Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-07-27 12:59:49 14 верасня 2022 г. адбудзецца "Еўрапейскі дзень малітвы за мір". Пра гэта абвясціў Старшыня Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у інтэрв’ю італьянскаму выданню Avvenire арцыбіскуп Грушас адзначыў, што Еўрапейскі дзень малітвы за мір адбудзецца ў свята Узвышэння Святога Крыжа, «асабліва шанаванага хрысціянскімі супольнасцямі ўсходняга абраду».

«Такім чынам мы хочам нагадаць пра адзінства Еўропы», — дадаў Старшыня РКБЕ і заклікаў біскупаў і парафіі правесці «прынамсі аднагадзінную эўхарыстычную адарацыю» ў гэтай інтэнцыі.
«Недастаткова сказаць „не вайне“: трэба працаваць дзеля міру», — сцвердзіў літоўскі іерарх.

Каментуючы свой нядаўні візіт ва Украіну, у межах якога арцыбіскуп Грушас наведаў Львоў, Бярдзічаў, Кіеў, Бучу і Ірпень, ён заўважыў, што сустрэў мноства людзей, якія перажываюць страту сваіх блізкіх.
«Мы думалі, што Еўропа ўжо не можа перыжываць падобнай жудасці пасля Другой сусветнай вайны. Аднак вярнуліся ваенныя злачынствы, танкі, дэпартацыі.
Мы казалі: ніколі больш. Але не зрабілі высноваў. Таму недастаткова паўтараць, што мы хочам міру. Мы павінны працаваць дзеля міру. Усе разам», — сцвердзіў арцыбіскуп Віленскі.

На пытанне пра тое, як можна любіць бліжняга, які скідвае бомбы, іерарх адказаў, што трэба маліцца за яго і аб яго навяртанні. Арцыбіскуп Гінтарас Грушас нагадаў, што першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Вярхоўны арцыбіскуп Святаслаў (Шаўчук) таксама неаднойчы заклікаў не паддавацца нянавісці, каб не заразіцца ёю.
58 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 16:58:13
Вялікая Вячэрня на нядзелю і сьвята мучанікаў Барыса і Глеба, 24 ліпеня
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
73 views13:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 09:55:07 https://catholic.by/3/news/vatican/14851-24-lipenya-drugi-susvetny-dzen-babul-dzyadul-i-pazhylykh-lyudzej-materyyaly#ad2
77 views06:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 04:34:35 https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2022-07/francishak-malisya-rymskaj-byzylicy-za-pospeh-svajgo-padarozhzha.html
14 views01:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 18:14:53 https://www.vaticannews.va/be/kaciol/news/2022-07/starshynya-ccee-pavedami-datu-erapejskaga-dnya-malitvy-ab-miry.html
65 views15:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 12:19:18 https://catholic.by/3/news/belarus/14857-biskup-butkevich-naveda-idoltu-dze-blagaslavi-try-kryzhy-i-znachali-adpustovuyu-rachystasts
67 views09:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 20:03:52 https://www.vaticannews.va/be/kaciol/news/2022-07/starshynya-ccee-zdzejsni-vizit-va-ukrainu.html
61 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 10:55:44 У цярпеннях мы думаем, што Бог адвярнуў ад нас сваё аблічча. Тады цемра ахоплівае наша сэрца і не дазваляе заўважыць святло праўды. Калі ж Бог чувае над нашым розумам і ласкава наведвае нас, ведаем, што нішто не можа кінуць нас у цемру. Як аблічча чалавека яснее больш за іншыя члены цела, і мы з лёгкасцю пераконваемся, гледзячы на чыйсьці твар, знаёмы ён ці не, заўважаючы ўсё, наколькі ж больш аблічча Бога асвятляе таго, хто глядзіць на Яго.

Менавіта гэтага датычыць дасканалае раз’ясненне св. апостала Паўла, які як праўдзівы прапаведнік Хрыста, трапнымі словамі і настаўленнямі прадстаўляе Яго нашаму розуму. Кажа: «Бог, які загадаў: “Няхай з цемры заззяе святло”, засвяціў у нашых сэрцах, каб даць святло пазнання славы Божай у абліччы Ісуса Хрыста» (1 Кар 4, 6). Мы ўжо раней даведаліся, як адлюстроўваецца ў нас святло Хрыста. Хрыстос – вечнае святло душ. Айцец паслаў Яго на зямлю, каб асветленыя святлом Яго аблічча мы, якія да гэтага былі ў цемры, змаглі ўбачыць нябесныя і вечныя рэчы.

Дарэчы, навошта я кажу пра Хрыста, калі таксама апостал Пётр сказаў кульгаваму ад нараджэння: «Паглядзі на нас». Кульгавы паглядзеў на Пятра, і быў асвечаны ласкай веры; не быў бы аздароўлены, калі б не паверыў.

Хоць такі вялікі бляск славы быў ужо ў саміх Апосталах, аднак Закхей, даведаўшыся, што тут павінен праходзіць Ісус, залез на дрэва, бо быў малога росту і не мог убачыць Яго ў натоўпе. Калі ўбачыў Хрыста, знайшоў святло. І той, хто да гэтага забіраў чужое, цяпер раздаў сваё.

«Чаму хаваеш Ты сваё аблічча?» (Пс 44 [43], 25). Але нават, калі хаваеш ад нас, Госпадзе, сваё аблічча, яго святло ёсць у нас (пар. Пс 4, 7). Мы маем яго ў нашых сэрцах, яно яснее ў глыбіні душы, бо ніхто не мог бы выстаяць, калі б Ты схаваў сваё аблічча.

Св. Амброзій Медыяланскі
111 views07:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 00:19:38
118 views21:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 18:31:54  16.07.2022. Грэка-католікі з Берасьця сьпяваюць акафіст перад цудатворным абразом Багародзіцы ў Гудагаі.

https://vk.com/video-17957401_456239036
27 views15:31
Адкрыць / каментаваць