Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 100

2021-07-05 00:58:56 Открыть ссылку →
82 views21:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 00:58:56 Уладыка Алег Буткевіч заўважыў, што многія праблемы грамадзтва сёньня з прычыны духоўнай хваробы, якая выклікана недахопам Божага аўтарытэту ў жыцьці людзей.

«Мы прызвычаіліся мець у аўтарытэце тых, хто паказвае сваю сілу, хто патрапіць дамінаваць, паказаць, як кажуць, “свае зубы” ці трымаць у “вожыкавых рукавіцах” або “ў абцугах”. Вось тады гэта “аўтарытэт”!» — з скрухай сказаў біскуп.

Бог жа, наадварот, нікога «не трымае ў абцугах», дадаў ён: «Нікога не зьнявольвае, і нават калі хтосьці выразна і “па-нахабнаму” ідзе насуперак Яго Божай волі, да канца шануе вольны выбар чалавека».
https://carkva-gazeta.by/index.php?num=783
81 views21:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 23:14:32 Открыть ссылку →
83 views20:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 22:34:40 http://svjazep.org/index.php?newsid=2579
83 views19:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 22:31:27 by/index.php?num=783
79 views19:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 22:31:26 ўсёды няспынна імкнецца “перанакіраваць” нашую ўвагу на свайго Сына. Таго маленькага, якога трымае на сваіх руках. Добра ведаем гэты абраз і бачым: яе правая рука паказвае на Ісуса Хрыста. Яна нібы кажа нам: “Ён тут галоўны, Ён усім кіруе і Яму належыць найвышэйшая ўлада”, — сказаў ярарх і працягваў: «А таму, зьвяртаючыся да Бога, перадусім трэба памятаць, што ня толькі Ён “павінен” выслухоўваць нашыя малітвы, але гэта мы ў першую чаргу павінны прыслухоўвацца да Ягонага Слова, прымаць яго, быць Яму паслухмяным. А Ягонае Слова — яно сапраўды дае надзею».

 

Уладыка Алег заўважыў, што многія праблемы грамадзтва сёньня з прычыны духоўнай хваробы, якая выклікана недахопам Божага аўтарытэту ў жыцьці людзей.


«Мы прызвычаіліся мець у аўтарытэце тых, хто паказвае сваю сілу, хто патрапіць дамінаваць, паказаць, як кажуць, “свае зубы” ці трымаць у “вожыкавых рукавіцах” або “ў абцугах”. Вось тады гэта “аўтарытэт”!» — з скрухай сказаў біскуп.


Бог жа, наадварот, нікога «не трымае ў абцугах», дадаў ён: «Нікога не зьнявольвае, і нават калі хтосьці выразна і “па-нахабнаму” ідзе насуперак Яго Божай волі, да канца шануе вольны выбар чалавека. На жаль, гэтыя якасьці не карыстаюцца вялікай папулярнасьцю ў сьвеце, а праз гэта, на жаль, і Бог нярэдка губляе свой аўтарытэт у чалавечых вачах», — канстатаваў ярарх.

 

«І гэта вельмі небясьпечна для нас. Небясьпечна перадусім у персьпектвые ўласнага збаўленьня. Бо вучань, які не адчувае аўтарытэту свайго настаўніка, перастае быць вучнем і ператвараецца ў слугу “дрэннага і нягоднага”, які рызыкуе патрапіць у “вонкавую цемру”, дзе будзе “плач і скрыгатаньне зубоў” (пар. Мц 25, 30).

 

Небясьпечна гэта і ў жыцьці грамадзкім. Бо калі Бог міласэрны і ласкавы, Той, Які ёсьць “дарогай, праўдай і жыцьцём”, ня будзе нашым аўтарытэтам, ня будуць у аўтарытэце і людзі, якія імкнуцца быць падобнымі да Бога ў сваёй праўдзівасьці, шчырасьці, мудрасьці, адказнасьці, ахвярнасьці.

 

А менавіта такіх людзей мы /.../ хочам бачыць на адказных пасадах. Такім людзям мы хочам даручыць наша здароўе, адукацыю, вытворчасьць, адміністрацыю, нарэшце, уладу.


Таму пытаньне Божага аўтарытэту сапраўды нібы ўвенчвае пытаньне нашай веры: так, як дах увенчвае ўвесь будынак», — адзначыў пастыр. — «І вось ён, знак, перад нашымі вачыма: згарэлы дах на будслаўскай базыліцы. Базыліка, якая зьяўляецца сымбалем, знакам нашай веры і якая з-за пажару засталася без даху. Няхай гэтае здарэньне паставіць перад намі пытаньне пра Божы аўтарытэт.


Няхай адбудова даху на будслаўскай сьвятыні стане сымбалем і знакам адбудовы і ўмацаваньня Божага аўтарытэту ў нашым асабістым і грамадзкім жыцьці. А сам Будслаў няхай заўсёды будзе для нас тым “родным кутом”, дзе можа адпачыць паяднаная з Богам кожная чалавечая душа», — выказаў пажаданьне старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Алег Буткевіч.

 

Фота: Віталь Палінеўскі, Catholic.by.

Відэа: Алена Паўлоўская.

 




 
Опубликовано Alena Paŭłoŭskaja Пятніца, 2 июля 2021 г.



http://carkva-gazeta.
78 views19:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 22:31:26 Біскуп Алег Буткевіч: молімся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцьця

Навіны хрысьціянскага сьвету04.07.2021

Біскуп Алег Буткевіч: молімся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцьця

 

На Будслаўскім фэсьце 2 ліпеня 2021 году сьв. Імшу апоўначы, якой папярэднічала шматлюдная ўрачыстая працэсія з сьвечкамі, узначаліў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч — паведамляе Catholic.by.

 

Разам з ім саслужылі ярархі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі — архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскупы Казімер Велікаселец, Юры Касабуцкі, Аляксандар Яшэўскі SDB, а таксама Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) і больш за семдзесят сьвятароў абодвух абрадаў. У працэсіі і начной сьвятой Імшы брала ўдзел вялікая колькасьць вернікаў з усёй Беларусі.

 

Вітаючы ўсіх удзельнікаў, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату адзначыў, што ў гэты неспакойны і нялёгкі час, азмрочаны пандэміяй, грамадзка-палітычным крызісам у краіне і нядаўнім пажарам у Нацыянальным санктуарыюме, вернікі прыходзяць сюды, несучы да Маці Божай боль сваіх сэрцаў, а яна кожнага туліць да сябе і па-мацярынску суцяшае.

 

Сваё казаньне біскуп Віцебскі пачаў з цытаты класіка, якую з маленства ведае напамяць, бадай што, кожны беларус: «Мой родны кут, як ты мне мілы...»

 


«Пагадзіцеся, што гэтыя радкі з паэмы нашага класіка Якуба Коласа “Новая зямля” асаблівым чынам можна без сумеву аднесьці да Будслава. /.../ Бо “родны кут” — гэта месца, дзе цябе заўсёды чакаюць з любоўю. Гэта месца, асабліва прасякнутае бацькоўскім клопатам пра сваіх дзяцей. Месца, дзе чалавек адпачывае душою, дзе загойваюцца духоўныя раны і дзе аднаўляюцца сілы, патрэбныя для жыцьця і для таго, каб выкараскацца з нагрувашчаных праблемаў і цяжкасьцяў.


 

Тут, у Будслаўскай сьвятыні, заўсёды чакае нас любячае Сэрца нашай нябеснай Маці — Сэрца, напоўненае любоўю і няспыннай малітвай за кожнага з нас, як за сваіх дзяцей. Тут мы асабліва адчуваем моц Яе ўсемагутнага Матчынага заступніцтва», — сказаў Уладыка Алег, дадаўшы што ў гэты складаны час вернікі асаблівым чынам праз заступніцтва Марыі моляцца за спыненьне пандэміі, за лёс нашай краіны, якая перажывае розныя выпрабаваньні, за пасьпяховае вырашэньне праблемаў у грамадзка-палітычным жыцьці, а таксама за вырашэньне духоўных праблемаў у грамадзтве.

 

Біскуп выказаў спадзяваньне, што Маці Божая пачуе нашыя малітвы і просьбы, выказаныя ў Будслаўскай сьвятыні, так як Яна выслухоўвала просьбы многіх пакаленьняў нашых продкаў і была для іх вернай заступніцай перад Богам.


«Просім супакою для нашай Бацькаўшчыны, пасьпяховага вырашэньня тых праблемаў, якія існуюць у грамадзка-палітычным жыцьці. Просім, каб Беларусь стала па-сапраўднаму краінай для жыцьця — годнага жыцьця для кожнага грамадзяніна», — падкрэсьліў біскуп Алег Буткевіч.


 

«Напэўна, не існуе магчымасьці падлічыць, колькі Ружанцаў, літаній, малітваў сэрца выслухоўвае Маці Божая толькі тут, у гэтым месцы. Аднак Яна за
70 views19:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 22:31:21 Казанне на літургіі 4 ліпеня

Казанне а Андрэя Крата на нядзельнай літургіі 4 ліпеня 2021 года. Евангелле паводле Мц. 13.36 – 43
The post Казанне на літургіі 4 ліпеня first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.

https://facimskaja.by/galounaya/2910.html
74 views19:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 11:04:56 Ахвяра для Бога – дух пакорны

Давід кажа: «Я ведаю беззаконні мае» (Пс 51 [50], 5). Калі я прызнаю, Ты забудзь. Не будзем думаць, што мы дасканалыя і не маем граху. Каб жыццё заслужвала пахвалы, будзем прасіць аб прабачэнні правінаў. Людзі ж, якім не хапае надзеі, тым менш звяртаюць увагу на свае грахі, чым больш старанна вышукваюць іх у іншых. A шукаюць не для таго, каб выправіць зло, але каб яго асудзіць. Паколькі для сябе не знаходзяць апраўдання, гатовыя абвінавачваць іншых. Але не такі прыклад малітвы і пакуты раіць нам псальміст у словах: «Я ведаю беззаконні мае, і грэх мой заўжды перада мною» (Пс 51 [50], 5). Не шукаў чужых грахоў. Даследаваў сваё сумленне, не ашукваў сябе, але глыбока задумваўся над сабою. Не дагаджаў сабе, таму меў падставу прасіць аб прабачэнні.

Хочаш паяднацца з Богам? Паступай так, каб Бог паяднаўся з табою. Паглядзі, пра што чытаем у гэтым псальме: «Бо Ты не прагнеш ахвяры, усеспаленне, хоць бы даў я, Табе не спадабаецца» (Пс 51 [50], 18). А значыць, не прынясеш ахвяры? Нічога не ахвяруеш? Нічога не дасі, каб здабыць прыхільнасць Бога? Як сказаў: «Бо Ты не прагнеш ахвяры, усеспаленне, хоць бы даў я, Табе не спадабаецца» (Пс 51 [50], 18). Слухай далей і кажы: «Ахвяра для Бога – дух пакорны, сэрцам скрушаным і пакорным Ты, Божа, не пагарджаеш» (Пс 51 [50], 19). Адкінуўшы прынесеныя перад гэтым ахвяры, ты знайшоў тое, што прынясеш цяпер. Калісьці ты прыносіў у ахвяру жывёл са статку. «Калі б ты пажадаў ахвяраў, я прынёс бы напэўна» (пар. Пс 51 [50], 18). А значыць, не прагнеш ужо тых, але аднак прагнеш ахвяры.

«Усеспаленні, – кажа, – не падабаюцца Табе». Калі не падабаюцца, то ці ж не будзе ўжо прынесеных Табе ахвяр? Але ж «ахвяра для Бога – дух пакорны, сэрцам скрушаным і пакорным Ты, Божа, не пагарджаеш» (Пс 51 [50], 19). У цябе ёсць тое, што ты мог бы прынесці ў ахвяру. Не маеш патрэбы разглядацца свярод свайго статку і рыхтаваць караблі, каб дабрацца да самых далёкіх краін і прывесці адтуль духмянасці. Старайся ў сваім сэрцы знайсці тое, што прыемнае Богу. Трэба абудзіць у сэрцы скруху. Чаму баішся, што будучы скрушаным, яно перастане існаваць? Ты ж чытаеш: «Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа» (Пс 51 [50], 12). Каб магло сэрца стаць чыстым, трэба абудзіць скруху ў нячыстым.

Калі мы грашым, не падабаемся самім сабе, таму што Богу не падабаюцца грахі. A паколькі мы не з’яўляемся бязгрэшнымі, прынамсі ў тым будзем падобныя да Бога, што нам не будзе падабацца тое, што Яму не падабаецца. Так ты з’яднаешся з Божай воляй, бо не будзе табе падабацца ў табе тое, да чаго і Бог, які стварыў цябе, адчувае агіду.

Св. Аўгустын
56 views08:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 00:23:55 Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: з табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!

Навіны хрысьціянскага сьвету03.07.2021

Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: з табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!

 

Увечары 2 ліпеня ў санктуарыюме Маці Божай у Будславе сьв. Імшу для пілігрымаў узначаліў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Разам з заслужаным ярархам Службу Божую, на якой прысутнічала некалькі тысячаў вернікаў, саслужылі біскупы Алег Буткевіч, Казімер Велікаселец, Юры Касабуцкі, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў Архімандрыт Сяргей (Гаек), некалькі дзясяткаў сьвятароў лацінскага і ўсходняга абрадаў з усёй Беларусі і з некалькіх манаскіх супольнасьцяў — паведамляе Catholic.by.

 

У прамоўленай падчас сьв. Імшы гаміліі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч найперш нагадаў дэвіз сёлетняга фэсту ў Будславе, прысьвечанага 30-годдзю адраджэньня ерархічных структураў Каталіцкай Царквы ў Беларусі: «Маці Царквы, маліся за нас».

 

У гэтых словах, адзначыў Уладыка Тадэвуш, выказана падзяка Марыі за апеку над нашай Царквой падчас ганеньняў на працягу трох пакаленьняў і за дапамогу ў наш складаны час (свабоды веравызнаньня і адыходу ад Бога), а таксама просьба аб клопаце пра яе ў будучыні, якая выглядае вельмі трывожнай.

 

«Сёньня ля падножжа Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай мы просім Яе апекі для Касцёла ў нашай краіне, для нас саміх і нашай Бацькаўшчыны, якая перажывае складаны час пандэміі каранавірусу і грамадзка-палітычнага крызісу. Да іх нечакана далучыўся пажар Будслаўскага санктуарыя», — сказаў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён нагадаў, што Бог заклікае людзей давяраць Яму і Ягонай любові.

 

«У нашай грахоўнасьці, у грамадзкіх і асабістых падзеях, у гісторыі Бог не перастае шукаць нас. Але мы таксама павінны шукаць Яго», — падкрэсьліў ярарх.

 

Сваю гамілію архібіскуп Кандрусевіч скончыў кароткім малітоўным заклікам да Багародзіцы: «Марыя, у гэты лёсавызначальны час нашай гісторыі выпрасі нам ласку даверу бязьмежнай Божай любові, міласэрнасьці і Божаму Провіду .

 

З табой, Марыя, пойдзем у новае заўтра! З табой сумесна адбудуем прысьвечаную Табе Будслаўскую сьвятыню! З Табой пабудуем новую шчасьлівую Беларусь!»

 

Фота: Віталь Палінеўскі, Catholic.by.

http://carkva-gazeta.by/index.php?num=782
74 views21:23
Адкрыць / каментаваць