Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-07-29 16:28:30
А як вы называеце сталіцу па-беларуску?
Anonymous Poll
67%
Менск
1%
Ратушу, Пляц Волі, Зыбіцкую — Менск, мікрараёны — Мінск
13%
Мінск
19%
Залежыць ад настрою
782 voters1.5K views13:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 16:26:44
29 ліпеня 1939 году ўлады БССР без тлумачэньняў перайменавалі Менск у Мінск.

Артыкул: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/30131353.html
#тапонімы
1.4K viewsedited  13:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 09:48:21
Правільны націск — садавінÁ.
Гэта норма беларускай літаратурнай мовы, так вымаўляюць і ў бальшыні беларускіх гаворак. Слова той жа мадэлі, што сьвежынá, ярынá.

(У некаторых гаворках можна пачуць формы садовіна і садавíна, але рэдка).
1.3K viewsedited  06:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 10:47:37
Дзе правільны націск?
Anonymous Poll
67%
садавíна
1%
сáдавіна
32%
садавінá
515 voters620 views07:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 10:46:57
Замацоўваем актуальныя для лета веды
608 views07:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 10:48:41 НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ і СУВЭРЭНІТЭТ: з нагоды сьвята 27 ліпеня

Здавалася б, два словы — сынонімы. Але ў савецкі час пра „сувэрэнітэт“ БССР дазвалялася гаварыць, а пра незалежнасьць Беларусі — ні ў якім разе. Дый не было яе.

Значна раней, у часы Расейскай імпэрыі і яе развалу, да самай ночы 25 Сакавіка 1918 году таксама дзейнічала своеасаблівае публічнае табу на словы Незалежная Беларусь.

А ў 1980-я гады гэтыя словы абуралі мясцовых маскоўскіх сатрапаў і былі жаданаю мараю маладых адраджэнцаў.

Выбар паміж тэрмінамі „сувэрэнітэт“ ці „незалежнасьць“ ня проста моўны. Ён пазначыў два этапы аднаўленьня беларускай незалежнай дзяржаўнасьці.

27 ліпеня 1990 году прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. Стратэгічны крок да незалежнасьці. Але ў дакумэнце яшчэ згадваўся „саюзны дагавор“ і ён ня меў канстытуцыйнае моцы.

А дзяржаўную незалежнасьць Беларусі аднаўлялі ўжо падчас рэвалюцыйных падзеяў жніўня 1991 году.

Мо больш дакладна было б называць:
* 27 ліпеня (1990 году) Днём сувэрэнітэту,
* 25 жніўня (1991 году) Днём аднаўленьня незалежнасьці,
* 25 Сакавіка (1918 году) — галоўнае сьвята, Дзень Незалежнасьці, якім яго і лічылі нашыя папярэднікі.

Падрабязна ў артыкуле В. Вячоркі: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/dzien-voli-ci-niezaleznasci/28391606.html
420 views07:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 11:37:41 ЯК РУСІФІКАВАЛІ БЕЛАРУСКІЯ ПРОЗЬВІШЧЫ

Чаму кнігу вершаў Максіма Багдановіча выдаў Марцін Кýхта, а наш сучасьнік-шоўмэн — ужо Сяргей Кухтó? Гэтае спрадвечнае беларускае прозьвішча — ад слова кýхта ‘памочнік кухара’. Калі, на якім гістарычным павароце ў ім памянялі націск — і ці самі носьбіты, ці ўлады?

Пасьля акупацыі Беларусі Расейскай імпэрыяй пачалося „ўпарадкаваньне“ нашых прозьвішчаў. І адміністрацыйнае, калі да іх дадавалі традыцыйныя расейскія суфіксы: Машэра —> Машеров. І праз навязваньне чужых стэрэатыпаў, бо звычайныя для нас прозьвішчы Глеб, Баран, Крыўда, Саўка, Броўка на расейскае вуха гучалі „дзіўна“ — і беларусы самі мянялі або прозьвішча, або хаця б націск.

Артыкул на тэму: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/26847468.html
691 views08:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 14:17:14 НЕ СКАРАЧАЙМА СЛОВЫ НА БАЛЬШАВІЦКІ ЎЗОР

У антыўтопіі Орўэла былі Мінпраўды, якое хлусіла, Мінмір займалася вайной, Miniluv (Мінлюб) адказвала за катаваньні, а Miniprod морыць людзей голадам. Цяперашнія беларускія Мінінфарм, Мін’юст, Мінкульт і Дзяржбясьпека небясьпечна блізкія да тае мадэлі (словаўтваральнай, а якой жа).

Складанаскарочаныя словы з кавалкаў словаў паўназначных — палітбюро, пралеткульт, камсорг, а потым і дзярждоўг, і стабкрэдыт — прыйшлі з расейскай. У беларускай яны немілагучныя і непазнавальныя.

Хто ці што такое юрасоб“? У галаве пракручваюцца тлумачэньні ад усемагчымых Юрасёў да Jurassic Park — парку Юрскага пэрыяду; і толькі наткнуўшыся ў тым самым тэксьце на фізасобы, цяміш: юрасоб – родны склон ад скарачэньня юрыдычныя асобы. А па-расейску ўвогуле юрлица – па-беларуску сугучна зь юрлівасьцю.

АЎДЫЁ:
https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0815skaroty-2
396 viewsedited  11:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 12:17:51
Украінская сацыялягічная група «Рейтинг»: расейскую мову штодзённа цяпер выкарыстоўваюць 18% украінцаў, да поўнамаштабнай вайны такіх было 26%

Паводле сацыёлягаў, да анэксіі Крыму і часткі Данбасу ў 2014-м Расеяй па-расейску штодня размаўлялі каля 40% украінцаў. Але з таго часу ідзе няўхільнае павелічэньне колькасьці тых, хто перайшоў на ўкраінскую, бо расейская стала сымбалем акупацыі і масавых забойстваў.

Фота: УНІАН
513 views09:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 19:28:43 „ПУСЬЦІ-ПАВАЛЮСЯ“ — ЦІ НЕ ПРА НАЦЫЯНАЛЬНЫ ХАРАКТАР ГЭТЫ ВЫРАЗ? ВІДЭА. Адказваюць менчукі

Пра беларускі выраз „пусьці-павалюся“ пісьменьнік і журналіст Зьміцер Бартосік распытаў менчукоў на вуліцы (запіс 2019 году).
• Выразу ня ведаюць многія расейскамоўныя гараджане, а нават ня ўсе беларускамоўныя.
• Паводле спытаных, выраз можа быць пра п’яных ці пра грузчыкаў.
• Сярод апытаных выпадкова апынуўся Генадзь Давыдзька — калісьці актор-купалавец, а потым ідэалягічны чыноўнік. Ён беларускай мовай валодае бездакорна, але дапусьціў, што гэта назва расьліны.
• А Рыгор Барадулін ужываў гэты родны яму выраз у вершах.
• Знайшліся тыя, хто ведаў значэньне выразу: або пра фізычна слабога чалавека, або пра бязвольнага, безадказнага, ня здольнага добра працаваць.
• Ці гэта рыса беларускага нацыянальнага характару? Людзі катэгарычна запярэчылі. Адна жанчына нават ацаніла колькасьць „пусьці-павалюся“ сярод беларусаў — у 30%: астатнія 70% маюць хрыбет.
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/pusci-pavalusia/31957616.html
534 views16:28
Адкрыць / каментаваць