Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-07-04 09:23:33
7 біблейскіх мадэляў распаўсюджвання Валадарства ў цяжкія часы

5. Мадэль супрацьстаяння Давіда і Галіяфа.

Перамогшы Галіяфа, Давід стаў прыкладам даверу да Бога аб перамозе ў вельмі невыгодных з натуральнага пункту гледжання абставінах (1-я Царстваў 17).

Так што Божы праклён ляжыць на тых, хто спадзяецца на сілу плоці, а блаславенне — на тых, хто спадзяецца на Яго нават падчас засухі і прыродных бедстваў (Яр. 17:5–8).

У наш час гіперінфляцыі, небяспекі пачатку трэцяй сусветнай вайны і палітычных падзелаў Бог будзе лічыцца з верай тых, хто ўскладае сваё спадзяванне на Яго ў чаканні поўнай перамогі.
154 views06:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 09:23:33 Адкуль сярод вас спрэчкі і гнеў, звады, падзел і войны? Ці ж не аднаго мы маем Бога, аднаго Хрыста, аднаго спасланага нам Духа ласкі, адно пакліканне ў Хрысце? Чаму ж мы разрываем і раздзіраем члены Хрыста, чаму выступаем супраць свайго цела і настолькі паддаемся шаленству, што забываем аб тым, што мы члены адзін аднаго.

Прыгадайце сабе словы Госпада нашага Ісуса, Які сказаў: «Гора гэтаму чалавеку! Лепш было б яму не нараджацца, чым быць прычынай граху аднаго з маіх выбраных. Лепш было б, калі б павесілі на шыю яму млынавы камень і кінулі ў мора, чым ён бы спакусіў аднога з гэтых маіх выбраных» (пар. Лк 17, 1-2). У той жа час падзел згоршыў многіх сярод вас, сярод многіх пасеяў сумненне, многіх знеахвоціў, усіх акунуў у смутак, усім прынёс цярпенне. І гэта нязгода трывае сярод вас надалей.

Прачытайце ліст св. апостала Паўла. Што ж такога ён напісаў вам, калі распачынаў абвяшчэнне Евангелля. Сапраўды, з Божага натхнення ён пісаў вам пра сябе, пра Кіфу і Апалоса, бо і тады існавалі сярод вас падзелы. Аднак у тым, што яны сталіся, вы маеце меншую віну, бо тады вы падтрымлівалі Апосталаў, слаўных сваім сведчаннем, або таксама тых, хто быў устаноўлены імі.

Як мага хутчэй давайце скончым з гэтым бязладдзем. Упадзём да ног Госпада і са слязьмі будзем прасіць, каб Ён злітаваўся над намі, каб дазволіў паяднацца з Ім і прывёў нас зноў да чыстага і святога перажывання братняй любові, бо гэта − брама справядлівасці, адкрытая да жыцця, як напісана: «Адчыніце мне брамы справядлівасці, я ўвайду ў іх і буду праслаўляць Госпада. Вось брамы Госпада – справядлівыя ўвойдуць у іх» (Пс 118 [117], 19-20). Шмат ёсць адчыненых брам, але брама справядлівасці менавіта тая, якая ёсць у Хрысце. Благаслаўлёныя, хто ўвайшоў праз яе і скіраваў свае крокі да справядлівасці і святасці, захоўваючы спакой ва ўсім. Няхай кожны будзе верны, здольны ў навучанні, разважлівы ў слуханні, беззаганны ў паводзінах. Тым больш павінен быць сціплы, чым больш яго шануюць. Павінен клапаціцца аб тым, што карыснае для ўсіх, а не аб уласным дабры.

Св. Клімент І, Папа Рымскі
134 views06:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 22:54:30 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 4-10 ліпеня

панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

10 ліпеня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
141 views19:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 11:22:27 Давід кажа: «Я ведаю беззаконні мае» (Пс 51 [50], 5). Калі я прызнаю, Ты забудзь. Не будзем думаць, што мы дасканалыя і не маем граху. Каб жыццё заслужвала пахвалы, будзем прасіць аб прабачэнні правінаў. Людзі ж, якім не хапае надзеі, тым менш звяртаюць увагу на свае грахі, чым больш старанна вышукваюць іх у іншых. A шукаюць не для таго, каб выправіць зло, але каб яго асудзіць. Паколькі для сябе не знаходзяць апраўдання, гатовыя абвінавачваць іншых. Але не такі прыклад малітвы і пакуты раіць нам псальміст у словах: «Я ведаю беззаконні мае, і грэх мой заўжды перада мною» (Пс 51 [50], 5). Не шукаў чужых грахоў. Даследаваў сваё сумленне, не ашукваў сябе, але глыбока задумваўся над сабою. Не дагаджаў сабе, таму меў падставу прасіць аб прабачэнні.

Хочаш паяднацца з Богам? Рабі так, каб Бог паяднаўся з табою. Паглядзі, пра што чытаем у гэтым псальме: «Бо Ты не прагнеш ахвяры, усеспаленне, хоць бы даў я, Табе не спадабаецца» (Пс 51 [50], 18). А значыць, не прынясеш ахвяры? Нічога не ахвяруеш? Нічога не дасі, каб здабыць прыхільнасць Бога? Як сказаў: «Бо Ты не прагнеш ахвяры, усеспаленне, хоць бы даў я, Табе не спадабаецца» (Пс 51 [50], 18). Слухай далей і кажы: «Ахвяра для Бога – дух пакорны, сэрцам скрушаным і пакорным Ты, Божа, не пагарджаеш» (Пс 51 [50], 19). Адкінуўшы прынесеныя перад гэтым ахвяры, ты знайшоў тое, што прынясеш цяпер. Калісьці ты прыносіў у ахвяру жывёл са статку. «Калі б ты пажадаў ахвяраў, я прынёс бы напэўна» (пар. Пс 51 [50], 18). А значыць, не прагнеш ужо тых, але аднак прагнеш ахвяры.

«Усеспаленні, – кажа, – не падабаюцца Табе». Калі не падабаюцца, то ці ж не будзе ўжо прынесеных Табе ахвяр? Але ж «ахвяра для Бога – дух пакорны, сэрцам скрушаным і пакорным Ты, Божа, не пагарджаеш» (Пс 51 [50], 19). У цябе ёсць тое, што ты мог бы прынесці ў ахвяру. Не маеш патрэбы разглядацца свярод свайго статку і рыхтаваць караблі, каб дабрацца да самых далёкіх краін і прывесці адтуль духмянасці. Старайся ў сваім сэрцы знайсці тое, што прыемнае Богу. Трэба абудзіць у сэрцы скруху. Чаму баішся, што будучы скрушаным, яно перастане існаваць? Ты ж чытаеш: «Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа» (Пс 51 [50], 12). Каб магло сэрца стаць чыстым, трэба абудзіць скруху ў нячыстым.

Калі мы грашым, не падабаемся самім сабе, таму што Богу не падабаюцца грахі. A паколькі мы не з’яўляемся бязгрэшнымі, прынамсі ў тым будзем падобныя да Бога, што нам не будзе падабацца тое, што Яму не падабаецца. Так ты з’яднаешся з Божай воляй, бо не будзе табе падабацца ў табе тое, да чаго і Бог, які стварыў цябе, адчувае агіду.

Св. Аўгустын
147 views08:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 11:23:04
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 3 ліпеня
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
153 views08:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 14:19:37 Многія леты, айцец Андрэй!

2 ліпеня душпастыр грэка-католікаў Гародні а. Андрэй Крот адзначае гадавіну святарства. Атрымаў святарскія свячанні ў 2005 годзе. З 2006 года служыць у парафіі Маці Божае
The post Многія леты, айцец Андрэй! first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.

https://facimskaja.by/galounaya/mnogiya-lety-ajczecz-andrej.html
155 views11:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 13:24:26
7 біблейскіх мадэляў распаўсюджвання Валадарства ў цяжкія часы.

4. Мадэль Выхаду і Дзеяў апосталаў для памнажэння сярод ганенняў.

Калі дзеці Ізраіля памножыліся ў Егіпце, рэакцыяй фараона быў іх уціск. Аднак гэтая падступная схема спрацавала супраць яго самога, таму што чым больш ізраільцянаў прыгняталі, тым больш яны памнажаліся (Вых. 1:8–14).

Дзеі Апосталаў таксама ілюструюць гэты прынцып, калі Царква працягвала пашырацца і памнажацца насуперак моцнаму супраціўленню і ганенням (Дзеі 3–5, 8:1–4).

Таксама і ў наш час мы з'яўляемся сведкамі таго, як Царква распаўсюджваецца падчас ганенняў у такіх краінах, як Кітай, В'етнам, Індыя і за іх межамі. Такім чынам, пераследаваная Царква часта нараджае адданых паслядоўнікаў Хрыста, гатовых рызыкаваць сваімі жыццямі дзеля пашырэння Валадарства і распаўсюджвання Евангелля.
156 views10:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 08:28:44 БУДСЛАЎ 2022 - Праграма

=1 ліпеня, пятніца
18.00 — святая Імша
20.00 — АКАФІСТ БАГАРОДЗІЦЫ
20.30 — Марыйныя Нешпары
23.30 — ПРАЦЭСІЯ са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай
24.00 — святая ІМША
=2 ліпеня, субота
2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (на палявым алтары)
2.00 — ЛІТУРГІЯ ўсходнім абрадзе (у касцёле на бочным алтары)
7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
9.00 — Фацімскі ружанец
10.00 — выступы і прэзентацыі (рада па справах сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выдавецтва «Pro Christo» і рэдакцыі каталіцкіх СМІ, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas)
11.00 — святая ІІМША і Эўхарыстычная ПРАЦЭСІЯ
===На працягу ўсяго фэсту цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай будзе даступны для ўшанавання вернікамі.
164 views05:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 08:21:31
148 views05:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 10:19:18
87 views07:19
Адкрыць / каментаваць