Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-08-11 09:06:05
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску

Праз каханьне да беларускага хлопца ўкраінская дзяўчына Яварынка дасканала вывучыла беларускую мову. Ад красавіка 2022 году яе каханы зьняволены ў Беларусі, ён — палітвязень.

Калі пачалася вайна, Яварынка некалькі месяцаў прасядзела ў падвале ў франтавым горадзе на поўдні Ўкраіны, хаваючыся ад выбухаў і расейскіх акупантаў.

Мы пагаварылі зь дзяўчынай пра яе шлях да беларускай мовы, пра стаўленьне да беларусаў ва Ўкраіне і папрасілі падзяліцца досьведам пераходу на беларускую мову.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31978804.html

З VPN або з-за мяжы
208 views06:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 10:50:55
Правільна — У ГРЫБЫ! Не „за грыбамі“

У грыбны сэзон нагадваем, што беларусы ходзяць:

у грыбы ці па грыбы — у лес;
па грыбы — у краму або на рынак.

Але ні ў якім разе нельга хадзіць „за грыбамі“!
948 viewsedited  07:50
Адкрыць / каментаваць
2022-08-07 10:13:10
МОЎНЫ ТЭСТ: ВАНДРОЎКА

Каб вандроўка была пасьпяховай, трэба разьбірацца, дзе пад нагамі ток, а дзе брук. Нескладаны тэст для вандроўніка: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31975506.html
1.2K viewsedited  07:13
Адкрыць / каментаваць
2022-08-06 10:37:25 6 жніўня 1517 году беларускі асьветнік Францішак Скарына выдаў у Празе свой пераклад Бібліі — адзін зь першых у сьвеце на „некананічнай“ мове, блізкай да жывой мовы народу.

Дагэтуль ідуць спрэчкі, як называць мову Скарынавай Бібліі — яшчэ царкоўнаславянскаю з дамешкам беларусізмаў ці ўжо старабеларускаю.

Гісторык, аўтар кніг пра Скарыну Сяргей Абламейка раіць, што пачытаць: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31974960.html
1.8K viewsedited  07:37
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 13:47:55 ЯК СЛОЎНЫЯ МАНІПУЛЯЦЫІ ЎПЛЫВАЮЦЬ НА СЬВЕТАПОГЛЯД

Беласток ці Браціслава — „далёкае замежжа“, затое Магадан блізка.

Польшча ці Фінляндыя ня толькі для нас, а і для Расеі не далейшыя за Казахстан, аднак на кантроль над першымі Крэмль (пакуль што) яўна не прэтэндуе, таму і да „блізкага замежжа“ не залічвае.

І тэрміны „Прыбалтыка“ або „Закаўказьзе“ вымушаюць глядзець на адпаведныя краіны расейскім вокам.

А што значыць „іншамарка“? Каторая марка легкавога аўтамабіля для нас ня „інша-“ (акрамя „Джылі“)? І тут расейскі погляд на сьвет.

Чаму „рэспубліканскі саюз моладзі“? Ён зьвязаны з рэспубліканцам Трампам? „Рэспубліка“ замест краіна, дзяржава; „рэспубліканскі“ — замест нацыянальны, агульнанацыянальны. А „рэспублікамі“ ў СССР зваліся паняволеныя правінцыі.

У гістарычнай тэрміналёгіі — выразы „дамангольскі“ (напр., пэрыяд у архітэктуры), „польска-літоўскія фэадалы“, „узьяднаньне з Расеяй“ ды іншыя штампы расейска-савецкай ідэалягічнай школы.

Артыкул: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/dalokaje-zamiezza/30329661.html
1.4K viewsedited  10:47
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 13:39:43
Карпарацыя MARS адмовілася беларусізавацца

Пра гэта напісаў у афіцыйным адказе абаронцу беларускай мовы генэральны дырэктар беларускага прадстаўніцтва кампаніі Міхаіл Сегень.

«Калі раптам вы захочаце зьесьці Milky Way, Snickers, M&M’s, пажаваць Orbit ці Wrigley, пакарміць коціка ці сабачку Pedigree, Royal Canin або Whiskas, памятайце, што карпарацыя MARS ня будзе дадаваць беларускую мову на сваю прадукцыю. Бо можа.

PS. Абарот у 35 мільярдаў даляраў не дазваляе казаць аб тым, што пытаньне ў грошах і адсутнасьці кваліфікаваных перакладчыкаў — у вытворцы 130 тысяч супрацоўнікаў», — напісаў абаронца беларускай мовы Ігар Случак
965 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 12:44:44 Youtube ухваліў беларускамоўны дзіцячы відэаканал Бэйбус. Ён дададзены ў аплікацыю Youtube Kids.
2.0K viewsedited  09:44
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 11:23:59
Гарадзкі транспарт. Скажыце ў маршрутцы гучна: „Спыніце на наступным прыпынку, калі ласка!“ Сярод Вашых суседзяў нямала тых, хто хацеў бы публічна загаварыць па-беларуску, але не адважваецца: кожны ж думае, што ён адзін такі „дзівак“. Папраўдзе ж нас шмат і мы не дзівакі, а нармальныя людзі.

#размоўнік
545 views08:23
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 21:34:57
Баскетбольны клюб «Цмокі-Менск» зьмяніў назву і амаль цалкам адмовіўся ад беларускай мовы

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31968591.html

З VPN або з-за мяжы
465 views18:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 12:09:09 БЕЛАРУСКІ МОЎНЫ ЭТЫКЕТ: ДЗЕНЬ НАРАДЖЭНЬНЯ

• Віншаваньні з днём нараджэньня — складнік нацыянальнай традыцыі. Ангельскае Happy Birthday to You, польскае Sto lat! — і воклічы, і сьпевы.
• Традыцыя гэтая даволі новая. Вялікім сьвятам у нашых продкаў былі радзíны (нарадзíны), само зьяўленьне новага чалавека.
Імяніны — дзень сьвятога/сьвятой, імем якога названы чалавек; гадавіну нараджэньня называюць імянінамі часьцей за ўсё ўмоўна.
• Выраз дзень нараджэньня / народзінаў нядаўні і таму варыянтны.
• Беларусы ўжываюць віншавальныя воклічы і сьпевы „Многая лета“ (царкоўнаславянізм з усходнехрысьціянскай літургіі), „Сто год“ (пераклад польскага сьпеву).
• Але многія хочуць уласнабеларускіх віншавальных сьпеўных воклічаў. Л. Пранчак і М. Сацура напісалі песьню „Сто гадоў“.
• С. Сокалаў-Воюш стварыў напевы з ключавымі словамі „Жыві доўга!“.
• Зычэньні, прыдатныя ў дзень народзінаў, ёсьць у фальклёрнай спадчыне: „Доўгага веку добраму чалавеку!“
Падрабязны артыкул:
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/z-dniom-narodzinau/31967478.html
1.1K views09:09
Адкрыць / каментаваць