Get Mystery Box with random crypto!

ХАДЗЕМ ЕСТАНЬКІ / ЕСЬЦІКІ / ЕСЬЦІЧКІ: „ЛАСКÁВЫЯ“ ДЗЕЯСЛОВЫ ДЛ | Толькі пра мову

ХАДЗЕМ ЕСТАНЬКІ / ЕСЬЦІКІ / ЕСЬЦІЧКІ: „ЛАСКÁВЫЯ“ ДЗЕЯСЛОВЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Eсьцікі, піткі, спаткі
або спацькі; гуляцькі і хадзіцькі, глядзецькі.
А нават есьцічкі, люлячкі, ходанькі, топанькі.

Ці кажаце/казалі вы такія словы сваім дзецям або ўжо ўнукам? А ці вам іх у дзяцінстве казалі?

Так, у беларускай мове памяншальныя і пяшчотныя формы могуць мець ня толькі назоўнікі й прыметнікі, а і дзеясловы.
І нават займеньнікі: нікагенька няма; саменькую лепшую павыбірала адзежу.

Менчукі ведаюць. ВІДЭА з вулічным апытаньнем: