Get Mystery Box with random crypto!

 дкласці ўсе свае страхі і тэрміновыя справы ў бок, каб звярну | Грэка-католікі Беларусі

 дкласці ўсе свае страхі і тэрміновыя справы ў бок, каб звярнуць на кагосьці ўвагу, падараваць усмешку, сказаць спагаднае слова і выслухаць сярод агульнай абыякавасці” (Fratelli tutti, 224), - нагадаў ён.

Святы Айцец звярнуў увагу таксама на важнасць асабістай малітвы. “Перажыць Вялікі пост з надзеяй – значыць адчуць, што ў Ісусе Хрысце мы з’яўляемся сведкамі новага часу, у якім Бог абнаўляе ўсё”, - напісаў Пантыфік.

Папа падкрэсліў, што міласэрная любоў радуецца, калі бачыць, як узрастае іншы. “Таму яна пакутуе, калі іншы чалавек прабывае ў нястачы: адзінокі, хворы, бяздомны, пагарджаны, патрабуючы. Любоў – гэта імпульс сэрца, які дазваляе выйсці за свае межы, ствараючы повязь падтрымкі і адзінства”.

“Пачаўшы з “сацыяльнай любові”, можна ісці ў кірунку цывілізацыі любові, да якой мы ўсе можам адчуваць сябе пакліканымі. Любоў з яе ўніверсальным дынамізмам здольная будаваць новы свет, бо не з’яўляецца адным толькі пачуццём, але найлепшым сродкам для выяўлення эфектыўных шляхоў развіцця для ўсіх” (Fratelli tutti, 183), - нагадаў ён.

Пантыфік падкрэсліў, што любоў – гэта дар, які напаўняе сэнсам наша жыццё і дзякуючы якому мы лічым патрабуючага членам нашай сям’і сябрам, братам. Нават самае малое, падоранае іншым з любоўю, не вычэрпваецца ніколі, але становіцца крыніцай жыцця і шчасця. “Так адбываецца з нашай малой ці вялікай міласцінай, якую даем з радасцю і прастатой”.

Святы Айцец заўважыў, што перажыць Вялікі пост у духу міласэрнай любові – значыць клапаціцца пра людзей пакутуючых, пакінутых і ўстрывожаных па прычыне пандэміі. Ён заклікаў падтрымліваць іх словамі надзеі, дапамагаць адчуць, што Бог любіць іх як сваіх дзяцей.

Францішак завяршыў пасланне малітвай да Маці Збавіцеля, каб падтрымлівала вернікаў сваёй клапатлівай прысутнасцю, а таксама прасіла Уваскрослага Госпада, каб Ён сваім блаславеннем “суправаджаў нас на шляху да пасхальнага святла”.