Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-09-01 10:10:00
З Днём ведаў!
215 views07:10
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 15:35:15
ВАЖНАЕ ПЫТАНЬНЕ БАЦЬКАМ: ЦІ ДАМАГЛІСЯ ВЫ СЁЛЕТА БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ?

Пачынаецца навучальны год. У розных гарадах бацькі імкнуліся аддаць дзяцей у школы (клясы) або садкі зь беларускай мовай навучаньня і выхаваньня.

Ці ўдалося гэта вам? Ці дамагліся ад адукацыйных уладаў адкрыцьця такіх школаў там, дзе раней выкладалі па-расейску?

Калі вы ў тэме, адкажыце, калі ласка, у камэнтарах або ў бясьпечным боце для сувязі з рэдакцыяй https://t.me/SvabodaBelarus_bot. Дзякуй.
567 viewsedited  12:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 18:54:13 КАЛІНОЎСКІ НАЗЫВАЎ БЕЛАРУСАЎ БЕЛАРУСАМІ

Экспэртыза почырку паставіла кропку ў спрэчцы пра тое, як Каліноўскі называў наш народ


Гісторык Сяргей Абламейка арганізаваў графалягічную экспэртызу рукапісаў паўстанцаў 1863-64 гадоў.

Сярод іх — рукапіс нявыдадзенага нумару „Мужыцкай праўды“ з словамі „Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся Літоўцы“. Экспэртыза паказала, што яго не пісаў Кастусь Каліноўскі. Відаць, ён і не пусьціў гэты нумар у друк. У „Лістах з-пад шыбеніцы“ Каліноўскі зьвяртаўся выключна да беларусаў і атаясамліваў сябе зь беларускім народам.

Ідэя Беларусі як асобнай краіны пад такой назвай палітычна нарадзілася менавіта ў Каліноўскага.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/32009287.html
398 views15:54
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 11:04:36
Выраз пра занадта актыўнага недарэку. Як дурань дзьверы (цягаць, насіць) азначае рабіць нешта бессэнсоўнае, марнаваць шмат сілы.

Была показка: браты сказалі Івану-прасьцяку, каб той прынёс ім на поле полудзень ды замкнуў дзьверы. Але Іван не знайшоў замка, таму зьняў дзьверы з завесаў і панёс да братоў: калі дзьверы ў яго, то ніхто ж ня зможа зайсьці ў хату!

Клясычны агульнаэўрапейскі сынонім — сызыфава праца — не такі крыўдны.
187 views08:04
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 11:25:46
Расейскаму слову „открыть“ адпавядае шмат розных беларускіх словаў — залежна ад сытуацыі. Ня блытайма: адкаркоўваем адно, а расплюшчваем зусім іншае! Нескладаны ТЭСТ:
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/32006157.html
281 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 14:50:54
СЛОЎНІЧАК ГАРАЧАГА ДНЯ

Сьпёка, сквар — калі вельмі горача. Сонца сква́рыць. І „скварка“ таго ж кораня.

Брыль — гэта і «казырок» шапкі, і саламяны капялюш з шырокімі палямі.
579 views11:50
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 23:09:12 25 жніўня 1991 году пачалося новае жыцьцё беларускіх словаў дзяржаўнага будаўніцтва.

• Камуністы дазвалялі толькі фальшывы „сувэрэнітэт саюзных рэспублік“. Словы „незалежная Беларусь“ забараняліся.
• Але з 25 жніўня яны, напоўненыя рэальным зьместам, загучалі на ўвесь сьвет.
• Падобным чынам і да 25 Сакавіка 1918 году публічна незалежнасьці Беларусі не патрабавалі.
• 25 Жніўня — Дзень аднаўленьня Незалежнасьці.
• Рэвалюцыя 1991 году надала адроджанай беларускай дзяржаве новае поўнае імя — Рэспубліка Беларусь.
• Паводле закону адзіная скарочаная форма назвы — проста Беларусь. Абрэвіятура „РБ“ па-за законам і дэзарыентуе („Республика Башкортостан“).
• Для дзяржаўных інстытутаў з ініцыятывы дэпутатаў БНФ пачалі вяртаць спрадвечныя беларускія словы: мытня і мытнік, дзяржаўны сьцяг.
• Але камуністычная большасьць не пагадзілася мяняць „Вярхоўны Савет“ на Раду і прыняць талер як назву нацыянальнае валюты.
• Законапраект апазыцыі быў пра памежную варту. Бальшыня правяла тэрмін „пагранічныя войскі“. І ўсё ж тэрміны дзяржаўная мяжа, памежнікі бытуюць нават у афіцыйнай практыцы.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/slovy-zniunia-1991/32004745.html
506 viewsedited  20:09
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 11:46:23 Са СЬВЯТАМ — з Днём аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі! А ці называеце вы нашу краіну „ЭР-БЭ?“

31 год таму, 25 Жніўня 1991 году, Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР, прынятая за год да таго, набыла канстытуцыйную моц. Падчас рэвалюцыйных падзеяў таго жніўня і пазьнейшых месяцаў мы пачалі будаваць сапраўды незалежную дзяржаву. Зацьвердзілі законам яе імя:

“Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку ў далейшым называць „Рэспубліка Беларусь“, а ў скарочаных і састаўных назвах „Беларусь“.

Як бачым, ніякай „ЭР-БЭ“ тут няма.

„РБ“ — канцылярскі скарот, непрыгожы і неінфарматыўны (у Расеі ёсьць „Республика Башкортостан“). Паэт Сяргей Законьнікаў кажа:
„У абрэвіятуры РБ чуецца ня толькі рабства, мне чуецца тут пошласьць, прымітыў, прыніжэньне нашай дзяржавы“.

А што думаюць менчукі на вуліцы?

АЎДЫЁ з апытаньнем: https://soundcloud.com/svaboda/viachorka1219rb?in=svaboda/sets/pa-belarusku
408 views08:46
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 15:45:27 Паглядзелі? А цяпер — моўны тэст, прычым няпросты. Так адзначаем Дзень Незалежнасьці Ўкраіны.
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/29798543.html
280 views12:45
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 15:06:29 Ці разумеюць беларусы ўкраінскую мову?
Лёгка. У нас ня менш за 75% агульнага слоўнікавага запасу, вельмі блізкая граматыка, нашыя мовы значна бліжэйшыя паміж сабой, чым кожная зь іх — з расейскаю.
Праўда, каб разумець украінскую, беларусу трэба добра валодаць сваёю моваю.

Відэаапытаньне на менскай вуліцы 2019 году


3 views12:06
Адкрыць / каментаваць