Get Mystery Box with random crypto!

12 лютага [24 лютага] 1839 у Сафійскім саборы г. Полацка, пача | Грэка-католікі Беларусі

12 лютага [24 лютага] 1839 у Сафійскім саборы г. Полацка, пачаўся г.зв. "САБОР", на якім расейскі палітычны рэжым арганізаваў антыкананічную «адмену» пастановы Берасьцейскага сабора 1596 году. Гэта падзея полацкага "сабора" адбылася адразу пасьля знакавых сьмерцяў праціўнікаў гвалтоўнага далучэньня грэка-каталікоў да Расейскай праваслаўнай царквы (падазрона адначасова памерлых менавіта перад гэтым саборам): пінскі вікарны біскуп Язафат Жарскі і доктар кананічнага права Язафат Булгак.
-Асаблівай увагі заслугоўвае перадсаборная форма рэпрэсіі і інтрыгі: у 1836 г. грэка-каталіцкіх сьвятароў і манахаў у Беларусі і Украіне прымушалі пісаць пісьмова расьпіскі «добраахвотнай згоды перайсьці на расійскае праваслаўе», нязгодных паніжалі на пасадзе, занявольвалі ў манастыры, высылалі ў горшыя парафіі. А яшчэ да пазначанага полацкага сабора ў 1837 г. Грэка-каталіцкую Калегію ўрад Расіі прымусова падпарадкаваў ўрадаваму сыноду Расейскай праваслаўнай царквы, тым самым лічачы фармальнасьцю арганізацыю «полацкага сабора». Да Расейскай праваслаўнай царквы было гвалтоўна далучаны больш за 1600 парафій, якія налічвалі больш за 1,6 мільёну прыхаджан, што з часам прымусова масава перавялі у расійскае праваслаўе да 3 мільёнаў чалавек; дадаткова — 32 манастыра, больш за 2000 храмаў, больш за 4000 сьвятароў рознага сану. Асноўным ініцыятарам такога чарговага «ўз’яднання» стаў прарасейскі грэка-каталіцкі япіскап Іосіф Сямашка. З ім былі — Антоні Зубко, Васіль Лужынскі і яшчэ 21 пэрсона. Гэты "сабор" прыняў Акт, які меў два пункты:
-У першым — абвяшчалася аб «адзінстве Праваслаўнай царквы» і просьбу аб падпарадкаваньні Грэка-каталіцкай царквы праваслаўнаму сыноду дзяржаўнага Ведамствы веравызнаньняў Расійскай імпэрыі узначаленым обэр-пракурорам Нячаевым Сьцяпанам Дзьмітрыевічам,
- У другім — яны прасілі расейскага імпэратара Мікалая I паступіць «хуткую» адміністрацыйную ліквідацыю грэка-каталіцкіх парафій, якія захавалі вернасьць Грэка-каталіцкай царкве. Да гэтага псеўда-саборнага акта былі прыкладзеныя «абавязацельствы» 1305 сьвятароў і манахаў.
=25 сакавіка (6 красавіку н.ст.) 1839 г. расейскі імпэратар Мікалай I выдаў указ ў адпаведнасьці акту полацкага сабора, на аснове чаго ўрадавы сынод прыняў пастанову аб «далучэньні уніятаў» да Расейскай праваслаўнай царквы.
=22 лістапада 1839 году Папа Рымскі Рыгор XVI выдаў алокуцію Multa quidem, у якой асудзіў некананічныя дзеянні полацкага сходу.
=Пазьней адбыўся на аснове абвяшчэньня «полацкага сабора» палітычна адміністрацыйны ціск на грэка-каталікоў Холмскай епархіі, што пры імпэратары Аляксандры II у 1875 г. прывяло да ліквідацыі той жа Холмскай епархіі.
=Акрамя вышэйпрыведзенага, следствам так званага «полацкага сабора» была страта разрабаваных расійскім акупацыйным рэжымам культурных каштоўнасьцяў Беларусі і Украіны (кнігі, іконы, творы мастацтва, каштоўны посуд і г. д.). Толькі ў Галічыне пад уладай Аўстрыі Украінская Грэка-каталіцкая Царква працягвала разьвівацца. [Паводле Wikipedia].