Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 103

2021-02-13 22:11:48

35 views19:11
Адкрыць / каментаваць
2021-02-13 21:51:0413 лютага - памяць сьв. Мартыніяна, які паходзіў з Кесарыі Палестынскай, быў манахам і вёў пустэльніцкае жыцьцё ў горах.

Пасьля 25 гадоў аскетычнага жыцьця Мартыніян быў спакушаны д’яблам. Аднаго дня павея паспрачалася з распусьнікамі, што давядзе пустэльніка да граху. Прыйшла да яго ўначы ў лахманах і казала, што заблукала, баіцца, каб на яе не напалі дзікія зьвяры і прасіла пра начлег. Сьвяты пусьціў яе, бо надвор’е і сапраўды было жахлівае. Уначы яна пераапранулася ў адзеньне прастытуткі і лісьлівымі словамі намаўляла сьвятога да граху. Мартыніян жа ў тую ж хвіліну выбег на двор, распаліў вогнішча і стаў на палаючыя вуглі, кажучы сабе: “Няшчасны Мартыніяне, калі так цяжка вытрываць гэты часовы вагонь, то як жа зьнясеш вагонь вечнага пакараньня?” Кабета, уражаная гэтым відовішчам, пакаялася і навярнулася. Ейнае імя было Зоя.

Калі ў Мартыніяна загаіліся папаленыя ногі, ён уцёк на каменную выспу пасярод мора. Жыў там пад адкрытым небам некалькі гадоў; еў тое, што час ад часу прывозіў яму які-небудзь выпадковы марак. Але і там таксама быў спакушаны.

Аднаго разу пасьля буры марскія хвалі прынесьлі на выспу разам з рэшткамі карабля жанчыну на імя Фацінія (Сьвятлана). Мартыніян дапамог ёй выбрацца на бераг, пакінуў ёй свой хлеб і ваду, а сам кінуўся і ваду і паплыў. Два дэльфіны дапамаглі яму даплысьці да берага. Ад таго часу яшчэ 6 гадоў ён падарожнічаў. І так сярод спакусаў і перамогаў аддаў Богу душу.

Фацінія жыла на каменнай высьпе яшчэ 6 гадоў.
31 views18:51
Адкрыць / каментаваць
2021-02-13 17:20:57  Сёння, у суботу перад Сырапуснай нядзеляй, Святая Царква, каб даць прыклад і заахвоціць нас да посту і пакаяння, успамінае ўсіх святых мужчын і жанчын, якія жылі ў малітве, посце і пакаянні са старажытных часоў. Гаворка ідзе пра тых, хто на працягу стагоддзяў пражыў жыццём посту і пакаяння ці то ў манастырах, ці то на пустыні ў самотнасці.

Прыйдзіце, верныя, уславім грамаду святых айцоў, Антонія Вялікага, светлага Яўтымія, і з імі ўсіх іншых духоўных грамадзян новага раю. Усклікнем: "Вось дрэвы, якія насадзіў Бог наш; яны прарасцілі плады жыцця вечнага, прынеслі іх Хрысту і кормяць душы нашы". Дык будзем прасіць іх: "Баганосныя блаславёныя айцы, маліцеся за збаўленне наша".

Хто з тых, што нарадзіліся на зямлі, зможа расказаць вашы цудоўныя жыцці, сусветныя айцы? Які язык здольны ўславіць вашыя духоўныя подзвігі, практыкаванні ў дабрадзейнасцях, умярцьвленне цела, змаганне з пажаданнямі ў нядрэмнасці, у малітвах, у слёзах? Вы на свеце жылі, быццам анёлы, перамогшы бесаўскія сілы, чынячы цудоўныя і вялікія знакі. Дык маліцеся цяпер за нас, блаславёныя, каб нам атрымаць вечную радасць.

Ачысцім, браты, ад усякай брыдоты нашыя целы і душы, запалім свечы душаў нашых полымем любові да ўбогіх, і не будзем больш абмаўляць адзін аднаго: бо вось настаў час, калі Жаніх прыходзіць даць кожнаму паводле ўчынкаў яго. Дык увойдзем разам з мудрымі дзевамі да Хрыста, і ўсклікнем, як некалі разбойнік: "Успомні нас, Госпадзе, калі прыйдзеш у валадарства Тваё".
40 views14:20
Адкрыць / каментаваць
2021-02-13 13:12:39

43 views10:12
Адкрыць / каментаваць
2021-02-13 09:21:16 Апостал дня

Браты, будзем імкнуцца да таго, што служыць міру і ўзаемнай навуцы. Дзеля ежы не руйнуй дзеяў Божых: усё чыстае, але блага чалавеку, які есьць зь нядобрым сумленьнем. Лепей ня есьці мяса, ня піць віна і не рабіць нічога такога, ад чаго брат твой спатыкаецца, альбо спакушаецца, альбо зьнемагае.

Ты маеш веру? Май яе сам у сабе, перад Богам. Шчасьлівы, хто не асуджае сябе за тое, што выбірае. А хто сумняваецца, калі есьць, асуджаецца, бо не паводле веры; а ўсё, што не паводле веры, грэх. А Таму, Хто можа сьцьвердзіць вас, паводле зьвеставаньня майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, паводле адкрыцьця тайны, пра якую ад вечных часоў маўчалася, але якая цяпер яўлена і праз Пісаньні прарочыя, па загадзе вечнага Бога, абвешчана ўсім народам для скарэньня іх веры, адзінаму мудраму Богу, праз Ісуса Хрыста, слава навекі. Амін. (Рым. 14, 19-26)
51 views06:21
Адкрыць / каментаваць
2021-02-13 09:21:15 Евангелле дня

Глядзіце, не выстаўляйце праведнасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі вас: інакш няма вам узнагароды ад Айца вашага, Які ёсць у нябёсах. Дык вось, калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб услаўлялі іх людзі. Праўду кажу вам: яны атрымліваюць узнагароду сваю. У цябе ж, калі даеш міласціну, няхай не ведае левая рука твая, што робіць правая, каб міласціна твая была ў тайнасці, і Айцец твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе на яве.

І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі, што любяць у сінагогах і на рагах вуліц, стоячы, маліцца, каб выставіцца перад людзьмі. Праўду кажу вам, што яны атрымліваюць узнагароду сваю. Ты ж, калі молішся, зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ў тайнасці; і Айцец твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе на яве.

А молячыся, не гаварыце лішняга, бы язычнікі; бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць; дык не будзьце ж падобныя да іх; бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы ў Яго папросіце. Дык вось, маліцеся так: Ойча наш, Які ёсць у нябёсах! Няхай свяціцца імя Тваё; Няхай прыйдзе Валадарства Тваё; няхай будзе воля Твая як на небе, і на зямлі; хлеб наш надзённы дай нам сёння; і даруй нам правіны нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым; і не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад ліхога; бо Тваё ёсць Валадарства і сіла і слава навекі. Амін. (Мц. 6, 1-13)
48 views06:21
Адкрыць / каментаваць
2021-02-12 23:16:49 Вучэнне Айцоў

Наш Госпад, Ісус Хрыстос, прыйшоўшы ў свет як сапраўдны чалавек, ніколі не перастаў быць сапраўдным Богам. Ён даў пачатак новаму стварэнню, а праз сваё нараджэнне даў чалавеку духоўную падтрымку. Які ж розум быў бы здольным зразумець гэтую таямніцу і які язык змог бы годна расказаць пра гэтую ласку? Несправядлівасць адшукала страчаную нявіннасць, старасць вяртаецца да маладосці, незнаёмыя атрымліваюць усынаўленне, чужаземцы атрымліваюць спадчыну.

Абудзіся, о чалавек, і пазнай сваю годнасць! Успомні, што ты створаны паводле Божага вобраза. І хоць у Адаме гэты вобраз быў скажоны, аднак у Хрысце ён быў адноўлены. З таго, што цялеснае, карыстай адпаведна, так, як карыстаешся зямлёй, морам, небам, паветрам, крыніцай і ракою. За ўсё, што вартае захаплення і прыгожае, узвялічвай і праслаўляй Стварыцеля.

Зрокам ахоплівай прыроднае святло, але таксама з усім запалам духа прымі тое Святло, «якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць на свет» (Ян 1, 19). Менавіта пра Яго кажа прарок: «Гляньце на Яго і прасвятліцеся, і твары вашыя не спазнаюць сораму» (Пс 34 [33], 6). Калі мы сапраўды з’яўляемся Божай святыняй і Дух Божы жыве ў нас, значыць тое, што ёсць у душы кожнага з веруючых, з’яўляецца больш важным за тое, што нас захапляе на небе.

Умілаваныя, не хочам загадваць вам ці раіць, каб вы пагарджалі тым, што створана Богам; не хочам, каб вы думалі, нібыта штосьці з тых дабротаў, якія стварыў добры Бог, перашкаджае ў чымсьці вашай веры. Наадварот, мы хочам, каб вы кожным стварэннем, кожнай прыгажосцю гэтага свету карысталіся разумна і паводле меры. «Таму што бачнае, – як кажа Апостал, – часовае, а нябачнае – вечнае» (2 Кар 4, 18).

Паколькі мы нараджаемся для цяперашняга, а пасля адраджаемся для будучыні, не будзем прывязвацца да часовых дабротаў, але будзем імкнуцца да вечных. Будзем думаць пра тое, што Божая ласка дала нашай прыродзе, каб мы зблізку маглі сузіраць прадмет нашай надзеі. Паслухаем словы Апостала: «Вы памерлі, і жыццё вашае схавана з Хрыстом у Богу! Калі ж з’явіцца Хрыстос, жыццё вашае, тады і вы з’явіцеся разам з Ім у хвале» (Клс 3, 3), Які з Айцом і Духам Святым жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амін.

св. Лявон Вялікі
54 views20:16
Адкрыць / каментаваць
2021-02-12 23:16:48  дкласці ўсе свае страхі і тэрміновыя справы ў бок, каб звярнуць на кагосьці ўвагу, падараваць усмешку, сказаць спагаднае слова і выслухаць сярод агульнай абыякавасці” (Fratelli tutti, 224), - нагадаў ён.

Святы Айцец звярнуў увагу таксама на важнасць асабістай малітвы. “Перажыць Вялікі пост з надзеяй – значыць адчуць, што ў Ісусе Хрысце мы з’яўляемся сведкамі новага часу, у якім Бог абнаўляе ўсё”, - напісаў Пантыфік.

Папа падкрэсліў, што міласэрная любоў радуецца, калі бачыць, як узрастае іншы. “Таму яна пакутуе, калі іншы чалавек прабывае ў нястачы: адзінокі, хворы, бяздомны, пагарджаны, патрабуючы. Любоў – гэта імпульс сэрца, які дазваляе выйсці за свае межы, ствараючы повязь падтрымкі і адзінства”.

“Пачаўшы з “сацыяльнай любові”, можна ісці ў кірунку цывілізацыі любові, да якой мы ўсе можам адчуваць сябе пакліканымі. Любоў з яе ўніверсальным дынамізмам здольная будаваць новы свет, бо не з’яўляецца адным толькі пачуццём, але найлепшым сродкам для выяўлення эфектыўных шляхоў развіцця для ўсіх” (Fratelli tutti, 183), - нагадаў ён.

Пантыфік падкрэсліў, што любоў – гэта дар, які напаўняе сэнсам наша жыццё і дзякуючы якому мы лічым патрабуючага членам нашай сям’і сябрам, братам. Нават самае малое, падоранае іншым з любоўю, не вычэрпваецца ніколі, але становіцца крыніцай жыцця і шчасця. “Так адбываецца з нашай малой ці вялікай міласцінай, якую даем з радасцю і прастатой”.

Святы Айцец заўважыў, што перажыць Вялікі пост у духу міласэрнай любові – значыць клапаціцца пра людзей пакутуючых, пакінутых і ўстрывожаных па прычыне пандэміі. Ён заклікаў падтрымліваць іх словамі надзеі, дапамагаць адчуць, што Бог любіць іх як сваіх дзяцей.

Францішак завяршыў пасланне малітвай да Маці Збавіцеля, каб падтрымлівала вернікаў сваёй клапатлівай прысутнасцю, а таксама прасіла Уваскрослага Госпада, каб Ён сваім блаславеннем “суправаджаў нас на шляху да пасхальнага святла”.
46 views20:16
Адкрыць / каментаваць
2021-02-12 23:16:48 12 лютага 2021 г. у Ватыкане было абнародавана пасланне Святога Айца на Вялікі пост. Яго тэма: “Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім...” (Мц 20, 18). Вялікі пост – час аднавіць веру, надзею і любоў”.

Папа заўважыў, што “абвяшчаючы сваім вучням муку, смерць і ўваскрасенне як спаўненне волі Айца, Ісус паказаў ім глыбокі сэнс сваёй місіі і заклікаў далучыцца да яе дзеля збаўлення свету”. Хрысціяне прыходзяць да Пасхі шляхам Вялікага посту. У гэты блаславёны час мы аднаўляем нашу веру, чэрпаем “жывую ваду” надзеі і прымаем з адкрытым сэрцам Божую любоў, якая перамяняе нас у братоў і сясцёр у Хрысце.

Пантыфік падкрэсліў, што ўмовамі і выразам нашага пакаяння з’яўляюцца пост –“шлях беднасці і нягодаў”, міласціна – “позірк на параненага чалавека і жэсты любові да яго”, а таксама малітва – “сыноўскі дыялог з Айцом”. Гэтыя правілы “дазваляюць нам уцелавіць шчырую веру, жывую надзею і дзейсную любоў”, - дадаў ён.

Вера кліча нас прыняць Праўду і стаць яе сведкамі перад Богам і перад усімі нашымі братамі і сёстрамі.

Францішак зазначыў, што Праўда – не плён “інтэлектуальных канструкцый”, дасяжны толькі некаторым, а “пасланне, якое прымаем і можам зразумець, дзякуючы розуму сэрца, адкрытаму на веліч Бога”. “Гэта Праўда – сам Хрыстос, Які, цалкам прыняўшы нашу чалавечнасць, стаў Шляхам – патрабавальным, але адкрытым для ўсіх, – што вядзе да паўнаты Жыцця”.

Калі посцім у прастаце сэрца і ў духу абмежаванняў, тады нанова адкрываем для сябе дар Бога і асэнсоўваем наш стан стварэнняў, якія ў Ім знаходзяць спаўненне. У досведзе добраахвотнай беднасці чалавек, які посціць, становіцца бедным з беднымі і “назапашвае” багацце любові, атрыманай і раздзеленай. Калі пост перажываецца такім чынам, ён дапамагае любіць Бога і бліжняга.

“Вялікі пост – гэта час для таго, каб верыць, каб прыняць Бога ў наша жыццё і дазволіць Яму пасяліцца ў нас. Посціць – значыць вызваліць наша жыццё ад таго, што яго абцяжарвае, у тым ліку ад перагрузкі інфармацыяй – праўдзівай і фальшывай – і спажывальніцтва, каб адкрыць дзверы нашага сэрца на Таго, Хто прыходзіць да нас бедным ва ўсім, але “поўным ласкі і праўды”: Сына Бога-Збаўцу”, - напісаў Святы Айцец.

Папа нагадаў, што, абяцаючы “жывую ваду” самаранцы, абвяшчаючы сваё ўваскрасенне пасля смерці, Госпад абвяшчае надзею. “Спадзявацца з Ім і дзякуючы Яму – значыць верыць, што гісторыя не завяршаецца на нашых памылках, насіллі, несправядлівасці і граху, які ўкрыжоўвае Любоў.

Мець надзею – значыць “чэрпаць прабачэнне Айца з Яго адкрытага сэрца” ў таінстве споведзі і стаць людзьмі, якія нясуць прабачэнне і суцяшэнне. “Божае прабачэнне, у тым ліку праз нашы словы і ўчынкі, дазваляе перажыць Пасху братэрства”, - дадаў Францішак.

Пантыфік заклікаў на працягу Вялікага посту несці людзям “словы падтрымкі, якія гояць, умацоўваюць суцяшаюць і заахвочваюць, словы, якія не прыніжаюць, не засмучаюць, не раздражняюць, не выказваюць пагарду” (Fratelli tutti, 223). Часам, каб адарыць надзеяй, дастаткова быць “зычлівым чалавекам, які гатовы а
45 views20:16
Адкрыць / каментаваць
2021-02-12 23:04:43 12 лютага [24 лютага] 1839 у Сафійскім саборы г. Полацка, пачаўся г.зв. "САБОР", на якім расейскі палітычны рэжым арганізаваў антыкананічную «адмену» пастановы Берасьцейскага сабора 1596 году. Гэта падзея полацкага "сабора" адбылася адразу пасьля знакавых сьмерцяў праціўнікаў гвалтоўнага далучэньня грэка-каталікоў да Расейскай праваслаўнай царквы (падазрона адначасова памерлых менавіта перад гэтым саборам): пінскі вікарны біскуп Язафат Жарскі і доктар кананічнага права Язафат Булгак.
-Асаблівай увагі заслугоўвае перадсаборная форма рэпрэсіі і інтрыгі: у 1836 г. грэка-каталіцкіх сьвятароў і манахаў у Беларусі і Украіне прымушалі пісаць пісьмова расьпіскі «добраахвотнай згоды перайсьці на расійскае праваслаўе», нязгодных паніжалі на пасадзе, занявольвалі ў манастыры, высылалі ў горшыя парафіі. А яшчэ да пазначанага полацкага сабора ў 1837 г. Грэка-каталіцкую Калегію ўрад Расіі прымусова падпарадкаваў ўрадаваму сыноду Расейскай праваслаўнай царквы, тым самым лічачы фармальнасьцю арганізацыю «полацкага сабора». Да Расейскай праваслаўнай царквы было гвалтоўна далучаны больш за 1600 парафій, якія налічвалі больш за 1,6 мільёну прыхаджан, што з часам прымусова масава перавялі у расійскае праваслаўе да 3 мільёнаў чалавек; дадаткова — 32 манастыра, больш за 2000 храмаў, больш за 4000 сьвятароў рознага сану. Асноўным ініцыятарам такога чарговага «ўз’яднання» стаў прарасейскі грэка-каталіцкі япіскап Іосіф Сямашка. З ім былі — Антоні Зубко, Васіль Лужынскі і яшчэ 21 пэрсона. Гэты "сабор" прыняў Акт, які меў два пункты:
-У першым — абвяшчалася аб «адзінстве Праваслаўнай царквы» і просьбу аб падпарадкаваньні Грэка-каталіцкай царквы праваслаўнаму сыноду дзяржаўнага Ведамствы веравызнаньняў Расійскай імпэрыі узначаленым обэр-пракурорам Нячаевым Сьцяпанам Дзьмітрыевічам,
- У другім — яны прасілі расейскага імпэратара Мікалая I паступіць «хуткую» адміністрацыйную ліквідацыю грэка-каталіцкіх парафій, якія захавалі вернасьць Грэка-каталіцкай царкве. Да гэтага псеўда-саборнага акта былі прыкладзеныя «абавязацельствы» 1305 сьвятароў і манахаў.
=25 сакавіка (6 красавіку н.ст.) 1839 г. расейскі імпэратар Мікалай I выдаў указ ў адпаведнасьці акту полацкага сабора, на аснове чаго ўрадавы сынод прыняў пастанову аб «далучэньні уніятаў» да Расейскай праваслаўнай царквы.
=22 лістапада 1839 году Папа Рымскі Рыгор XVI выдаў алокуцію Multa quidem, у якой асудзіў некананічныя дзеянні полацкага сходу.
=Пазьней адбыўся на аснове абвяшчэньня «полацкага сабора» палітычна адміністрацыйны ціск на грэка-каталікоў Холмскай епархіі, што пры імпэратары Аляксандры II у 1875 г. прывяло да ліквідацыі той жа Холмскай епархіі.
=Акрамя вышэйпрыведзенага, следствам так званага «полацкага сабора» была страта разрабаваных расійскім акупацыйным рэжымам культурных каштоўнасьцяў Беларусі і Украіны (кнігі, іконы, творы мастацтва, каштоўны посуд і г. д.). Толькі ў Галічыне пад уладай Аўстрыі Украінская Грэка-каталіцкая Царква працягвала разьвівацца. [Паводле Wikipedia].
64 views20:04
Адкрыць / каментаваць