Get Mystery Box with random crypto!

Вялебны Міхаіл з Малеі Сьвяты Міхаіл з Малеі жыў у X ст. Нара | Грэка-католікі Беларусі

Вялебны Міхаіл з Малеі

Сьвяты Міхаіл з Малеі жыў у X ст. Нарадзіўся ў 894 годзе ў правінцыі Кападокія, быў дзядзькам грэцкага імператара Фокі і сваяком візантыйскага імператара Льва VI Мудрага. Хоць паходзіў з шляхетнага роду, але не любіў сьвецкай раскошы. Пасьля заканчэньня вучобы пакінуў сьвецкае жыцьцё і стаў манахам на гары Малеон, у навакольлі слаўнай пазьней гары Афон ў Грэцыі. Манаскае жыцьцё Міхаіла, які пазьней стаў ігуменам манастыра, было поўнае малітвы, посту, дасканалай любові і цярплівасьці. Адышоў Міхаіл з Малеі да Госпада ў глыбокай старасьці, у 962 годзе, пасьля 50 гадоў аскетычнага манаскага жыцьця.