Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 98

2021-07-08 16:55:11 «Што выходзіць з вуснаў - з сэрца выходзіць; і гэта апаганьвае чалавека; бо з сэрца выходзяць ліхія намыслы, забойствы, пералюбы, распуста, крадзяжы, ілжывыя сьведчаньні, зьнявагі: гэта апаганьвае чалавека; а есьці няўмытымі рукамі - не апаганьвае чалавека.» (Паводле Мацьвея 15:18-20)
5 views13:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:16:34
8 ліпеня 1861 года нарадзілася Магдалена Радзівіл - дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.

Была выхавана ў духу беларускай культуры, сімпатызавала хрысціянскім дэмакратам. Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрывала беларускія школы ў сваіх уладаннях. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі многія дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг Багдановіча, Буйло і інш. Магдалена Радзівіл у 1917 годзе ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. У 1924 яно было прададзенае ксяндзом Ф. Абрантовічам за 15 тысяч амерыканскіх долараў, а грошы былі перададзеныя ва ўласнасць беларускім айцам-марыянам у Друі.
28 views12:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:01:19 «Што да дзявоцтва, дык я ня маю наказу Гасподняга, а даю параду, як той, хто атрымаў ад Госпада міласьць быць Яму верным. Дзеля цяперашняй патрэбы лічу за лепшае, што добра чалавеку заставацца так. Ці зьвязаны ты з жонакаю? ня шукай разводу. Ці застаўся бяз жонкі? ня шукай жонкі. Урэшце, калі і ажэнішся, ня згрэшыш; і калі дзяўчына выйдзе замуж, ня згрэшыць. Але такія зазнаюць цялеснага гора, а мне вас шкада. Я вам кажу, браты: час ужо кароткі, так што тыя, што маюць жонак, хай жывуць, як бы ня мелі, і тыя, што плачуць, як бы ня плакалі; і тыя, што радуюцца, як бы ня радаваліся: і тыя, што купляюць, як бы не набывалі; і тыя, што карыстаюцца сьветам гэтым, як бы не карысталіся; бо мінае вобраз сьвету гэтага. А я хачу, каб вы ня мелі клопату. Нежанаты клапоціцца пра Гасподняе, як дагадзіць Госпаду; а жанаты клапоціцца пра зямное, як дагадзіць жонцы. Ёсьць розьніца паміж замужняю і дзяўчынаю: незамужняя клапоціцца пра Гасподняе, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам і духам; а замужняя клапоціцца пра зямное, як дагадзіць мужу. Кажу гэта на вашую ж карысьць, не на тое, каб накласьці на вас путы, а каб вы годна і няспынна служылі Госпаду сур'ёзна.» (1-е Карынфянаў 7:25-35)
39 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:52:55
30 views09:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:52:50
8 ліпеня
31 views09:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:02:13 http://svjazep.org/index.php?newsid=2581
37 views09:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 10:42:48 Cвятыня Бога святая, а вы ёй з’яўляецеся

«Я і Айцец прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго» (Ян 14, 23). Адчыні свае дзверы таму, хто прыходзіць, адкрый тваю душу, пашыр твой розум, каб убачыць багацце прастаты, скарб спакою, слодыч ласкі. Пашыр сваё сэрца, выбяжы насустрач вечнаму святлу, «якое асвятляе кожнага чалавека» (Ян 1, 9). Несумненна, сапраўднае святло ззяе ўсім. Калі, аднак, хтосьці закрывае сваё акно, сам пазбаўляе сябе вечнага святла. Калі ты закрываеш дзверы твайго розуму, Хрыстос застаецца вонкі. Што праўда, Ён змог бы ўвайсці, але не хоча ўваходзіць без запрашэння, не хоча змушаць тых, хто не хоча.

Народжаны з Дзевы, выйшаў з Яе ўлоння, асвятляючы ўвесь свет і асвячаючы ўсіх. Яго прымаюць усе, хто прагне бляску вечнага святла, якое не згасіць ніякая моц. Сонца, на якое мы штодня глядзім, адступае перад змрокам ночы, але сонца справядлівасці ніколі не заходзіць, бо мудрасць ніколі не саступае злу.

Шчаслівы той, у чые дзверы стукаецца Хрыстос. А нашымі дзвярамі з’яўляецца вера. І калі яна моцная, то трымае ў бяспецы ўвесь дом. Менавіта праз такія дзверы ўваходзіць Хрыстос. Таму ў кнізе Песні песняў Царква заклікае: «Слухай, мой умілаваны стукае ў дзверы» (Пп 5, 2). Таму пачуй таго, хто стукаецца, пачуй таго, хто хоча ўвайсці: «Адчыні мне, сястра мая, абранніца, мая галубка, ты мая беззаганная, бо раса пакрыла маю галаву, а пасмы валасоў сталі вільготнымі ад кропляў ночы» (Пп 5, 2).

Падумай, што Бог-Слова стукаецца ў твае дзверы асабліва тады, калі Яго галава пакрытая начной расой. У сваёй дабрыні Ён прагне наведаць тых, хто мае спакусы і цярпенні, каб перад абліччам цяжкасцяў абараніць іх ад падзення. Таму Яго Галава пакрываецца расой і кроплямі, калі церпіць Яго цела. Менавіта тады трэба чуваць, каб Абраннік, калі прыйдзе, не адышоў незапрошаным. Калі ж ты спіш, і сэрца тваё не чувае, Ён адыходзіць, нават не пастукаўшы. Калі ж тваё сэрца чувае, тады Ён стукаецца і просіць, каб ты яму адчыніў.

Але існуюць дзверы душы, існуюць таксама брамы, пра якія сказана: «Падыміце вярхі вашыя, брамы, узніміцеся, адвечныя вароты, каб увайшоў Кароль славы» (Пс 24 [23], 7). Калі захочаш падняць вярхі брамы тваёй веры, да цябе ўвойдзе Кароль славы ў трыумфе сваёй перамогі, якую атрымаў падчас Мукі. Таксама і справядлівасць мае свае брамы. Мы чытаем пра іх словы, якія Госпад сказаў праз свайго прарока: «Адчыніце мне брамы справядлівасці» (Пс 118 [117], 19). Таму душа мае свае дзверы, мае таксама сваю браму. Прыходзіць і стукае ў яе Хрыстос, стукае ў дзверы. Адчыні Яму; Ён хоча ўвайсці, хоча знайсці абранніцу ў чуванні.

Св. Амброзій
46 views07:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 09:29:09 XXVII грэка-каталіцкая ПІЛІГРЫМКА Віцебск – Полацк 2021 проходзіць у духовым фармаце.
Тры дні 6-7-8 ліпеня 2021 - гэта дні асаблівай малітвы вернікаў у парафіях і супольнасцях.
Дэвіз Пілігрымкі, што праходзіць у 425-годдзе Берасцейскай Уніі:
"Веру ў Адзіную, Святую, Паўсюдную і Апостальскую Царкву".
СЕРАДА, 7 ліпеня - дзень малітваў ува Усходнім Протапрэзбітараце;
ЧАЦВЕР, 8 ліпеня - дзень малітваў у Заходнім Протапрэзбітараце
ПЯТНІЦА, 9 ліпеня - дзень малітваў у Цэнтральным Протапрэзбітараце; +Завяршэнне праграмы адбудзецца ў Полацку, пры храме св. Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70)
у Нядзелю, 11 ліпеня 2021
Святочная БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ ў 11:00 гадз.
50 views06:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 08:50:18
8 ліпеня 1861 года ў Варшаве нарадзілася Магдалена Радзівіл – мецэнатка беларускага адраджэння.

Справа духоўнага адраджэння Беларусі была адной з найважнейшых для Магдалены Радзівіл. Яна сама была шчырай верніцай-каталічкай, прыхільніцай усходняга абраду i рупілася аб пабудове грэка-каталіцкай царквы ў Менску, але не атрымала на тое дазволу гарадскіх уладаў.

Пасылала грошы на набыццё беларускіх кніг для Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу, дзе вучылася цэлая грамада будучых беларускіх святароў.

Пры фінансавай падтрымцы Магдалены быў выдадзены першы беларускі малітоўнік для набажэнстваў „Бог з намі”.
74 views05:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 01:25:23 Папа Францішак скіраваў пасланне да Сіра-Малабарскай Царквы

Папа Францішак скіраваў ліст да біскупаў, духавенства, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў Сіра-Малабарскай Царквы з нагоды зацвярджэння ёй уніфікаванага парадку цэлебрацыі эўхарыстычнай літургіі.
 
Пантыфік нагадаў пра тое, што Апостальская Сталіца падтрымала адзінадушнае рашэнне Сінода Епіскапаў Сіра-Малабарскай Царквы, прынятае ў 1999 г. і пацверджанае ў наступныя гады, адносна ўніфікацыі парадку служэння Эўхарыстыі, называючы гэта “важным крокам наперад, зробленым дзеля большай стабільнасці і касцёльнай еднасці”.

http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/ILJBYUxCMHA/index.php
18 views22:25
Адкрыць / каментаваць