Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 97

2021-07-11 10:33:11 Открыть ссылку →
38 views07:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 10:33:11
11 ліпеня 1705 года ў храме сьв. Сафіі ў Полацку расейскі цар Пётр разам са сьвітай закатаваў 5 манахаў-базыльянаў. Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасьці каранаванай асобы, аднак з большага прамаўчала.

Толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расейскаму цару, пераможцу пад Палтавай, цяжкае абвінавачаньне за перасьлед Уніяцкай Царквы. Гэта быў ці не адзіны голас выразнага асуджэньня Пятра І, стваральніка Расейскай імперыі, якога ўжо баяліся і лічылі за лепшае не сварыцца з ім і якога пазьней так уславілі гісторыкі.

Па спасылцы прапануем гістарычны нарыс пра тыя трагічныя падзеі гісторыка Сяргея Марозава з Горадні.
https://zautra.by/news/news-15460
38 views07:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 12:30:41

30 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 10:38:43
42 views07:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 10:38:4145 мучанікаў з Нікапаля

45 мучанікаў з Нікапаля Армянскага прынялі сьмерць за Хрыста ў распаленай печы каля 319 году, калі імператарамі адначасова былі Ліцыній і Канстанцін Вялікі, а зьверхнікам правінцыі — Лісій.

Ліцыній жорстка перасьледаваў хрысьціянаў. У сваёй усходняй вобласьці імперыі ён выдаў загад аддаваць на мукі і сьмерць усіх, хто ня згодны вярнуцца да паганства. Калі пачаліся перасьледаваньні ў Нікапалі, больш за сорак пасьлядоўнікаў Хрыста вырашылі дабраахвотна зьявіцца да ганіцеляў, адкрыта вызнаць веру ў Сына Божага і прыняць мукі. Сьвятых вызнаўцаў узначальвалі Лявонці, Маўрыкій, Даніла, Антон, Аляксандар, якія вылучаліся сваім дабрадзейным жыцьцём.

Чыноўнік, да якога прыйшлі сьвятыя вызнаўцы, быў зьдзіўлены аднадушнасьцю і мужнасьцю людзей, якія дабраахвотна выракалі сябе на мукі і сьмерць. Ён імкнуўся пераканаць іх адрачыся ад Хрыста і прынесьці ахвяру паганскім багам, але сьвятыя былі непахісныя. Тады чыноўнік загадаў кідаць у твары хрысьціянам камянямі, а потым закаваць і кінуць у цямніцу.

Калі сьвятыя мучанікі апоўначы сьпявалі псалмы, нечакана зьявіўся ім анёл Гасподні, і сьвятло асьвятліла цямніцу. Анёл абвясьціў вязьням, што іх подзьвіг набліжаецца да канца, а іх імёны ўжо запісаныя на нябёсах. Двое вартаўнікоў вязьніцы, Менэй і Вірылад, якія бачылі ўсё, што адбывалася, паверылі ў Хрыста. На наступную раніцу Ліцыній вырашыў аддаць на сьмерць Хрыстовых вызнаўцаў. Пасьля нечалавечых катаваньняў іх спалілі ў печы, а косткі кінулі ў раку. Пабожныя людзі знайшлі іх, сабралі і захавалі. Пазьней, калі была дадзеная свабода Царкве Хрыстовай, на тым месцы быў узьведзены храм у гонар сьвятых 45-ці мучанікаў.
44 views07:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 09:35:19 https://catholic.by/3/news/announcements/13565-belaruskaya-greka-katalitskaya-tsarkva-perazhyvae-dukho-nuyu-piligrymku-z-nagody-425-goddzeya-berastsejskaj-unii
41 views06:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 13:44:22 9 ліпеня 1629 г. сабраліся асобныя сіноды праваслаўных у Кіеве і ўніятаў ва Уладзіміры-Валынскім.

Агульным бачаннем урэгулявання сітуацыі з падзелам было ўтварэнне Кіеўскага патрыярхату, які б знаходзіўся ў еднасці з Рымам. Першым крокам павінны былі стаць асобныя сіноды праваслаўных у Кіеве і ўніятаў ва Уладзіміры-Валынскім.

Абодва сабраліся ў адзін дзень, 9 ліпеня 1629 г. Аднак сваю ролю зноў адыграла казацтва, якое чарговы раз «паставілася супраць усялякага з'яднання і пагразілі смерцю мітрапаліту Барэцкаму ды іншым біскупам, калі б яны адважыліся на нейкае паразуменне са з'яднанымі», таму на сумесны сінод, прызначаны на кастрычнік у Львове, не прыбыў ніхто з праваслаўных.

Уніяцкі бок, у сваю чаргу, не атрымаў кананічных паўнамоцтваў з Рыму на правядзенне аб'яднаўчага сіноду, і справа аб’яднання падзеленых частак усходняй Царквы скончылася няўдачаю.
17 views10:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 13:25:39 http://svjazep.org/index.php?newsid=2582
26 views10:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 12:07:44 «Калі ж хто і лічыць няпрыстойным для сваёй дзяўчыны тое, каб яна, будучы ў сталым веку, заставалася так, той хай робіць, як хоча, - ня згрэшыць; няхай такія выходзяць замуж. Але хто непахісна цьвёрды ў сэрцы сваім і, ня змушаны патрэбаю, а маючы ўладу ў сваёй волі, рашыўся ў сэрцы сваім аберагчы сваю дзяўчыну, - той добра робіць. Таму той, хто выдае замуж сваю дзяўчыну, добра робіць; а хто не выдае, робіць лепш.» (1-е Карынфянаў 7:36-38)
34 views09:07
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 12:07:41
9 ліпеня
32 views09:07
Адкрыць / каментаваць