Get Mystery Box with random crypto!

12 лютага 2021 г. у Ватыкане было абнародавана пасланне Святог | Грэка-католікі Беларусі

12 лютага 2021 г. у Ватыкане было абнародавана пасланне Святога Айца на Вялікі пост. Яго тэма: “Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім...” (Мц 20, 18). Вялікі пост – час аднавіць веру, надзею і любоў”.

Папа заўважыў, што “абвяшчаючы сваім вучням муку, смерць і ўваскрасенне як спаўненне волі Айца, Ісус паказаў ім глыбокі сэнс сваёй місіі і заклікаў далучыцца да яе дзеля збаўлення свету”. Хрысціяне прыходзяць да Пасхі шляхам Вялікага посту. У гэты блаславёны час мы аднаўляем нашу веру, чэрпаем “жывую ваду” надзеі і прымаем з адкрытым сэрцам Божую любоў, якая перамяняе нас у братоў і сясцёр у Хрысце.

Пантыфік падкрэсліў, што ўмовамі і выразам нашага пакаяння з’яўляюцца пост –“шлях беднасці і нягодаў”, міласціна – “позірк на параненага чалавека і жэсты любові да яго”, а таксама малітва – “сыноўскі дыялог з Айцом”. Гэтыя правілы “дазваляюць нам уцелавіць шчырую веру, жывую надзею і дзейсную любоў”, - дадаў ён.

Вера кліча нас прыняць Праўду і стаць яе сведкамі перад Богам і перад усімі нашымі братамі і сёстрамі.

Францішак зазначыў, што Праўда – не плён “інтэлектуальных канструкцый”, дасяжны толькі некаторым, а “пасланне, якое прымаем і можам зразумець, дзякуючы розуму сэрца, адкрытаму на веліч Бога”. “Гэта Праўда – сам Хрыстос, Які, цалкам прыняўшы нашу чалавечнасць, стаў Шляхам – патрабавальным, але адкрытым для ўсіх, – што вядзе да паўнаты Жыцця”.

Калі посцім у прастаце сэрца і ў духу абмежаванняў, тады нанова адкрываем для сябе дар Бога і асэнсоўваем наш стан стварэнняў, якія ў Ім знаходзяць спаўненне. У досведзе добраахвотнай беднасці чалавек, які посціць, становіцца бедным з беднымі і “назапашвае” багацце любові, атрыманай і раздзеленай. Калі пост перажываецца такім чынам, ён дапамагае любіць Бога і бліжняга.

“Вялікі пост – гэта час для таго, каб верыць, каб прыняць Бога ў наша жыццё і дазволіць Яму пасяліцца ў нас. Посціць – значыць вызваліць наша жыццё ад таго, што яго абцяжарвае, у тым ліку ад перагрузкі інфармацыяй – праўдзівай і фальшывай – і спажывальніцтва, каб адкрыць дзверы нашага сэрца на Таго, Хто прыходзіць да нас бедным ва ўсім, але “поўным ласкі і праўды”: Сына Бога-Збаўцу”, - напісаў Святы Айцец.

Папа нагадаў, што, абяцаючы “жывую ваду” самаранцы, абвяшчаючы сваё ўваскрасенне пасля смерці, Госпад абвяшчае надзею. “Спадзявацца з Ім і дзякуючы Яму – значыць верыць, што гісторыя не завяршаецца на нашых памылках, насіллі, несправядлівасці і граху, які ўкрыжоўвае Любоў.

Мець надзею – значыць “чэрпаць прабачэнне Айца з Яго адкрытага сэрца” ў таінстве споведзі і стаць людзьмі, якія нясуць прабачэнне і суцяшэнне. “Божае прабачэнне, у тым ліку праз нашы словы і ўчынкі, дазваляе перажыць Пасху братэрства”, - дадаў Францішак.

Пантыфік заклікаў на працягу Вялікага посту несці людзям “словы падтрымкі, якія гояць, умацоўваюць суцяшаюць і заахвочваюць, словы, якія не прыніжаюць, не засмучаюць, не раздражняюць, не выказваюць пагарду” (Fratelli tutti, 223). Часам, каб адарыць надзеяй, дастаткова быць “зычлівым чалавекам, які гатовы а