Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 99

2021-07-08 01:25:22 што «ў гэты дзень мы ўзгадваем важную падзею, дзякуючы якой гэтая краіна была вызваленая з-пад акупацыі, ад умяшальніцтва зьнешніх сілаў, распачаўшы адбудоўваць тое, што было разбурана, з надзеяй на лепшае жыцьцё ў будучыні. Таму кожны з нас адчувае абавязак узносіць гарачыя малітвы да Бога за ўсіх ахвяраў Другой сусьветнай вайны: як вядомых, так і невядомых; як блізкіх нам, так і чужых.

 


Мы перадусім адчуваем неабходнасьць маліцца за нявінных ахвяраў: за ўсіх, хто стаў ахвярай з прычыны ідэалогіі і рэлігіі. Кожная невядомая ахвяра мае імя і прозьвішча. Штодзённа молячыся за іх, мы становімся зноў зьяднанымі; становімся братамі і сёстрамі ў Хрысьце. Дзякуючы гэтым малітвам наш сьвет становіцца лепшым і мы ідзем наперад па дарозе еднасьці, прымірэньня і сьвятасьці», — падкрэсьліў Апостальскі нунцый. — Адзначаючы ўрачыстасьць Маці Божай Будслаўскай, сёньня мы зьвяртаемся да нябеснай Маці з просьбаю захаваць нас ад зла, абараніць нашыя сем’і, ня даць паўтарыцца цяжкім момантам нашага жыцьця, адарыць нас новай надзеяй быць паміж сабою сапраўднымі братамі і сёстрамі, якія імкнуцца жыць у сапраўдным міры з усімі і ў сапраўдным дабрабыце», — дадаў ватыканскі ярарх.


 

Далей ён зьвярнуў увагу прысутных на словы сьвятога апостала Паўла з Пасланьня да Рымлянаў.

 

«Наступныя словы Апостала я лічу вельмі актуальнымі для нашага штодзённага жыцьця і для нашага грамадзтва, якое сутыкаецца з шматлікімі выклікамі, якія патрабуюць неадкладнага адказу: “Любіце адзін аднаго братняю любоўю, ; цешцеся надзеяй, ва ўціску будзьце цярплівыя, у малітве — трывалыя . Бласлаўляйце тых, хто перасьледуе вас, бласлаўляйце, а не праклінайце. Радуйцеся з тымі, хто радуецца, плачце з тымі, хто плача. Будзьце аднамысныя паміж сабою; не мудруйце празьмерна”», — працытаваў настаўленьне Апостала народаў папскі пасланьнік.

 

«Сёння асаблівым чынам я малюся за мір і згоду ў гэтай краіне, каб з Божай дапамогай і праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай удалося пераадолець, як кажа Папа Францішак, “культуру падзелу і ўсталяваць у краіне сапраўдную культуру братэрства і салідарнасьці”. У цяперашні момант жыхары гэтай краіны маюць патрэбу прымірыцца паміж сабою, зноў сустрэцца адно з адным як браты, пераадолець нязгоду, якая іх падзяляе. Неабходна ўмацаваць культуру міру, якую гэтая краіна ў вялікай ступені набыла на працягу стагоддзяў, і паказаць усяму сьвету, як абараніць этычныя і маральныя каштоўнасьці, як абараніць уласныя сем’і, заснаваныя на гэтых каштоўнасьцях, якія запэўніваюць ім будучыню», — сказаў Апостальскі нунцый архібіскуп Антэ Ёзіч. Для таго, каб пасьпяхова выканаць гэтае заданьне, прадстаўнік Сьвятога Пасаду запрасіў беларускіх вернікаў браць прыклад з Дзевы Марыі — пакорнай Слугі Госпада Бога, і завяршыў гамілію словамі Яе гімна Magnificat: «Узьвялічвай душа мая Госпада...»

Фота: Віталь Палінеўскі, Catholic.by.

http://carkva-gazeta.by/index.php?num=784
16 views22:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 01:25:22 Апостальскі нунцый: малюся, каб пераадолець падзелы і ўсталяваць у краіне сапраўдную культуру братэрства і салідарнасьці

Навіны хрысьціянскага сьвету07.07.2021

Апостальскі нунцый: малюся, каб пераадолець падзелы і ўсталяваць у краіне сапраўдную культуру братэрства і салідарнасьці

 

3 ліпеня 2021 году ў Будславе ўрачыстай сьвятой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Антэ Ёзіч, завяршыўся фэст Маці Божай Будслаўскай.

 

Як паведамляе галоўны каталіцкі партал у Беларусі Catholic.by, разам з прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне саслужылі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі адміністратар sede vacante Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімер Велікаселец, біскуп Гарадзенскі Аляксандар Кашкевіч, Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі і яго калега з Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі, Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласьці біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB, архібіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і некалькі дзясяткаў сьвятароў абодвух абрадаў.

 

На заключнай сьвятой Імшы Будслаўскага фэсту прысутнічалі некалькі тысячаў вернікаў з усёй Беларусі і нават з-за мяжы, а тыя, хто з розных прычынаў ня трапіў у Будслаў, духоўна далучыліся да ўрачыстага набажэнства з дапамогай анлайн-трансьляцыі на канале Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

 

На пачатку сьвятой Імшы біскуп Казімер Велікаселец як гасьцінны гаспадар шчыра прывітаў Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча і запрасіў яго ўзначаліць набажэнства, а таксама прамовіць да прысутных Божае слова.

 

Папскі пасланьнік адзначыў, што ён вельмі рады ўзначальваць гэтую літургічную багаслужбу ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, і асабліва цешыцца з магчымасьці разам з беларускімі вернікамі ўзносіць малітвы да нябеснай Маці, Найсьвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай — Апякункі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі.

 

«Будслаўскі санктуарый з яго цудадзейнай іконай на працягу стагоддзяў штогод натхняе мноства вернікаў з усёй краіны, даючы ім новую духоўную сілу для пераадоленьня жыцьцёвых цяжкасьцяў і ўсё большага набліжэньня да Ісуса Хрыста, Бога і Чалавека, Збаўцы сьвету і ўсіх людзей. На працягу гэтай гістарычнай пілігрымкі многія пакаленьні, якім давялося жыць у цяжкія часы жорсткага перасьледу, атэізму, бездухоўнасьці, а таксама ў час рэлігійнай свабоды, заўсёды праяўлялі адвагу сваёй веры ў Хрыста, просячы заступніцтва нябеснай Маці, Панны Марыі Будслаўскай, для сваіх сем’яў і для ўсяго грамадзтва.

 

Нягледзячы на ўсе цяжкасьці, гэты санктуарый стаў жыватворчай крыніцай, што наталяла смагу ўсіх пакаленьняў хрысьціянскага народу непрамінальнымі каштоўнасьцямі: каштоўнасьцямі, якія натхняюць вернікаў станавіцца жывым Евангельлем для кожнага нашага бліжняга», — сказаў нунцый Антэ Ёзіч.

 

Прадстаўнік Сьвятога Айца ў Беларусі зьвярнуў увагу на тое,
21 views22:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 00:13:54 Пілігрымка слядамі Сьвмуч. Язафата
11.07, нядзеля

6:30 - Чырвоны касьцёл, малітва на пачатак
10:00 - Струньне, пакланеньне Крыжу
11:00 - Полацк, Боская Літургія
12:30 - абед
14:00 - экскурсія па Полацку, вяртаньне

Просім малітоўнага заступніцтва Сьвятамучаніка Язафата Полацкага, Мучч. Полацкіх і ўсіх Сьвятых Беларускіх за саміх сябе, родных і блізкіх, парафію нашу, Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву, радзіму нашу Беларусь і ўвесь Беларускі народ.
- Найсьвятая Багародзіца - збаў нас
- Ісусе, Сыне Божы - зьмілуйся над намі
- Сьвятамучаніку Язафаце -
малі Бога за нас

Тэл. (29)650 47 14 а. Андрусь
Тэл. (29)653 08 86 Сьвятлана
7 views21:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 19:10:30
61 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 11:08:43 «Тады прыходзяць да Ісуса Ерусалімскія кніжнікі і фарысэі і кажуць: навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў? бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб. А Ён сказаў ім у адказ: навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага? Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці; і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ. А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: "дар Богу - тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся", той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю; такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага. Крывадушнікі! добра прарочыў пра вас Ісая, кажучы: "Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; а сэрца іхняе далёка адлягае ад Мяне; але марна шануюць Мяне, навучаючы вучэньням, запаведзям чалавечым".» (Паводле Мацьвея 15:1-9)
43 views08:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 11:08:43 «Абразаньне нішто і неабразаньне нішто, а ўсё - у выкананьні наказаў Божых. Кожны няхай застаецца ў тым стане, у якім пакліканы. Ці рабом ты пакліканы, ня турбуйся; але калі і можаш стацца вольным, дык лепшым скарыстайся. Бо раб, пакліканы ў Госпадзе, ёсьць вольнік Гасподні; гэтак сама і пакліканы вольнік ёсьць раб Хрыстовы. Вы куплены дарагою цаною; не рабецеся рабамі людзей.» (1-е Карынфянаў 7:19-23)
43 views08:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 11:08:43 «Іншым жа кажу я, а ня Госпад: Калі хто з братоў мае жонку няверучую, і яна згаджаецца жыць з ім, дык хай не пакідае яе. Таксама і жонка, маючая ня веручага мужа, калі ён згаджаецца жыць з ёю, хай не пакідае мужа. Бо няверучы муж асьвячаецца ў жонцы, а няверучая жонка асьвячаецца ў веручым мужу. Інакш вашыя дзеці былі б нячыстымі, а цяпер — сьвятыя.» (1-е Карынфянаў 7:12-14)
43 views08:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 11:08:43
7 ліпеня
44 views08:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 17:21:06 В моравском центре паломничества в Велеграде прошла торжественная месса, ставшая кульминацией празднования Дня славянских вероучителей Кирилла и Мефодия, который отмечается в Чехии 5 июля и является государственным праздником.
Велеград является одним из главных паломнических центров на территории Чешской Республики и считается древним центром Великоморавской империи (Moravia Magna) – славянского княжества IX – Х вв. Согласно одной из легенд, именно в Велеграде в 885 году скончался и похоронен святой Мефодий.
https://ruski.radio.cz/den-kirilla-i-mefodiya-v-chehii-otmetili-torzhestvennym-bogosluzheniem-v-8722240
50 views14:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 12:06:54 Тыя, што па-за Царквой, хочуць ці не хочуць, нашыя браты

Па-над усім заклікаем вас, браты, да любові ўзаемнай не толькі паміж сабою, але таксама і да тых, хто застаецца вонкі, ці то да язычнікаў, якія не прызнаюць яшчэ Хрыста, ці то да адлучаных ад нас, гэта значыць тых, якія разам з намі прызнаюць Галаву, але не хочуць належаць да Цела. З болем думаем пра іх як пра нашых братоў. Хочуць ці не хочуць, яны нашыя браты. Яны не былі б нашымі братамі, калі б перасталі заклікаць: «Ойча наш» (Мц 6, 9).

Калісьці прарокі казалі: «Тым, хто вам кажа: “Вы не нашыя браты”, скажыце: “Вы браты нашыя”» (Іс 66, 5). Падумайце, пра каго мог так сказаць прарок: пра язычнікаў? Не, бо мы не называем іх братамі згодна з моваю Царквы, а таксама Пісання. Тады можа пра габрэяў, якія не паверылі ў Хрыста?

Чытайце Пасланні св. Паўла і пераканайцеся, што калі кажа «браты» без ніякага дадатку, мае на ўвазе выключна хрысціянаў: «А ты чаму асуджаеш брата свайго? І чаму ты пагарджаеш братам сваім?» (Рым 14, 10). І ў іншым месцы: «Але вы самі крыўдзіце і ашукваеце, і пры гэтым братоў!» (1 Кар 6, 8).

Тыя, хто нам кажа: «Вы не нашыя браты», лічаць нас язычнікамі. Таму хочуць хрысціць нас нанова з перакананнем, што даюць нам тое, чаго мы не маем. Менавіта ў гэтым выражаецца памылка непрызнання нас братамі. Дык чаму ж нам сказаў прарок: «Адкажыце ім: “Вы нашыя браты”», калі не таму, што мы бачым у іх тое, чаго не паўтараем. Яны не прызнаюць нашага хросту і не лічаць нас братамі, мы ж, не паўтараючы ўдзеленага імі, але прызнаючы іх хрост сваім уласным, кажам: «Вы нашыя браты».

Калі вам скажуць: «Чаму нас шукаеце? Чаго хочаце ад нас?» Мы адкажам: «Вы нашыя браты». Калі скажуць: «Пакіньце нас у спакоі; мы не маем з вамі нічога агульнага». Аднак мы маем шмат агульнага: вызнаём таго самага Хрыста, таму павінны быць у адным Целе, падпарадкаваныя адной Галаве.

Браты, мы заклінаем вас праз гэтую велізарную любоў, малаком якой кормімся, хлебам якой падмацоўваемся, заклінаем Хрыстом, Госпадам нашым, праз Яго ласкавасць (ужо пара, каб мы засведчылі ім вялікую любоў і шчодрую міласэрнасць, просячы Бога, каб даў ім нарэшце цвярозы розум, каб яны апамяталіся і пераканаліся, што нічога не маюць, што маглі б супрацьпаставіць праўдзе; засталася ў іх толькі хвароба заўзятасці, якая тым больш аслабляе, чым больш набірае моц), маліцеся з гарачай любоўю да Бога за слабых, за мудрых паводле цела, пачуццёвых і цялесных. Гэта нашыя браты: удзяляюць тыя самыя сакрамэнты. Хоць і не з намі, але тыя самыя. Адказваюць адно «Амін», хоць і не з намі, але тое самае «Амін».

Св. Аўгустын
38 views09:06
Адкрыць / каментаваць