Get Mystery Box with random crypto!

НЕ „НА МОВЕ“, А ПА-БЕЛАРУСКУ! Казаць „гаворыць / піша / сьпяв | Толькі пра мову

НЕ „НА МОВЕ“, А ПА-БЕЛАРУСКУ!

Казаць „гаворыць / піша / сьпявае на мове“ — 1) непісьменна, 2) правінцыйна, 3) зьняважліва.

Што значыць па-беларуску „гавару на мове“ і як гэта перакласьці?
„Говорю на языке“. — Каком?
„Mówię językiem“. — Którym?!
„I speak the language“. — Which one?!!!


Абсурд. „Гавару на мове“ — такі самы бессэнсоўны выраз, як „ем ежу“, „хварэю на хваробу“ або „начую ўночы“. А што значыць „...Некаторыя з прысутных гаварылі на мове“? А іншыя?!

Слова „мова“ ў беларускай (і ўкраінскай) мове азначае ‘сродак чалавечай камунікацыі’. У сьвеце больш за 5000 моваў. Мусім заўсёды канкрэтызаваць, пра каторую зь іх гаворка.

Выраз „на мове“ прыйшоў да нас з усходу. Там гэта барбарызм (калі чужое слова ўстаўляюць у сваю моўную плынь), азначае ‘па-ўкраінску’ ці ‘па-беларуску’. Ужываецца, як правіла, зьняважліва:

„Пушкина или Шекспира на мове читать — хоть посмеяться можно“.

„Понимаю Н.Гоголя, почему он писал на русском. В приличном обществе на мове не ботают: можно и по щекам получить“.

Г. зн. „мова“ — гэта арго, „феня“ з пункту гледжаньня расейскага шавініста.

У беларускай мове гэтай чужой (і часта абразьлівай для нас) сэмантыцы слова „мова“ — ня месца.

Больш — у артыкуле: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/pa-bielarusku-a-nie-na-movie/29325398.html