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 12:29:01
За хваляй англіцызмаў, якія пранікаюць у нашую мову, мы не заўважаем ёмістых і дакладных беларускіх словаў. Нагадаем некаторыя.

#культура_мовы
999 views09:29
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 21:53:16
Якое ваша самае любімае ўкраінскае слова? Напішыце ў камэнтарах.
943 views18:53
Адкрыць / каментаваць