Get Mystery Box with random crypto!

На бутэльках Pepsi зьявіцца беларуская мова Неўзабаве бутэльк | Толькі пра мову

На бутэльках Pepsi зьявіцца беларуская мова

Неўзабаве бутэлькі Pepsi Max зь беларускамоўнай этыкеткай зьявяцца ў гандлёвых сетках, адказалі вытворцы Pepsi на ліст «моўных інспэктараў» Ігара Случака і Аліны Нагорнай. Пра гэта Нагорная паведаміла ў фэйсбуку. «Для іншых безалькагольных напояў пытаньне аб разьмяшчэньні інфармацыі для спажыўца на беларускай мове таксама будзе разгледжана», — дадалі ў кампаніі.

З 2017-га Случак і Нагорная атрымлівалі ад кампаніі адказы, што на этыкетках Pepsi ня можа быць беларускай мовы.