Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 95

2021-07-14 13:12:49 «Ня можаце піць чару Гасподнюю і чару дэманскую; ня можаце быць супольнікамі ў гасьціне Гасподняй і ў гасьціне дэманскай. Няўжо мы адважымся дражніць Госпада? Хіба мы мацнейшыя за Яго?» (1-е Карынфянаў 10:21-22)
27 views10:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 11:40:53 https://www.grodnensis.by/anonsy/10380-urachystastsi-pamyats-bl-mar-yany-byarnatskaj-adbudutstsa-navumavichakh-2.html
45 views08:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 11:12:39

47 views08:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 08:42:46 Заўпакойная Літургія ў Мінску - 16.07.2021 (пятніца), у 18:30 у храме грэка-кат. Парафіі Прав. Язэпа.
55 views05:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 08:39:56
Першая гадавіна адыходу ў вечнасць Уладыкі Мілана (Шашыка), біскупа Мукачаўскага (14.07.2020)
65 views05:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 21:32:05 Віншуем новае кіраўніцтва Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў

13 ліпеня 2021 г., у другі дзень працы Каптітула Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, які напярэдадні з благаслаўленнем Апостальскага нунцыя ў нашай краіне распачаў працу ў Новай Баравой, было абрана новае кіраўніцтва Кустодыі.На агульным сходзе беларускіх капуцынаў былі падведзены вынікі жыцця і дзейнасці братэрскай супольнасці за апошняе трохгоддзе, на працягу якога ўжо другі тэрмін яе кусташам заставаўся брат Алег Шэнда OFMCap. Пасля справаздачы ў адпаведнасці са статутам адбыліся выбары новага кіраўніцтва Кустодыі.Новым кусташам Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў удзельнікі Капітула выбралі брата Андрэя Букштана OFMCap.
 

http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/J8qHJHb7SJU/index.php
54 views18:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 12:12:51  знанне не пабаялася аддаць сваё жыццё. Яна з’яўляецца для нас прыкладам і заахвочваннем да мужнага вызнання Хрыста і ў нашыя часы.

Станіслаў Бятко, праўнук блаславёнай Мар’яны, згадвае, што калі быў малым хлопцам, яго бабуля Ганна Бярнацкая і цёця Леакадзія Чаркоўская часта расказвалі пра яе. “Гэта была простая, ціхая, пакорная і працавітая жанчына, адданая сваім блізкім. Бог і родны дом былі для яе цэлым сусветам”.

13 чэрвеня 1999 года Папа Ян Павел ІІ у ліку 108 новамучанікаў ІІ Сусветнай вайны абвясціў блаславёнай Мар’яну Бярнацкую. “Мы адзначаем перамогу тых, хто ў нашым стагоддзі аддаў жыццё для Хрыста. Аддаў зямное жыццё, каб атрымаць яго навечна ў Божай славе. Таму мы слушна імкнёмся за іх прыкладам верна крочыць за Ісусам”, – гаварыў Святы Айцец у гаміліі падчас беатыфікацыйнай урачыстасці.
51 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 12:12:50 13 ліпеня 1943 года за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны нямецкія нацысты расстралялі блаславёную Мар’яну Бярнацкую разам з сынам і іншымі 48 жыхарамі Ліпска.

Мар’яна з роду Чакала нарадзілася ў 1888 годзе ў Сапоцкінскім краі каля Гродна, у мястэчку Ліпск (цяпер — Польшча), у сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. Ліпск належаў да былога ўніяцкага Аўгустоўскага дэканата, які ахопліваў таксама паўночную частку сённяшняга Гродзенскага раёна і ўваходзіў у склад Холмскай уніяцкай епархіі. Епархія праіснавала да 1875 года, і гэта адзіны рэгіён сённяшняй Беларусі, у якім уніяцкія парафіі не былі знішчаныя пасля гэтак званага Полацкага “сабору” 1839 года. Вядома, што ў Ліпску ўніяты, зачыніўшыся ў царкве, доўгі час не пускалі царскіх чыноўнікаў і праваслаўнага святара, якім удалося забраць святыню толькі з дапамогай казацкіх нагаек.

У 1905 годзе, пасля выдання царскага ўказу пра верацярпімасць, у 17-гадовым узросце Мар’яна разам са сваімі бацькамі перайшла ў каталіцтва лацінскага абраду. Ва ўзросце 20-ці гадоў выйшла замуж за Людвіка Бярнацкага. Пара мела шасцёра дзяцей, чацвёра з якіх памерлі адразу пасля нараджэння. У 1929 годзе, пасля смерці мужа, жанчына пасялілася ў свайго сына Станіслава, які праз 10 гадоў ажаніўся з Ганнай Шымчык. З той пары Мар’яна дзяліла сваю штодзённасць з маладым сужэнствам, праяўляючы да яго асаблівы клопат, мацярынскую любоў і зычлівасць.

Жыццё блаславёнай было напоўнена верай, любоўю, малітвай, працай і цярпеннем. Шмат часу яна прысвячала Богу. Выключнай пашанай ахінала Маці Божую, рэгулярна ўдзельнічала ў марыйных набажэнствах. Не разлучалася з ружанцам. Ён займаў асаблівае месца ў жыцці жанчыны: быў для блаславёнай крыніцай, якая развівала любоў да Бога і бліжняга.

Самае вялікае выпрабаванне для сям’і Бярнацкіх адбылося на мяжы чэрвеня і ліпеня 1943 года падчас масавых арыштаў жыхароў Ліпска і ваколіц, што было помстай гітлераўцаў за забіццё партызанамі нямецкага салдата. У спісе асуджаных аказаўся таксама сын Мар’яны і яго жонка Ганна. Калі жанчына пачула загад нямецкага салдата, упала яму ў ногі і маліла, каб той выратаваў яе цяжарную нявестку: “Пане, а куды ж яна пойдзе? Пакіньце, я пайду за яе”. Салдат згадзіўся. Яшчэ амаль два тыдні яна правяла ў вязніцы ў Гродне і, як адзначаюць тыя, хто выжыў, увесь час заставалася спакойнай і шчыра малілася, была ўзорам веры і моцнага духу для іншых вязняў (сярод якіх было і 6 ксяндзоў). Мар’яну Бярнацкую разам з сынам і іншых 48 жыхароў Ліпска расстралялі 13 ліпеня 1943 года за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны. Усяго падчас расстрэлаў каля Навумавічаў былі забітыя каля двухсот чалавек.

Прыклад жыцця блаславёнай Мар’яны Бярнацкай – гэта ўзор духоўнага жыцця звычайнай вясковай жанчыны, якая ў цяжкі час ваеннага ліхалецця аказалася гатовай адкрыта вызнаць сваю веру, засведчыць сваю любоў да Бога і бліжняга і якая за гэтае вы
48 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 12:12:50
Сабор сьвятога арханёла Габрыэля

Арханёл Габрыэль — адзін з сямі арханёлаў у традыцыі Царквы, што былі згаданыя па імёнах. Арханёл Габрыэль зьвеставаў Багародзіцы Марыі пра тое, што яна народзіць Збаўцу сьвету.
44 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 12:12:49
Вялебны Сьцяпан Саваіт

Сьцяпан Саваіт паводле традыцыі быў сваяком Яна з Дамаску. Сваё аскетычнае змаганьне праводзіў у Лаўры сьв. Савы. Ён аўтар шматлікіх царкоўных песьнясьпеваў — канонаў. Пакінуў пасьля сябе апісаньне мучаніцтва 20-ці манахаў манастыра сьв. Савы, забітых у 797 годзе.
45 views09:12
Адкрыць / каментаваць