Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 104

2021-02-12 22:50:18 12 лютага [24 лютага] 1839 у Сафійскім саборы г. Полацка, пачаўся г.зв. "САБОР", на якім расейскі палітычны рэжым арганізаваў антыкананічную «адмену» пастановы Берасьцейскага сабора 1596 году. Гэта падзея полацкага "сабора" адбылася адразу пасьля знакавых сьмерцяў праціўнікаў гвалтоўнага далучэньня грэка-каталікоў да Расейскай праваслаўнай царквы (падазрона адначасова памерлых менавіта перад гэтым саборам): пінскі вікарны біскуп Язафат Жарскі і доктар кананічнага права Язафат Булгак.
-Асаблівай увагі заслугоўвае перадсаборная форма рэпрэсіі і інтрыгі: у 1836 г. грэка-каталіцкіх сьвятароў і манахаў у Беларусі і Украіне прымушалі пісаць пісьмова расьпіскі «добраахвотнай згоды перайсьці на расійскае праваслаўе», нязгодных паніжалі на пасадзе, занявольвалі ў манастыры, высылалі ў горшыя парафіі. А яшчэ да пазначанага полацкага сабора ў 1837 г. Грэка-каталіцкую Калегію ўрад Расіі прымусова падпарадкаваў ўрадаваму сыноду Расейскай праваслаўнай царквы, тым самым лічачы фармальнасьцю арганізацыю «полацкага сабора». Да Расейскай праваслаўнай царквы было гвалтоўна далучаны больш за 1600 парафій, якія налічвалі больш за 1,6 мільёну прыхаджан, што з часам прымусова масава перавялі у расійскае праваслаўе да 3 мільёнаў чалавек; дадаткова — 32 манастыра, больш за 2000 храмаў, больш за 4000 сьвятароў рознага сану. Асноўным ініцыятарам такога чарговага «ўз’яднання» стаў прарасейскі грэка-каталіцкі япіскап Іосіф Сямашка. З ім былі — Антоні Зубко, Васіль Лужынскі і яшчэ 21 пэрсона. Гэты "сабор" прыняў Акт, які меў два пункты:
-У першым — абвяшчалася аб «адзінстве Праваслаўнай царквы» і просьбу аб падпарадкаваньні Грэка-каталіцкай царквы праваслаўнаму сыноду дзяржаўнага Ведамствы веравызнаньняў Расійскай імпэрыі узначаленым обэр-пракурорам Нячаевым Сьцяпанам Дзьмітрыевічам,
- У другім — яны прасілі расейскага імпэратара Мікалая I паступіць «хуткую» адміністрацыйную ліквідацыю грэка-каталіцкіх парафій, якія захавалі вернасьць Грэка-каталіцкай царкве. Да гэтага псеўда-саборнага акта былі прыкладзеныя «абавязацельствы» 1305 сьвятароў і манахаў.
=25 сакавіка (6 красавіку н.ст.) 1839 г. расейскі імпэратар Мікалай I выдаў указ ў адпаведнасьці акту полацкага сабора, на аснове чаго ўрадавы сынод РПЦ МП прыняў пастанову аб «далучэньні уніятаў» да РПЦ МП[3].
=22 лістапада 1839 году Папа Рымскі Рыгор XVI выдаў алокуцію Multa quidem, у якой асудзіў некананічныя дзеянні полацкага сходу.
=Пазьней адбыўся на аснове абвяшчэньня «полацкага сабора» палітычна адміністрацыйны ціск на грэка-каталікоў Холмскай епархіі, што пры імпэратары Аляксандры II у 1875 г. прывяло да ліквідацыі той жа Холмскай епархіі.
=Акрамя вышэйпрыведзенага, следствам так званага «полацкага сабора» была страта разрабаваных расійскім акупацыйным рэжымам культурных каштоўнасьцяў Беларусі і Украіны (кнігі, іконы, творы мастацтва, каштоўны посуд і г. д.). Толькі ў Галічыне пад уладай Аўстрыі Украінская Грэка-каталіцкая Царква працягвала разьвівацца. [Паводле Wikipedia].
68 views19:50
Адкрыць / каментаваць
2021-02-12 18:22:17 Чытаньне Вячэрні

Так кажа Госпад Сілаў: "Пост чацьвёртага месяца і пост пятага, і пост сёмага і пост дзясятага зробіцца дому Юдаваму радасьцю і вясёлым сьвятам; толькі любіце праўду і мір".

Так кажа Госпад Сілаў: "Яшчэ будуць прыходзіць народы і жыхары многіх гарадоў; і пойдуць жыхары аднаго горада да жыхароў другога і скажуць: "Хадзем маліцца перад аблічча Госпада Сілаў"; - і кожны скажа: "Пайду і я". І будуць прыходзіць многія плямёны і моцныя народы, каб знайсьці Госпада Сілаў у Ерусаліме і памаліцца абліччу Госпада".

Так кажа Госпад Сілаў: "Будзе ў тыя дні, возьмуцца дзесяць чалавек з усіх разнамоўных народаў, возьмуцца за крысо юдэя і будуць казаць: "Мы пойдзем з табою, бо мы чулі, што з вамі - Бог". (Зах.8:19-23)
56 views15:22
Адкрыць / каментаваць
2021-02-12 17:20:32 Показатель истинной религии

https://vk.com/video-1687893_456239173
56 views14:20
Адкрыць / каментаваць
2021-02-12 12:21:3712 лютага - успамін св. Мялеція, архібіскупа Антыяхійскага

Святы Рыгор Багаслоў пісаў пра св. Мялеція: «Ён быў самым набожным біскупам, просты, шчырых звычаяў, поўны Бога, ціхмяны, мужны і пакорлівы». Ён паходзіў з мястэчка Меліціна ў Малой Арменіі, быў біскупам Себастыі, пазней Верэі ў Сірыі, а ў 360 г. імператар Канстанцый па волі біскупаў, якія сабраліся ў Антыёхіі, паклікаў яго стаць архібіскупам Антыёхіі.

Былі гэта часы, калі арыяне пачалі пераважаць над праваслаўнымі, і сам імператар схіляўся да ерасі. Сярод праваслаўных вернікаў Антыёхіі адна частка шукала згоды з арыянамі, а другая не хацела мець нічога супольнага з імі як з ерэтыкамі і гуртавалася вакол святара Паўліна і называла сябе паўліянамі. Арыяне не выступалі супраць абрання Мялеція, бо лічылі, што яго ўдасца пераканаць пагадзіцца з імі.

Аднак здарылася інакш. Святы Мялецій, заняўшы архібіскупскі пасад, рашуча выступіў супраць ерасі і стаў самым гарачым абаронцам святой веры. Святы Мялецій даволі рэўнасна змагаўся супраць арыянскіх аблудаў, і па інтрыгах ерэтыкоў тройчы быў прагнаны з катэдры, паколькі арыяне атачалі Канстанцыя і схілялі яго на свой бок. Антыяхійскі свяціцель вылучаўся незвычайнай лагоднасцю, нястомна прышчапляў сваёй пастве дабрадзейнасці і добрыя норавы, мяркуючы, што на падобнай ніве лягчэй узыдзе насенне праўдзівага веравучэння.

Святы Мялецій высвеціў на дыякана будучага свяціцеля Васіля Вялікага. Таксама свяціцелем Мялеціем быў ахрышчаны і ўзрастаў пры ім і іншы вялікі светач праваслаўя - святы Ян Залатавусны, які пасля напісаў свайму архіпастыру пахвальнае слова.

Пасля Канстанцыя прастол заняў Юліян Адступнік, і святы быў зноў выгнаны, яму прыйшлося хавацца ў таемных сховішчах. Вернуты імператарам Явіянам у 363 годзе, святы Мялецій напісаў багаслоўскі трактат "Выклад веры", які спрыяў навяртанню да праваслаўя многіх арыянаў.

У 381 годзе, пры імператары Тэадозіі Вялікім (379 - 395), адбыўся II сусветны сабор. У 380 годзе свяціцель адправіўся на II сусветны сабор у Канстантынопаль і быў яго старшынёй. Падчас гэтага Сабора свяціцель Мялецій адышоў да Госпада. Святы Рыгор Ніскі ўшанаваў памяць спачылага пахвальным словам.

Захаваліся слова святога Мялеція пра адзінасутнасць Сына Божага з Богам Айцом і яго ліст да імператара Явіяна аб вызнанні Святой Тройцы. Мошчы святога Мялеція былі перанесены з Канстантынопаля ў Антыёхію.
65 views09:21
Адкрыць / каментаваць
2021-02-11 20:49:54Штогод 11 лютага, ва ўспамін Маці Божай з Люрда, у Каталіцкай Царкве з ініцыятывы Папы Яна Паўла ІІ адзначаецца Сусветны дзень хворых

Папа Францішак у пасланні на XXIX Сусветны дзень хворых заўважыў, што перажыванне хваробы прымушае нас адчуваць сваю бездапаможнасць і адначасова прыроджаную патрэбу ў іншым чалавеку. Мы ўсведамляем сваю залежнасць ад Бога і адчуваем, што не маем канчатковага ўплыву на сваё здароўе. Хвароба ўздымае пытанне пра сэнс жыцця, якое ў веры скіравана да Бога і мае на мэце пошук новага разумення таямніцы існавання. Адказу на гэта пытанне нельга знайсці адразу.

Францішак адзначыў, што хвароба заўсёды мае пэўны твар, і ён не адзін: гэта твар кожнага хворага і кожнай хворай, у тым ліку тых, хто адчувае непавагу, выключэнне, ахвяр сацыяльнай несправядлівасці, якім адмаўляюць у іх асноўных правах.

Спасылаючыся на крызіс, выкліканы пандэміяй, Пантыфік заявіў, што, з аднаго боку, ён выявіў недасканаласць сістэмы аховы здароўя, асабліва ў сферы догляду за пажылымі людзьмі, і роўнага доступу да дапамогі, а з іншага боку падкрэсліў адданасць і ахвярнасць медыцынскіх работнікаў, валанцёраў і духавенства, якія дзякуючы свайму прафесіяналізму, самаадданасці, пачуццю адказнасці і любові да бліжняга дапамагалі, выхоўвалі, суцяшалі і служылі хворым і іх сем’ям.

Святы Айцец нагадаў пра важнасць самых глыбокіх чалавечых пачуццяў у клопаце пра хворых. Ён звярнуў увагу на блізкасць як на каштоўны бальзам, які дае падтрымку і суцяшэнне тым, хто пакутуе. Як хрысціяне, мы адчуваем блізкасць як выраз любові да Хрыста, Добрага Самараніна, Які са спачуваннем зблізіўся з усімі, параненымі грахом.

Папа таксама падкрэсліў важнасць братэрскай салідарнасці, якая выражаецца ў служэнні і можа прымаць розныя формы, і ўсе яны накіраваны на падтрымку бліжняга.

Ён заўважыў, што для поспеху лячэбнага працэсу важны аспект чалавечых адносін, дзякуючы чаму можна мець цэласны падыход да пацыента. Належная ацэнка гэтага аспекту таксама дапамагае ўрачам, медсёстрам, спецыялістам і валанцёрам клапаціцца пра тых, хто пакутуе, і суправаджаць іх у працэсе выздараўлення дзякуючы чалавечым адносінам, заснаваным на даверы.

Папа падкрэсліў, што адносіны да хворага чалавека знаходзяць невычэрпную крыніцу матывацыі і сілы ў любові Хрыста, што дэманструе тысячагадовае сведчанне мужчын і жанчын, якія сталі святымі, служачы хворым. “З таямніцы смерці і ўваскрасення Хрыста выцякае любоў, якая можа надаць поўны сэнс як сітуацыі пацыента, так і таго, хто клапоціцца пра яго”, - перакананы Францішак.
71 views17:49
Адкрыць / каментаваць
2021-02-11 07:49:26 Апостал дня

Гора ім, бо ідуць дарогай Каінавай і паддаліся ашуканству, як Валаам, і ў зацятасьці гінуць, як Карэй. Такія бываюць спакусай на вашых вячэрах любові: банкетуючы з вамі і пасьвячы саміх сябе; гэта - бязводныя хмары, што вецер носіць; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памерлыя, выкарчаваныя; раз'юшаныя марскія хвалі, што, пенячыся, выкідаюць сваю брыдоту, зоркі вандроўныя, для каторых непраніклівая цемрадзь навек прызначана.

Пра іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: "Вось, ідзе Госпад з процьмаю сьвятых анёлаў Сваіх - чыніць суд над усімі і выкрыць усіх сярод іх бязбожных ва ўсіх справах, якія ад бязбожнасьці іхняй, і за ўсе жорсткія словы, якімі ганілі Яго бязбожныя грэшнікі". Гэта - наракальнікі, нічым не задаволеныя, што ходзяць у сваіх пажадлівасьцях (бязбожна і беззаконна); вусны іхнія вымаўляюць пыхлівыя словы; і зважаюць на асобы з карысьлівасьці.

Але вы, любасныя, памятайце прадказанае апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста; яны казалі вам, што апошнім часам зьявяцца насьмешнікі, якія будуць хадзіць у сваіх бязбожных пахацінствах. Гэта - людзі, якія адлучаюць сябе (ад адзінства веры), душэўныя, але бяз духу.

А вы, любасныя, будуючыся на найсьвяцейшай веры нашай, молячыся Духам Сьвятым, захоўвайце сябе ў любові Божай, чакаючы міласьці ад Госпада нашага Ісуса Хрыста, на вечнае жыцьцё; і да адных будзьце літасьцівыя, з разважлівасьцю; а другіх страхам ратуйце, вырываючы з агню, выкрывайце са страхам, пагарджаючы нават вопраткаю, якая апаганена целам.

А Таму, Хто можа захаваць вас ад падзеньня і паставіць перад славаю Сваёю беззаганнымі ў радасьці, адзінаму, самаму мудраму Богу, Збаўцу нашаму праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага, слава: веліч, сіла і ўлада перад усімі вякамі, сёньня і ўсявечна. Амін. (Юд. 1, 11-25)
67 views04:49
Адкрыць / каментаваць
2021-02-11 07:49:26  дзежу Яго, кідалі жэрабя.

Было ж каля шостай гадзіны, і цемра была па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятай; і памеркла сонца, і завеса ў храме разадралася напалам. І, ускрыкнуўшы моцным голасам, Ісус сказаў: "Ойча! У рукі Твае аддаю дух Мой!" І, сказаўшы гэта, спусціў дух. Сотнік жа, убачыўшы, што адбылося, праславіў Бога, кажучы: "Сапраўды, Чалавек Гэты быў праведны". І ўсе людзі, якія сабраліся на гэтае відовішча, убачыўшы, што адбылося, вярталіся, б'ючы сябе ў грудзі.

Усе ж знаёмыя Яго і жанчыны, якія прыйшлі следам за Ім з Галілеі, стаялі воддаль і глядзелі на гэта. І вось муж па імені Язэп, саветнік, чалавек добры і праведны, які не далучыўся да рашэння і справы іх, з Арыматэі, горада Юдэйскага, і ён таксама чакаў Валадарства Божага; прыйшоўшы да Пілата, ён прасіў цела Ісусава; і, зняўшы Яго, абвіў плашчаніцаю і паклаў Яго ў магілу, высечаную у скале, дзе яшчэ ніхто не ляжаў. А дзень той быў пятніца, і наставала субота. І, пайшоўшы ўслед, жанчыны, што прыйшлі з Ім з Галілеі, бачылі магілу і як было пакладзена цела Яго; вярнуўшыся, яны падрыхтавалі духмянасці і міра; у суботу ж адпачывалі, паводле запаведзі. (Лк 23, 1-34. 44-56)
61 views04:49
Адкрыць / каментаваць
2021-02-11 07:49:26 Евангелле дня

І ўстала ўсё мноства іх, і павялі Яго да Пілата, І пачалі абвінавачваць Яго, гаворачы: "Мы выявілі, што Ён падбухторвае народ наш і забараняе даваць падатак кесару, называючы Сябе Хрыстом Царом". Пілат запытаў Яго, кажучы: "Ты Цар Юдэйскі?" Ён жа сказаў Яму ў адказ: "Ты кажаш". І Пілат сказаў першасвятарам і народу: "Я не знаходжу ніякай віны ў Гэтым Чалавеку". Але яны настойвалі, кажучы, што Ён бунтуе народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачаўшы з Галілеі аж дасюль. Пілат жа, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: "Хіба Гэты Чалавек Галілеянін?" І, даведаўшыся, што Ён з уладанняў Ірадавых, паслаў Яго да Ірада, які таксама быў у Ерусаліме ў тыя дні.

Ірад жа, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо ён даўно ўжо хацеў бачыць Яго, паколькі чуў пра Яго многа і спадзяваўся ўбачыць нейкае знаменне, Ім здзейсненае; і задаваў Яму шмат пытанняў, але Ён нічога не адказваў яму. І стаялі першасвятары і кніжнікі, і зацята абвінавачвалі Яго. А Ірад са сваімі воінамі, зняважыўшы Яго і наглуміўшыся, апрануў Яго ў светлую адзежу і адаслаў Яго да Пілата. І зрабіліся прыяцелямі між сабою Пілат і Ірад у той дзень; раней жа мелі варожасць адзін да аднаго.

Пілат жа, склікаўшы першасвятароў і начальнікаў, і народ, сказаў ім: "Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, Які нібыта бухторыць народ; і вось я перад вамі расследаваў і не знайшоў у Чалавеку Гэтым ніякай віны з таго, у чым вы Яго абвінавачваеце; і Ірад таксама, бо я пасылаў да яго, і вось нічога вартага смерці не зроблена Ім; таму, пакараўшы Яго, адпушчу". А яму трэба было дзеля свята адпусціць ім аднаго вязня. Але яны закрычалі ўсе разам, кажучы: "Смерць Яму! Адпусці ж нам Вараву". А той быў за нейкі бунт, учынены ў горадзе, і забойства пасаджаны ў цямніцу. І зноў Пілат узвысіў голас, хочучы адпусціць Ісуса. Але яны крычалі, кажучы: "Распні, распні Яго!" І трэці раз сказаў ім: "Якое ж зло ўчыніў Ён? Нічога вартага смерці я не знайшоў у Ім; таму, пакараўшы Яго, адпушчу". Яны ж настойвалі з моцнымі крыкамі, патрабуючы, каб Ён быў распяты; і перамаглі крыкі іх і першасвятароў. І Пілат вырашыў, каб было паводле патрабавання іх, і адпусціў пасаджанага за бунт і забойства ў цямніцу, якога яны прасілі, а Ісуса аддаў на іх волю.

І калі павялі Яго, то, забраўшы нейкага Сімана Кірынеяніна, які ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам. І ўслед за Ім ішло вялікае мноства народу і жанчын, якія рыдалі і галасілі па Ім. Абярнуўшыся да іх, Ісус сказаў: "Дочкі Ерусалімскія! Не плачце па Мне, а плачце па сабе і дзецях вашых; бо вось надыходзяць дні, у якія скажуць: "Шчаслівыя няплодныя, і ўлонні, якія не раджалі, і грудзі, якія не кармілі"; тады пачнуць гаварыць гарам: "Упадзіце на нас", - і ўзгоркам: "Пакрыйце нас"; бо калі з зялёным дрэвам гэта робяць, то з сухім што будзе?"

Вялі ж з Ім яшчэ і двух злачынцаў, каб пакараць смерцю. І калі прыйшлі на месца, званае Лобным, там распялі Яго і злачынцаў, аднаго справа, а другога злева. Ісус жа казаў: "Ойча! Даруй ім, бо яны не ведаюць, што робяць". І, дзелячы а
56 views04:49
Адкрыць / каментаваць
2021-02-11 07:49:25  шчы сьвятамучаніка Уласа былі перанесены на Захад падчас крыжовых паходаў, часціцы іх захоўваюцца ў многіх краінах Еўропы.

Ужо здавён шанавалі святога Уласа як апекуна хатняй жывёлы, і калі нейкая хвароба спадае на жывёлу, то звяртаюцца да яго па дапамогу.
53 views04:49
Адкрыць / каментаваць
2021-02-11 07:49:25 11 лютага - памяць святамучаніка Уласа

Святамучанік Улас, біскуп Севастыйскі, вядомы сваім праведным пабожным жыццём. Ён быў адзінадушна абраны жыхарамі і высвечаны на біскупа горада Севастыі. Было гэта ў праўленне рымскіх імператараў Дыяклетыяна (284 - 305) і Лікінія (307 - 324) - жорсткіх ганіцеляў хрысціян. Святому Уласу даводзілася ўмацоўваць сваіх вернікаў, наведваць зняволеных, падтрымліваць пакутнікаў.

Многія хаваліся ад праследавальнікаў у пустэльных і адасобленых месцах. Уласу таксама давялося пайсці на гару Аргеос, дзе ён жыў у пячоры. Да яго прыходзілі дзікія звяры і ціха чакалі, пакуль святы скончыць малітву і блаславіць іх; хворых жывёлаў свяціцель аздараўляў, ускладаючы на іх рукі. Прыстанішча святога было раскрыта слугамі правіцеля Агрыкалая, якія прыбылі для адлову звяроў, якіх спускалі на мучанікаў-хрысціян. Слугі данеслі гаспадару, што на гары хаваюцца хрысціяне, і ён загадаў схапіць іх. Аднак пасланыя знайшлі толькі севастыйского біскупа. Услаўляючы Бога, Які заклікаў яго на подзвіг, святы Улас рушыў услед за ваярамі.

Па дарозе святы аздараўляў хворых і здзяйсняў цуды. Так, бедная ўдава паскардзілася яму на сваю бяду: воўк пацягнуў адзіную яе ўласнасць - парася. Біскуп усміхнуўся і сказаў ёй: "Не плач, тваё парася будзе табе вернута..." І, сапраўды, на агульнае здзіўленне, воўк прыбег назад і прынёс здабычу цэлай.

Агрыкалай, сустрэўшы біскупа ліслівымі словамі, назваў яго Сябрам багоў. Святы адказаў на прывітанне, але язычніцкіх багоў назваў дэманамі. Тады яго падвергнулі жорсткаму збіццю і адвялі ў вязніцу.

На другі дзень святога зноў падверглі катаванням. Калі ж яго вялі назад у цямніцу, сем жанчын ішлі ззаду і збіралі кроплі крыві. Іх схапілі і спрабавалі прымусіць пакланіцца ідалам. Жанчыны прытворна пагадзіліся на гэта, сказаўшы, што зробяць перад гэтым ачышчэнне ў водах возера. Яны ўзялі ідалаў і ўтапілі іх у самым глыбокім месцы, пасля чаго хрысціянак сталі жорстка катаваць. Святыя мужна пераносілі пакуты, умацаваныя ласкай Божай, целы іх пераўтварыліся, сталі белымі, як снег. У адной з жанчын было два юных сыны, якія прасілі маці, каб яна дапамагла ім дасягнуць Валадарства Нябеснага і даручыла іх апецы біскупа Уласа. Сямі святым жанчынам адсеклі галовы.

Святы Улас зноў быў прыведзены да Агрыкалаю і зноў непахісна вызнаў веру ў Хрыста. Правіцель загадаў кінуць мучаніка ў возера. Святы, падышоўшы да вады, асяніў яе знакам крыжа і пайшоў, як па сушы. Звярнуўшыся да стаяўшых на беразе язычнікаў, свяціцель прапанаваў ім ісці да яго, заклікаўшы на дапамогу сваіх багоў. На гэта адважыліся 68 прыбліжаных правіцеля, і ўсе, увайшоўшы ў ваду, адразу ж патанулі. Святы ж, падпарадкоўваючыся загаду з'яўленага яму анёла, вярнуўся на бераг.

Агрыкалай быў у лютасці ад таго, што страціў лепшых слугаў, і загадаў абезгаловіць святога Уласа, а з ім і двух даручаных яго апецы юнакоў, сыноў мучаніцы. Перад смерцю святамучанік маліўся за ўвесь свет, а асабліва за тых, хто будзе шанаваць яго памяць. Гэта адбылося каля 316 года. Мо
65 views04:49
Адкрыць / каментаваць