Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-08-16 09:49:57 https://catholic.by/3/news/announcements/14861-urachystastsi-matsi-bozhaj-valadarki-azjora-projduts-u-braslave-19-20-zhni-nya
46 views06:49
Адкрыць / каментаваць
2022-08-16 09:42:31 https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2022-08/papa-zaklikau-navedvac-maryjnyja-sanktuaryi-i-malicca-za-mir.html
49 views06:42
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 22:58:31

26 views19:58
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 09:35:40
Усемагутны вечны Божа, Ты ўзяў у нябесную хвалу цела і душу беззаганнай Дзевы Марыі, Маці Твайго Сына, просім Цябе, дапамажы нам заўсёды імкнуцца да неба, каб мы разам з Ёю маглі атрымаць удзел у вечным шчасці. 
18 views06:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 09:35:39 ае слова: “Перамога паглынула смерць”» (1 Кар 15, 54).

Таму вялікая Маці Бога, Ісуса Хрыста, адзіным намерам Провіду цудоўным чынам была захаваная беззаганнай у зачацці, беззаганнай Дзевай у Боскім мацярынстве, дасканалай сяброўкай Боскага Збаўцы, які атрымаў поўную перамогу над грахом і яго наступствамі. Яна здабыла, як найцудоўнейшае ўкаранаванне ўдзеленых ёй прывілеяў, дар нятленнасці цела, і так як Сын, пасля перамогі над смерцю, была з целам і душою ўзнесеная да нябеснай хвалы, каб там заззяць як Каралева, якая сядзіць праваруч свайго Сына, несмяротнага Караля вякоў.

Апостальская канстытуцыя «Munificentíssimus Deus» Папы Пія ХІІ
19 views06:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 09:35:39 Айцы Царквы і вялікія настаўнікі ў гаміліях і казаннях, якія абвяшчалі народу з нагоды сённяшняга свята, казалі пра ўнебаўзяцце Багародзіцы як аб праўдзе, вядомай верным хрысціянам, якую яны прымаюць. Тлумачылі яе падрабязна і пры дапамозе грунтоўных багаслоўскіх доказаў раскрывалі сутнасць і значэнне гэтай праўды. Гэтае свята – падкрэслівалі яны ў першую чаргу – нагадвае не толькі пра тое, што цела Найсвяцейшай Дзевы Марыі было захаванае ад усялякага тлення, але таксама пра тое, што гэтае свята нагадвае Яе трыумф над смерцю і праслаўленне ў небе на ўзор Адзінароднага Сына, Ісуса Хрыста.

Таму св. Ян Дамаскін, самы славуты прапаведнік гэтай праўды, параўноўваючы цялеснае Унебаўзяцце Маці Божай з Яе іншымі дарамі і прывілеямі, горача сцвярджае: «Належала, каб Тая, якая нарадзіла Збаўцу, захаваўшы беззаганнае дзявоцтва, пасля смерці не спазнала тлення цела. Належала, каб Тая, якая ў сваім улонні насіла Стварыцеля як Немаўля, была прынятая ў Божыя сялібы. Належала, каб Абранніца Айца пасялілася ў нябесных пакоях. Належала, каб Маці, якая глядзела на свайго Сына, прыбітага да крыжа, і сэрца якой працяў меч болю, падрыхтаваны Ёй у момант нараджэння Збаўцы, убачыла, як Ён валадарыць разам з Айцом у небе. Належала, каб Маці Бога мела ўсё тое, што належыць Яе Сыну, каб як Маці і Слугу Бога Яе ўшаноўвала ўсё стварэнне».

Св. Герман Канстантынопальскі лічыў, што захаванне ад тлення цела Дзевы Марыі Багародзіцы і Яе ўнебаўзяцце адпавядае не толькі Яе Божаму мацярынству, але таксама асаблівай святасці Яе дзявочага цела. «Ты, – паводле словаў Пісання, – прыйдзеш поўная славы (пар. Пс 45 [44], 14). Тваё дзявочае цела ўсё святое, усё чыстае, усё з’яўляецца жыллём Бога. Таму не пераменіцца ў пыл, але як чалавечае будзе перанесена да нятленнасці вечнага жыцця. Гэта тое самае жывое цела, дасканала праслаўленае, нятленнае, адоранае вечным жыццём».

Зноў жа, іншы старажытны аўтар сцвярджае: «Паколькі Марыя з’яўляецца найслаўнейшай Маці Хрыста, нашага Збаўцы і Бога, Даўцы жыцця і несмяротнасці, таму ад Яго атрымлівае жыццё і з Ім на вякі падзяляе нятленнасць цела. Гэта Ён паклікаў Яе з гробу і прыняў да Сябе вядомым толькі Сабе чынам».

Усе гэтыя доказы і выказванні святых Айцоў абапіраюцца на Святое Пісанне як на першакрыніцу. Яно ставіць перад нашымі вачыма Маці Бога, з’яднаную самым дасканалым чынам з Божым Сынам, якая заўсёды падзяляе Ягоны лёс.

Аднак перадусім трэба памятаць, што з 2 стагоддзя Айцы прадстаўляюць Дзеву Марыю як новую Еву; хоць і падпарадкаваную новаму Адаму, аднак вельмі моцна з’яднаную з Ім у Яго змаганні з вечным ворагам. Гэтае змаганне, згодна з прадказаннем Протаевангелля, павінна закончыцца канчатковай перамогай над грахом і смерцю, якія ў пасланнях св. Паўла заўсёды выступаюць разам. Таму, як уваскрасенне Хрыста з’яўлялася сутнасцю і канчатковай здабычай гэтай перамогі, так і ўдзел Дзевы ў змаганні Сына павінен закончыцца праслаўленнем дзявочага цела, паводле словаў Апостала: «Калі ж тленнае апранецца ў нятленнасць, тады споўніцца напісан
20 views06:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-14 15:10:15 15 жніўня: УСПЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ

1.Cёння мы святкуем дзень Успення Найсвяцейшай з усіх святых – Божай Маці.
Яна сапраўды заснула сном зямлі, але так як Яна была жывою да самых глыбінь Сваёй існасці, так і засталася Яна жывою – жывою душою, узнесенай да пасаду Божага, жывым і ўваскрослым целам Сваім, якім Яна стаіць перад пасадам Бога зараз і моліцца за нас. Бо Яна сама стала пасадам ласкі, бо праз Яе ўцелавіўся Жывы Бог, ва ўлонні Яе Ён быў, як на пасадзе славы Сваёй. І з якой падзякай, з якой пяшчотай мы праслаўляем Яе: Крыніца жыцця, Жываносная Крыніца – так апявае літургічна, называе Яе Царква, шануючы ў незлічоных іконах.
Але што ж яшчэ Яна пакідае нам у спадчыну? Адну толькі запаведзь і адзін дзівосны прыклад. Запаведзь – тыя словы, якія Яна сказала служкам у Кане Галілейскай: “Што б ні сказаў вам Хрыстос – тое выканайце”. І яны выканалі, і звычайная вада сталася добрым віном Валадарства Божага.

2. Гэтую запаведзь Яна пакідае кожнаму з нас. Кожны з нас павінен зразумець слова Хрыстовае, услухацца ў яго і не быць толькі слухачом, але выканаўцам яго, і тады ўсё зямное стане нябесным, вечным, змененым і праслаўленым.
Менавіта Яна пакінула нам гэты прыклад: аб Ёй гаворыцца ў Евангеллі, што кожнае слова пра Хрыста і, вядома, кожнае слова Хрыстовае Яна складала ў Сваё сэрца як скарб, як самае каштоўнае, што ў Яе было.
Менавіта таму Ісус Хрыстос перадаў Найсвяцейшай Багародзіцы права на Заступніцтва.
Таму Маці Божая дзень і ноч моліцца за нас, грэшных. Яна – заступніца, ахова, пасярэдніца і прыстанішча грэшнікаў. І хто мае шчырую пабожнасць да Маці Божай, той сапраўды будзе выратаваны, таму што калі маці скажа: “Так”, як гэта адбылося ў Кане Галілейскай, то Сын Яе не скажа: “Не”.

3. Станем і мы вучыцца ад Яе так слухаць, як слухаюць усёй любоўю і ўсёй глыбокай павагай, услухоўвацца ў кожнае слова Збавіцеля. У Евангеллі шмат збаўчых словаў сказана, але сэрца кожнага з нас адклікаецца то на адно, то на іншае, а на што адклікаецца наша сэрца – гэтае слова, сказанае Збаўцам Хрыстом нам асабіста. І гэтае слова нам трэба захаваць як шлях жыцця, як кропку судотыку паміж намі і Богам, як прыкмету нашага сваяцтва і блізкасці з Ім.
І калі так будзем жыць, так слухаць, так складаць у сэрцы сваім словы Хрыстовыя, як сеюць насенне ва ўзараную добрую зямлю, тады і над намі выканаецца тое, што Альжбэта сказала Божай Маці, калі Яна да яе прыйшла: “Блаславёная, якая паверыла, бо выканаецца ўсё, сказанае Табе ад Госпада”. Няхай будзе гэта і з намі. Няхай будзе Маці Божая нашым прыкладам, успрымем Яе адзіную запаведзь, і паклонімся тады Богу ў Ёй і праз Яе ў духу і ісціне. — а. Аляксандр Шаўцоў, Полацк
71 views12:10
Адкрыць / каментаваць
2022-08-14 15:04:15 https://catholic.by/3/news/belarus/14938-u-lagishyne-z-udzelam-biskupau-adznachyli-25-gadovy-yubilej-karanatsyi-tsudadzejnaga-abraza-karalevy-palessya
6 views12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-08-13 21:46:56 https://catholic.by/3/news/belarus/14936-lagishyn-night
62 views18:46
Адкрыць / каментаваць
2022-08-13 11:34:56
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 14 жніўня
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
30 views08:34
Адкрыць / каментаваць