Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 101

2021-07-03 22:52:57 Літургія анлайн: Нядзеля 6-я (Мц 9:1-8)

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 04.07.21, 11:00.
 

 
****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/CcUjfMbdaCE/index.php
73 views19:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 14:39:13
Тэкст Вялікай Вячэрні са зменнымі часткамі на нядзелю, 4 ліпеня (увечары 3 ліпеня).
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/181-vyachernya-uvechary.html
34 views11:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 12:03:58

47 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 00:56:08 Папа Францішак падчас малітвы за Ліван: мір немагчымы без справядлівасці

На заканчэнне Дня малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі міра і стабільнасці ў Ліване Папа скіраваў сваё пасланне. Яно прагучала падчас экуменічнай малітвы з удзелам хрысціянскіх лідараў гэтай краіны.
 
“Мы пастыры, падтрыманыя малітвай Божага народу, у гэтай змрочнай сітуацыі імкнуліся разам зарыентавацца ў Божым святле. І ў Яго святле мы ўбачылі ў першую чаргу нашу цмянасць: памылкі, здзейсненыя, калі мы не сведчылі Евангелле з паслядоўнасцю і да канца, згубленыя магчымасці на шляху да братэрства, прымірэння і поўнай еднасці. Мы просім прабачэння за гэта і са скрушаным сэрцам кажам: “Змілуйся, Пане!”, - адзначыў Папа 1 ліпеня 2021 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра.

http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/Gr84AxF1WPw/index.php
60 views21:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 14:02:25
Інтэнцыі Святога Айца на ліпень 2021 г.

Агульная інтэнцыя — грамадская любоў.

Молімся, каб у канфліктных грамадскіх, эканамічных і палітычных сітуацыях мы былі адважнымі і поўнымі запалу творцамі дыялогу і любові.
68 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 12:49:36 Прыйдзі Валадарства Тваё

Які ж чалавек, хоць бы самы неразважлівы, калі хоча звярнуцца з просьбай да кагосьці значнага і дастойнага, не задумваецца спачатку над тым, пра што, навошта і як ён будзе прасіць, каб яго словы былі прыхільна прынятыя, каб не выклікалі пагарды ці прыкрасці, асабліва, калі маецца на ўвазе такая значная рэч, як тое, пра што нам загадаў маліцца Госпад Ісус? Тут, думаю, паўстае перадусім наступнае меркаванне: ці Ты, Госпадзе, не мог бы ў адным слове заключыць усё і сказаць: «Ойча, дай нам тое, што для нас адпаведнае і патрэбнае?» Больш, як здаецца, няма патрэбы казаць таму, хто ўсё дасканала ведае.

О вечная мудрасць! Табе і Твайму нябеснаму Айцу хапала такой малітвы. Менавіта так Ты маліўся ў Гетсіманскім садзе. Ты выказаў тады Айцу сваё жаданне і страх, цалкам аддаючыся Яго волі. Аднак, о мой Госпадзе, Ты добра ведаеш, што мы не настолькі паслухмяныя Божай волі, як Ты. Таму трэба, каб мы прасілі пра частковыя дары і паасобку. Толькі тады зможам зразумець, ці тое, пра што просім, патрэбнае нам і карыснае. Калі заўважаем, што гэта не так, перастаём прасіць. Такія ўжо мы. Калі не атрымліваем таго, аб чым просім, тады, маючы вольную волю, не хочам прымаць тое, што ахвяруе нам Бог. Нават, калі тое, што дае Бог, больш дасканалае, мы, калі не ўбачым, так бы мовіць, палічаных грошай на далоні, не думаем, што сапраўды былі адораныя.

Таму добры Ісус загадвае нам вымаўляць словы, якімі мы просім аб прыйсці да нас Божага Валадарства: «Свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё». Прашу, убачце незвычайную мудрасць нашага Настаўніка. Я разважаю над гэтым, бо трэба, каб мы разумелі, пра што просім, молячыся аб прыйсці Божага Валадарства. Наш Госпад Ісус спалучыў гэтыя дзве просьбы, бо добра ведаў, што з прычыны нашай слабасці і няўмеласці мы не можам належна свяціць і праслаўляць святое Імя Спрадвечнага Айца, калі нам у гэтым не дапаможа Ён сам, даючы нам сваё валадарства. Таму цяпер хачу вам сказаць, як сама гэта разумею, каб вы ведалі, пра што просіце, каб вы прасілі вытрывала і аддана і стараліся настолькі, наколькі здольныя здабыць прыхільнасць і падабацца таму, хто можа нас выслухаць.

Мне здаецца, што адна з найбольшых дабротаў Нябеснага Валадарства заключаецца ў тым, што душа не займаецца справамі зямлі і свету, але цешыцца радасцю ўсіх, адчувае спакой, а таксама глыбокае шчасце, таму што ўвесь свет славіць, усхваляе і благаслаўляе святое імя Бога, што ніхто не абражае Яго грахамі, але ўсе людзі Яго любяць. Таксама і сама душа не займаецца нічым іншым, толькі ўмілаваннем Бога і не можа перастаць любіць, бо ведае Яго. Калі б мы ведалі Яго, то любілі б Яго ўжо тут, што праўда, не такім чынам ды і не так дасканала, але напэўна намнога больш, чым робім гэта цяпер.

Св. Тэрэза Авільская
81 views09:49
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 23:49:41 Открыть ссылку →
79 views20:49
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 23:49:41  х узначалілі адпаведна айцы Леў Гарошка і Чэслаў Сіповіч. Місіі адыгралі важную ролю ў захаваньні й разьвіцьці як рэлігійнага жыцьця беларусаў у дыяспары, так і ў рэалізацыі грамадзкіх, культурных і палітычных памкненьняў нашых суайчыньнікаў у паваеннай Эўропе. Чэслаў Сіповіч стаў першым на эміграцыі беларускім каталіцкім біскупам у 1960-м годзе і ўдзельнічаў у Другім Ватыканскім Саборы. Ён быў цэнтральнай фігурай беларускага жыцьця ў Брытаніі больш за 30 гадоў. Пакуль грэка-каталікі абжывалі Парыж і Лёндан, рыма-каталіцкі сьвятар Пётра Татарыновіч заснаваў у Рыме Беларускую сэкцыю Радыё Ватыкан. Такім чынам, хрысьціянская вера прапаведавалася на нашай мове ва ўсіх даступных тады формах: праз асяродкі, канферэнцыі і лекцыі, выданьне кніг і часопісаў, праз радыё.

Адсканаваную беларускую копію энцыклікі Orientales omnes можна пабачыць у электронным архіве лёнданскай беларускай бібліятэкі: https://online.skaryna.org.uk/items/show/75, а ейны тэкст на некалькіх мовах - на сайце Апостальскай Сталіцы: https://www.vatican.va/content/pius-xii/la/encyclicals/documents/hf_p-xii_enc_23121945_orientales-omnes-ecclesias.html.
80 views20:49
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 23:49:40 Кароткі побыт а. Гарошкі ў Рыме ў 1945-46 гадох быў адметны ня толькі публікацыяй верагодна першага ўніяцкага малітоўніка на сучаснай беларускай мове, але і зьяўленьнем - таксама па-беларуску - папскай энцыклікі да 350-годзьдзя Берасьцейскай Уніі.

Вось як а. Аляксандар Надсан апісвае тыя падзеі:

“У 1944 годзе перад наступам савецкіх войскаў айцец Гарошка ўцёк у Нямеччыну. У 1945 годзе ён напісаў ва Ўсходнюю Кангрэгацыю ў Рым справаздачу пра стан Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі i спытаўся, што рабіць далей. Не атрымаўшы адказу і не пытаючыся ў нікога дазволу, ён дабраўся да Рыму i прыйшоў ва Ўсходнюю Кангрэгацыю. Там нарэшце зьвярнулі на яго ўвагу i нават далі памяшканьне ў Русікуме за кошт Кангрэгацыі. У Рыме айцец Гарошка, атрымаўшы дазвол ад Усходняй Кангрэгацыі, пачаў працу над беларускім малітаўнікам Божым шляхам, які выйшаў на пачатку 1946 году. На той год прыпалі 350-я ўгодкі Берасьцейскай Вуніі 1596 году. З гэтай нагоды папа Пій XII выдаў 25 сьнежня энцыкліку Orientales omnes. Айцец Гарошка пераканаў Усходнюю Кангрэгацыю, што неабходна перакласьці энцыкліку на беларускую мову. Ён таксама настаяў, каб, беручы пад увагу абставіны XX стагодзьдзя, лацінскае слова “Rutheni” (“рускія”) перакладалася як “беларусы i ўкраінцы”. Кангрэгацыя доўга вагалася, але нарэшце згадзілася. Перамога была невялікая, але важная. Да айца Гарошкі ў Рым прыяжджала даволі шмат беларускіх сьвятароў i студэнтаў, але ніводзін зь ix не зрабіў высілкаў, каб царкоўныя ўлады прызналі Беларусь як асобную нацыю з сваімі патрэбамі i памкненьнямі. Можна сьмела сказаць, што назоў “Беларусь” зьявіўся на царкоўнай мапе дзякуючы айцу Льву Гарошку.” (“Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус”, стар. 65-66).

Энцыклікі - лісты, зь якімі рымскія Папы (а таксама кіраўнікі некаторых іншых Цэркваў) зьвяртаюцца да ўсёй Царквы ці паасобных ейных частак. Найчасьцей іх тэмамі становяцца пытаньні веравучэньня. Напрыклад, у сваёй апошняй на сёньня энцыкліцы Fratelli tutti Папа Францішак разважае пра тое, якім магло б быць грамадзтва, збудаванае на ўзаемнай братэрскай любові.

Энцыкліка Orientales Omnes Ecclesias Пія XII - хутчэй гістарычнае эсэ. Яна нам сёньня можа быць цікавай настойлівым сьцвярджэньнем таго, што рымскія Папы імкнуліся захаваць усходні характар “рутэнскай” Царквы: заахвочвалі захоўваць абрады ад лацінізацыі, пагадзіліся на захаванне юліянскага каляндару, атулялі грэка-каталікоў “тою самаю бацькаўскую любоўю, што й іншых каталікоў” (стар. 13).

Orientales Omnes Ecclesias заканчваецца заахвочваньнем выстаяць у выпрабаваньнях у постваенным сьвеце: “Добра ведаем, што вельмі моцныя подступы настаўлены для вашае веры. Ды здаецца трэба баяцца , што ў набліжэйшых днёх магчыма прыйдзецца цярпець шмат бол[ь]шыя крыўды тым, якія ня згодзяцца з[д]радзіць найсьвяцейшую справу веры” (стар. 26).

Энцыкліка стала маніфэстам пра клопат Апостальскай Сталіцы пра беларускіх каталікоў, у тым ліку - усходняга абраду. Вельмі хутка былі створаныя місіі (г. зн. асяродкі) у Парыжы і Лёндане. І
77 views20:49
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 21:55:35 Открыть ссылку →
71 views18:55
Адкрыць / каментаваць