Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-09-10 10:46:36
ТЭСТ ПРА ШКАЛЯРСКУЮ МОВУ !

Верасень — пара вяртаньня ў школу. Хаця б ва ўспамінах. Кожная жывая мова не абыходзіцца без шкалярскага жаргону. А беларуская? Адметную мову беларускія шкаляры мелі нават 150 гадоў таму. Мелі свае словы і для шпаргалак, і для зубрэньня, і для месца, якое адказвае за правíны.

Моўны ТЭСТ тут https://svabodstlpwspbhjfvp.azureedge.net/a/32025819.html
2.0K views07:46
Адкрыць / каментаваць
2022-09-09 16:11:55 ЯК ЗВАЦЬ НОВАГА КАРАЛЯ?

• Даўняя агульнаэўрапейская традыцыя — называць хрысьціянскіх сьвятых сваёй нацыянальнай формай адпаведнага імя. Saint George па-ангельску = сьвяты Юры па-беларуску.
• Гэта і пра імёны манархаў. Папскае імя Franciscus па-лацінску, а па-беларуску ён Францішак.
• Новы брытанскі кароль па-ангельску Charles, гэта традыцыйная ангельская форма адпаведнага імя. Ангельцы называюць Чарльзамі і швэдзкіх каралёў Карлаў, і гішпанскіх Карлясаў (даўнейшых).
• Імя Charles — ад старагерманскага Karl ‘(вольны) чалавек’. Самы знакаміты носьбіт імя — Karl der Große (Вялікі, 747–814), заснавальнік Сьвятой Рымскай імпэрыі.
• У славянаў ад ягонага імя пайшла назва манарха ўвогуле: па-чэску král, па-польску król, па-беларуску кароль.
• І найпершы беларускі народны варыянт імя — Кароль (ад яго прозьвішчы Кароль, Каролік, Каралевіч). Але імя супала з назвай пасады — кароль. Сёньня назваць дзіця Кароль наўрад ці хто рашыцца.
• Пазьней з польскай мовы і з польскім націскам прыйшоў варыянт Кáраль.
• Ёсьць гэтае імя ў нас і з коранем Карл (прозьвішча Карловіч, назвы вёсак Карлаўка, Карлаўшчына). Народныя формы Карло, Кáрла.
• Выбіраем. „Кароль Кароль ІІІ“ гучыць як загадка. Палянізаваны „кароль Караль ІІІ“ выклікае пытаньні. Карусь ІІІ занадта свойскі. Застаецца форма Карл — нэўтральная і блізкая да першаўзору.
• Таму — Яго Каралеўская Міласьць (так у нас спрадвеку тытулююць манархаў) Карл ІІІ.

Шырэй у артыкуле: https://d3qpa0h0uu4eki.cloudfront.net/a/karol-karl-karal-charles/32026007.html
2.1K viewsedited  13:11
Адкрыць / каментаваць
2022-09-08 10:03:21
ОРША ці ВОРША?

Прыстаўныя гукі
галосныя (амшара, ільвіца),
зычныя (вока, вуда, Вольга) —
праява мілагучнасьці беларускае мовы, „плаўнай зьмены зычных і галосных“ (Уладзімер Дубоўка).

Прыстаўныя гукі нельга адкідаць ад беларускіх назваў, бо атрымліваюцца недарэчныя „Ожики“ замест нашых Вожыкаў (вёска пад Менскам).

А назва гораду, пад якім войска гетмана Канстанціна Астроскага перамагло маскоўскіх агрэсараў у 1514 годзе, — унікальная: у ёй ажно два прыстаўныя.

Паходзіць назва або ад старажытнага кораня *рш- cа значэньнем ‘цячы’, або ад слова аршá 'балота з жалезнай рудой’.

І пачатковыя зьбегі „Р + зычны“, і пачатковае О- не ўласьцівыя беларускай мове.

Эвалюцыя гучаньня:
Ръша > Рша > Орша > ВОРША.

Так горад зваўся і афіцыйна ў эпоху беларусізацыі 1920-х.

З ДНЁМ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ!

Падрабязна пра назвы Ворша, Вольса, Вобаль, Востраў: https://svabodstlpwspbhjfvp.azureedge.net/a/30152772.html
1.6K viewsedited  07:03
Адкрыць / каментаваць
2022-09-07 13:16:53
Чарговы раз нагадаем: у беларусаў БАЦЬКА — толькі сямейнае слова.
1.2K views10:16
Адкрыць / каментаваць
2022-09-06 13:10:01
Слоўнічак: КОЛЕРЫ ПА-БЕЛАРУСКУ

А вы адрозьніваеце пунсовы ад бэзавага?
792 viewsedited  10:10
Адкрыць / каментаваць
2022-09-05 21:32:17 31 год таму гарадзкая ўлада вярнула сталіцы беларускую назву МЕНСК. Але не хапіла 31 голасу дэпутатаў парлямэнту, каб зацьвердзіць рашэньне.

„РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
5 верасня 1991 г. № 167
АБ ГЕРБЕ г. МIНСКА I АБ ВЯРТАННI ГОРАДУ ЯГО ГIСТАРЫЧНАЙ НАЗВЫ МЕНСК

Зыходзячы з неабходнасцi аднаўлення гiстарычнай справядлiвасцi i з нагоды 400-годдзя надання месту Менску герба, Мiнгарсавет лiчыць неабходным вярнуць гораду яго спрадвечнае гiстарычнае найменне — Менск — i пацвердзiць герб, нададзены яму 12 студзеня 1591 г.

(…) Звярнуцца ў ВС БССР з прапановай адмянiць рашэнне 2-й сесii ВС БССР I склiкання ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск быў перайменаваны ў Мiнск.
Старшыня А. ГЕРАСIМЕНКА“
https://svabodstlpwspbhjfvp.azureedge.net/a/minsk-miensk/31444450.html
1.2K views18:32
Адкрыць / каментаваць
2022-09-05 12:07:08 ШТО ЗНАЧЫЦЬ „ПАМЯРКОЎНЫ“? Ці правільна разумеем слова?

Беларусаў лічаць памяркоўнымі. Успыхваюць дыскусіі: маўляў, адсюль нашыя беды. А мо мы надаем слову неўласьцівы сэнс?

Памяркоўны — ад меркаваць ‘думаць, раіцца; разьлічваць’. Яшчэ Іван Насовіч (1870) пачуў у народнай мове:

Памяркоўны ‘сообразный с требованием обстоятельства’: Памяркоўнае вядзе жыцьцё. Памяркоўныя робіць выдаткі.
Памяркацыя ‘разьлік’.

Пэўны прамоўца сьвядома навязвае іншае значэньне слова:

„…Белорусы — люди такие „памяркоўныя“. Они часто в истории, согнув голову, тихонько ходили по этой земле, боялись где-то слово промолвить“ (2008)

Тут памяркоўныя = запалоханыя і пакорлівыя.

Але памяркоўны — не пакорлівы злу! А разважлівы. Можа крыху запаволены. Зь ім можна згаварыцца: станоўчая якасьць чалавека заходняй цывілізацыі. Яшчэ памеркавацца азначае ‘паладзіць’:

Перастаньце сварыцца! Ніяк не памяркуюцца. Бо вазьму дубца, то памяркую вас (запісаў Фёдар Янкоўскі на Глушчыне).

Ня хочаш мірыцца, то прымусім дубцом. Якая ўжо тут пакора.

Пра сапраўднае значэньне слова —
ВІДЭА vox populi (дарэвалюцыйнае)


1.2K viewsedited  09:07
Адкрыць / каментаваць
2022-09-04 10:20:24
У Варшаве ўрачыста адкрылі Беларускую школу

У новую школу ўжо набралі больш за 150 дзетак рознага ўзросту. Веды па асноўных прадметах дзеці будуць атрымліваць у польскіх школах і ліцэях, а па прадметах беларускага кампанэнту — у фармаце онлайн- і офлайн- урокаў.

https://s3.amazonaws.com/anynews/r.html#https://www.svaboda.org/a/32017080.html
277 views07:20
Адкрыць / каментаваць
2022-09-03 11:56:17
Цяпер кожны беларус ведае, што такое жывы ланцуг і счэпка, а што — аўтазак. Беларуская рэвалюцыя пакінула трывалы сьлед і ў беларускай мове. Не забаўляльны, а хутчэй павучальны моўны тэст:
https://d1x0owel20tlh4.cloudfront.net/a/32016157.html
327 views08:56
Адкрыць / каментаваць
2022-09-02 16:10:59
Што значыць беларускі выраз „МАСКВА ВІДАЦЬ“ ?

Маем беларускія ўстойлівыя выразы з назвамі гарадоў — сваіх і чужых.

Напрыклад, „МАСКВА ВІДАЦЬ“: так кажам, калі ў роце надта кісла ці горка. Расейскі адпаведнік — „скулы сводит“.

Відаць, тут адбіліся пэўныя гістарычныя ўспаміны.

Цікава, што ў татарскай мове аналягічны выраз „Мәскәү күренә“ — пра надта сьветлую гарбату (прыкмету беднасьці). А ў самой расейскай „Москва видна“ — пра дзіравае, зношанае адзеньне.

Дэталёва тут https://d1x0owel20tlh4.cloudfront.net/a/maskva-vidac/31451472.html

#выразы_на_штодзень
896 views13:10
Адкрыць / каментаваць