Get Mystery Box with random crypto!

Нарвэгія пачне называць Беларусь імем Belarus ад сёньня. Пра | Толькі пра мову

Нарвэгія пачне называць Беларусь імем Belarus ад сёньня.

Пра гэта паведаміла міністарка замежных спраў Нарвэгіі Аньнікен Гуйтфэльт падчас тэлефоннай размовы зь Сьвятланай Ціханоўскай.

Назву зьмянілі ў адказ на просьбу Ціханоўскай і на знак салідарнасьці зь беларускім дэмакратычным рухам

Раней нарвэжцы называлі краіну Hviterussland — літаральна «Белая Расея». Швэцыя і Данія сталі афіцыйна называць краіну Belarus у 2019 і 2021 гадах адпаведна.