Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 102

2021-06-29 21:55:34 Сьвята грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці ў гонар сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя - апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу, 26.06.2021 (усе фота+відэа).

Урачыстую Боскую Літургію ў гэты дзень узначальваў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). Разам з сьвятарамі візантыйскага абраду – а. Ігарам Кандрацьевым з Берасьця, дэканам Заходняга дэканату БГКЦ а. Андрэем Кратом з Горадні і а. Віталём Быстровым з Івацэвічаў служылі сьвятары лацінскага абраду – пробашч суседняга касьцёлу ў мікрараёне Рэчыца – Адамкова ў Берасьці кс. Юры Хіневіч і беларускі манах-францішканін з Масквы а. Пятро Карнялюк.

Айцец Пятро, які паходзіць з Берасьця, павіншаваў удзельнікаў сьвяткаваньняў сваёй ігрой на скрыпцы. Адной з выкананых ім музычных кампазіцыяў была "Купалінка", якую разам з манахам-скрыпачом дружна засьпявалі ўсе прысутныя.

Пасьля віншаваньняў ад сьвятароў і канцэрту ўсіх чакаў смачны сьвяточны абед.
https://photos.app.goo.gl/fcsMi9ta7L5p6CoC7
74 views18:55
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 09:02:09 Открыть ссылку →
76 views06:02
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 09:02:09 У чым асаблівасць урачыстасці святых Пятра і Паўла апосталаў?
75 views06:02
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 09:02:09Гэтыя мучанікі бачылі тое, што прапаведуюць

Сённяшні дзень асвячаны мучаніцтвам святых апосталаў Пятра і Паўла. Мы не кажам пра мала вядомых мучанікаў: «Па ўсёй зямлі разыходзяцца іх словы» (пар. Пс 19 [18], 5). Гэтыя мучанікі на ўласныя вочы бачылі тое, што прапаведавалі. Жылі ў справядлівасці, абвяшчаючы праўду і паміраючы за яе.

Св. Пётр, першы сярод Апостлаў, той, які шчыра любіў Хрыста, меў шчасце пачуць словы: «I Я кажу табе, што ты – Пётр» (Мц 16, 18). А раней сказаў ён: «Ты – Хрыстос, Сын Бога Жывога» (Мц 16, 16). А Хрыстос адказаў: «Ты – Пётр, скала, і на гэтай скале Я пабудую Царкву Маю» (Мц 16, 18). На гэтай скале пабудуе веру, якую ты вызнаў. На вызнанні: «Ты – Хрыстос, Сын Бога Жывога», якое сказаў, пабудую Царкву Маю. Бо ты – скала. Імя Пётр паходзіць ад слова «скала», не наадварот. Як імя Пётр паходзіць ад слова «скала», так ад імя Хрыста паходзіць і назва хрысціянін.

Госпад Ісус – як ведаеце – перад сваёй мукаю выбраў вучняў і назваў іх Апосталамі. Сярод іх толькі аднаму Пятру было дадзена не аднойчы ўвасабляць паўсюдную Царкву, таму і пачуў ён словы: «Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага» (Мц 16, 19). Ключы атрымаў не адзін чалавек, але адзіная і паўсюдная Царква. Веліч Пятра вынікае з таго, што калі яму было сказана: «Я дам табе», ён выступаў ад імя адзінай і паўсюднай Царквы. Таму ведайце, што гэтая Царква атрымала ключы Валадарства. Паслухайце, што ў іншымі месцы Госпад сказаў усім Апосталам: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 22-23).

Таму справядліва пасля свайго ўваскрасення Госпад наказаў Пятру асабіста клапаціцца пра свае авечкі. Сярод вучняў не толькі ён адзін заслужыў на тое, каб пасвіць авечак Госпада, бо Хрыстос прамаўляе да аднаго, каб падкрэсліць еднасць. Спачатку кажа Пятру, бо Пётр з’яўляецца першым сярод Апосталаў.

Не смуткуй, Апостал! Адкажы Госпаду раз, другі і трэці. Няхай тройчы пераможа вызнанне любові, бо празмерная ўпэўненасць была пераможаная тры разы страхам. Тры разы ты павінен развязваць тое, што тры разы завязаў. Развяжы любоўю, што завязаў страхам. Аднак Госпад тройчы даручае сваіх авечак Пятру.

У адзін і той самы дзень мы ўшаноўваем мучаніцтва двух Апосталаў. Яны таксама стваралі адзінства. Пётр выйшаў першым. За ім пайшоў Павел. Адзначаем сёння ўрачыстасць Апосталаў, асвячаную іх уласнай крывёю. Будзем жа любіць іх веру, жыццё, працу, цярпенне, сведчанне і навуку.

Св. Аўгустын
83 views06:02
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 20:07:06 http://svjazep.org/index.php?newsid=2576
101 views17:07
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 00:34:38 Казанне на літургіі 27 чэрвеня

Казанне а Андрэя Крата на літургіі 27 чэрвеня 2021 года. Евангелле паводле Мц. 8.28 – 9.1
The post Казанне на літургіі 27 чэрвеня first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.

https://facimskaja.by/galounaya/kazanne-na-liturgii-27-chervenya.html
94 views21:34
Адкрыць / каментаваць
2021-06-27 09:18:12
До 20-ї річниці беатифікації блаженних редемптористів.
92 views06:18
Адкрыць / каментаваць
2021-06-26 13:06:40 Нядзельная Вячэрня са зменнымі часткамі (увечары ў суботу 26 чэрвеня).
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/181-vyachernya-uvechary.html
108 views10:06
Адкрыць / каментаваць
2021-06-25 11:06:33 пэўненасцю шчаслівыя, а шчасце заключаецца ў сузіранні Бога, якое паходзіць з чыстага сэрца, то несумненна чыстасць сэрца, дзякуючы якой дасягаецца шчасце, не належыць да недасягальных рэчаў.

Таму праўду казалі тыя, хто разам з Паўлам думалі, што бачанне Бога пераўзыходзіць сілы чалавека, а таксама, што не пярэчыць ім выказванне Госпада, у якім Ён абяцае людзям чыстага сэрца, што яны ўбачаць Бога.

Гамілія св. Рыгора Назіянскага
124 views08:06
Адкрыць / каментаваць
2021-06-25 11:06:33 Надзея ўбачыць Бога

Абяцанне: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» настолькі вялікае, што змяшчае ў сабе паўнату ўсялякага шчасця. Чаго ж яшчэ можна прагнуць пасля атрымання такога вялікага дабра, паколькі ў тым, каго сузіраем, мы маем усё? Бо на мове Святога Пісання «бачыць» значыць тое ж, што «мець». Напрыклад, выказванне: «Ты ўбачыш дабрабыт Ерусаліма» (Пс 128 [127], 5) азначае «будзеш мець». Калі прарок кажа: «Няхай згіне бязбожны, каб не ўбачыў ён хвалы Госпада» (пар. Іс 26, 10), то пад словам «не ўбачыў» разумее «не меў удзелу».

Таму той, хто бачыць Бога, мае праз гэта ўсялякія даброты: бясконцае жыццё, вечную незнішчальнасць, несмяротнае шчасце, трывалае валадарства, няспынную радасць, сапраўднае святло, салодкі заклік Духа, недаступную хвалу, няспыннае вяселле і наогул усялякае дабро.

Такім чынам шчасце, заключанае ў абяцанні блаславення і атрыманае намі праз надзею, наогул не мае межаў. Аднак паколькі − што адзначылі мы раней − умоваю бачання Бога з’яўляецца чыстасць сэрца, то мой розум зноў у замяшанні. Таму задумваюся, ці гэтая чыстасць сэрца не належыць часам да тых рэчаў, якіх увогуле немагчыма дасягнуць, якія перавышаюць і пераўзыходзяць магчымасці нашай натуры. Бо калі Бога можна бачыць праз чыстасць сэрца, то Майсей і Павел не бачылі, бо самі кажуць, што ні яны не маглі бачыць Бога, ні хтосьці іншы. З гэтага вынікае, што тое, што прадказваў Збаўца як шчасце, не можа быць дасягнута і з’яўляецца недасягальным.

То якая ж нам карысць з таго, што мы ведаем, якім чынам можна ўбачыць Бога, калі мы не можам рэалізаваць тое, што ведаем? Гэта так, як бы хтосьці казаў, што добра быць у небе, бо там можна ўбачыць рэчы, якіх нельга ўбачыць у гэтым свеце. Калі б можна было паказаць, як трапіць у неба, зразумела, было б добра расказаць слухачам пра шчасце прабывання ў небе. Аднак, як доўга не можам туды патрапіць, то настаўленне пра шчасце прабывання ў небе не мае ніякай карысці. Наадварот, можа нас толькі засмуціць, бо мы даведваемся, якіх вялікіх дабротаў мы пазбаўлены, што многага нам не хапае з прычыны закрытага для нас туды ўваходу. Ці ж Госпад такім вялікім абяцаннем заклікаў нас да таго, што выходзіць па-за нашую прыроду і пераўзыходзіць магчымасці чалавека?

Гэта не так. Бог не загадвае лятаць стварэнням, якім не даў крылаў, ні прабываць пад вадой тым, каму вызначыў жыць на зямлі. Таму, калі парадак свету дастасаваны да магчымасцяў стварэнняў і ніколі не патрабуе таго, што выходзіць па-за іх сілы, то справядліва можам меркаваць, што не трэба прынамсі сумнявацца, бо мы атрымаем тое, што прадказваюць словы благаслаўлення. Канешне, трэба думаць, што ні Ян, ні Павел, ні Майсей, ці таксама хтосьці падобны ім не быў пазбаўлены таго шчасця, якое вынікае з бачання Бога; ні Павел, які казаў: «Рыхтуецца мне вянок справядлівасці» (2 Цім 4, 8); ні Ян, які спачываў на грудзях Ісуса; ні Майсей, якому Бог сказаў: «Цябе выбраў сярод усіх» (Вых 33, 17). Калі ж тыя, хто казаў, што бачанне Бога пераўзыходзіць нашыя магчымасці, з усёй у
122 views08:06
Адкрыць / каментаваць