Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 96

2021-07-13 12:12:48 Не трэба верыць толькі вачам цела: больш бачным ёсць тое, што нябачнае, бо яно вечнае, тое ж – зямное. Лепш разумеецца не тое, што бачаць вочы цела, але тое, што заўважае душа і розум.

Урэшце, няхай вучаць нас словы кнігі Валадарстваў. Нааман, па паходжанні сірыец, хварэў на праказу, і ніхто не мог яго вылечыць. Тады адна з дзяўчат, забраных у няволю, сказала, што ў Ізраілі ёсць прарок, які можа вызваліць яго ад гэтай хваробы. Нааман, узяўшы з сабою, як кажа Пісанне, золата і срэбра, ідзе да караля Ізраіля. Як толькі той даведаўся аб прычыне візіту Наамана, разарваў свае шаты і крычаў, што зашмат ад яго патрабуе, бо патрабаванне пераўзыходзіць межы каралеўскай улады. Тады Елісей сказаў каралю прыслаць сірыйца да яго, каб ён пазнаў, што ў Ізраілі ёсць Бог. Калі ж той прыйшоў, атрымаў загад сем разоў абмыцца ў Ярдане. Нааман жа падумаў, што ў яго бацькаўшчыне рэкі маюць лепшыя воды, і хоць ён акунаўся ў іх шмат разоў, аднак не ачысціўся. Менавіта гэта стрымала яго ад выканання загаду прарока. Але з прычыны настойлівага заахвочвання слуг, ён саступіў і абмыўся. Калі ачысціўся, зразумеў, што гэта не вада ачышчае, але ласка.

Св. Амброзій
51 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 14:06:40 Купалаў фэст у Радашковічах прайшоў з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча і Уладзіміра Някляева

У нядзелю 11 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах адзначылі Купалаў фэст, які сёлета прайшоў з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і паэта Уладіміра Някляева.

Заслужаны іерарх і вядомы літаратар — аднагодкі: за два дні да фэсту Уладзімір Някляеў адзначыў свой 75-гадовы юбілей.
 
Фэст традыцыйна праводзіцца ў ліпені пры касцёле, дзе быў ахрышчаны Янка Купала, па ініцыятыве радашковіцкага пробашча ксяндза каноніка Юрыя Быкава ў супрацоўніцтве з Літаратурным музеем Песняра.

http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/y3n2J50jA4U/index.php
45 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 14:06:40 Казанне на Нядзелю 7-ю (Мц 9:27-35)

Пра двух сляпых, якія аказаліся пілігрымамі і малітвеннікамі. 11 ліпеня 1705 года ў храме сьв. Сафіі ў Полацку расейскі цар Пётр разам са сьвітай закатаваў 5 манахаў-базыльянаў. Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасьці каранаванай асобы, аднак з большага прамаўчала. Толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расейскаму цару, пераможцу пад Палтавай, цяжкае абвінавачаньне за перасьлед Уніяцкай Царквы. Гэта быў ці не адзіны голас выразнага асуджэньня Пятра І, стваральніка Расейскай імперыі, якога ўжо баяліся і лічылі за лепшае не сварыцца з ім і якога пазьней так уславілі гісторыкі.
 

 
****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/RoyCPG9ZT7U/index.php
45 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 10:45:16
Вялебны Міхаіл з Малеі

Сьвяты Міхаіл з Малеі жыў у X ст. Нарадзіўся ў 894 годзе ў правінцыі Кападокія, быў дзядзькам грэцкага імператара Фокі і сваяком візантыйскага імператара Льва VI Мудрага. Хоць паходзіў з шляхетнага роду, але не любіў сьвецкай раскошы. Пасьля заканчэньня вучобы пакінуў сьвецкае жыцьцё і стаў манахам на гары Малеон, у навакольлі слаўнай пазьней гары Афон ў Грэцыі. Манаскае жыцьцё Міхаіла, які пазьней стаў ігуменам манастыра, было поўнае малітвы, посту, дасканалай любові і цярплівасьці. Адышоў Міхаіл з Малеі да Госпада ў глыбокай старасьці, у 962 годзе, пасьля 50 гадоў аскетычнага манаскага жыцьця.
53 views07:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 10:45:15
Мучанікі Прокл і Гіляр

Мучанікі Прокл і Гіляр былі сваякамі. Нягледзячы на жорсткія мучэньні, не адракліся ад Хрыста. Цярпелі за веру падчас кіраваньня імператара Траяна (98-117)
54 views07:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 10:45:14
52 views07:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 20:02:08 Казанне на літургіі 11 ліпеня

Казанне а. Андрэя Крата на нядзельнай літургіі 11 ліпеня 2021 года. Евангелле паводле Мц. 9.27 – 35
The post Казанне на літургіі 11 ліпеня first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.

https://facimskaja.by/galounaya/kazanne-na-liturgii-11-lipenya.html
37 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 15:50:35

11 views12:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 15:02:20
Перастаўленьне блаславёнай Вольгі, княгіні Кіеўскай

Яна прыняла хрост у Канстанцінопалі, стаўшы хроснай дачкой імператара Канстанціна VII Парфірагенета. Запрашала на місію сьвятароў у імператара заходняй Рымскай імперыі Атона І. Паспрыяла пашырэньню хрысьціянства на Русі, але канчаткова хрысьціянства перамагло толькі падчас панаваньня яе ўнука Ўладзіміра. Памерла ў 969 годзе.
22 views12:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 15:02:19
Мучаніца Яўхімія ўсяхвальная

Сьвятая Яўхімія нарадзілася ў сям’і багатых і пабожных хрысьціянаў. Жыла ў горадзе Халкідоне. Зямныя радасьці ня цешылі яе, таму ўсёй душой яна была скіраваная да Бога. Калі Яўхімія не пагадзілася ўдзельнічаць ва ўрачыстасьцях у гонар паганскага бажка, жорсткі стараста загадаў яе бязьлітасна мучыць, а потым яе кінулі на разарваньне мядзьведзю. Адбылося гэта ў 307 годзе. Над яе труной у Халкідоне пабудавалі вялікую царкву, у якой у 451 годзе адбыўся IV Сусьветны сабор, які асудзіў ерась монафізітаў. Праз заступніцтва сьв. Яўхіміі дзеяліся шматлікія цуды.
22 views12:02
Адкрыць / каментаваць