Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-08-02 20:49:18 https://catholic.by/3/news/belarus/14890-z-udzelam-biskupa-butkevicha-u-vitsebsku-adkrylasya-vystava-svyataya-lyudmila-kalyska-cheshskaj-svyatastsi
78 views17:49
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 17:05:58 http://svjazep.org/index.php?newsid=2818
110 views14:05
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 15:05:10 https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2022-08/papa-pajedze-kazahstan-infarmacyja-svatoha-pasadu.html
63 views12:05
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 14:47:09 Testo in lingua russa
Принимая приглашение гражданских и церковных властей, Папа Франциск совершит объявленное Апостольское Путешествие в Казахстан с 13 по 15 сентября текущего года, посещая город Нур-Султан по случаю VII Съезда Лидеров Мировых и Традиционных Религий.
+++
Accepting the invitation of the civil and ecclesial authorities, Pope Francis will make the announced Apostolic Journey to Kazakhstan from 13 to 15 September this year, visiting the city of Nur-Sultan on the occasion of the VII Congress of Leaders of World and Traditional Religions.
78 views11:47
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 14:41:10
70 views11:41
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 09:31:53 Уся святасць і дасканаласць душы заключаецца ў любові Ісуса Хрыста, нашага Бога, нашага найвышэйшага Дабра і нашага Адкупіцеля. Гэтая любоў яднае і падтрымлівае ўсе цноты і робіць чалавека дасканалым.

Хіба Бог не заслугоўвае на ўсю нашую любоў? Ён спрадвеку нас палюбіў. «Чалавеча, падумай, – кажа нам Бог, – Я першы палюбіў цябе. Яшчэ не было цябе на свеце, ні свету яшчэ не было, а Я ўжо тады палюбіў цябе. Колькі існую, столькі люблю цябе».

Бог, ведаючы, што чалавека можна здабыць праз дары, вырашыў сваімі дабрадзействамі абавязаць чалавека любіць Бога. «Хачу прыцягнуць людзей тымі кайданамі, якім яны ахвотна паддаюцца – кайданамі любові».

Менавіта гэта маюць на мэце ўсе дары, якія Бог даў чалавеку. Ён даў яму душу, адораную паводле Яго вобраза памяццю, розумам і вольнай воляй; даў цела з пачуццямі; стварыў для яго неба і зямлю разам з усёй разнастайнасцю стварэнняў. Усё гэта рабіў з любові да чалавека, каб усе стварэнні служылі чалавеку, а чалавек любіў Бога, Даўцу такіх шматлікіх дароў.

І не толькі пажадаў даць нам столькі цудоўных, створаных Ім дароў. Каб здабыць нашую любоў, пайшоў аж да ахвяравання Самога Сябе. Спрадвечны Айцец так моцна нас палюбіў, што Сына свайго Адзінароднага даў нам. Што ж Ён зрабіў, калі ўбачыў нас усіх, занураных у грахоўнай смерці і пазбаўленых Яго ласкі? У сваёй бязмежнай любові, а нават – як піша Апостал – у празмернай сваёй любові паслаў Свайго Сына, каб учыніць уміласціўленне за нас і вярнуць нам адабранае праз грэх жыццё.

Даючы нам Сына, якога не пашкадаваў, каб зберагчы нас, даў нам разам з Ім усялякія даброты: даў ласку, любоў, шчасце раю – але ўсе гэтыя дары меншыя за дар Сына: «Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як жа не дасць нам разам з Ім таксама ўсяго?» (Рым 8, 32).

Св. Альфонс Марыя Лігуоры
105 views06:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 12:31:04 Пазбягай таго, што звязана з заганнымі справамі, ды і іншых перасцерагай. Жанчынам, сёстрам маім, скажы, каб любілі Госпада і былі верныя сваім мужам целам і душою. І братам маім загадай у імя Хрыста, «каб яны любілі сваіх жонак, як і Хрыстос палюбіў Царкву» (пар. Эф 5, 25). Калі хтосьці ўмее вытрываць у чыстасці дзеля хвалы цела Госпада, няхай будзе пакорным. Аднак, калі гэтым ганарыцца, упадзе; калі лічыць сябе больш годным за біскупа, згіне. Выпадае, каб мужчыны і жанчыны заключалі сужэнства з ведання біскупа, каб сужэнствы былі паводле волі Госпада, а не паводле пажадлівасці. Няхай усё дзеецца дзеля Божай хвалы.

Трывайце ў лучнасці з біскупам, каб і Бог быў з вамі. Сваё жыццё ахвярую за тых, хто паслухмяны біскупу, прэзбітэрам, дыяканам; каб разам з імі мець удзел у Богу. Супрацоўнічайце адзін з другім, разам змагайцеся, разам бяжыце, разам зносьце цярпенні, разам адпачывайце як належыць распарадчыкам, супрацоўнікам і слугам Бога. Старайцеся падабацца таму, дзеля каго змагаецеся і ад каго атрымаеце плату. Няхай не будзе сярод вас здрадніка. Няхай хрост будзе вашым шчытом, вера – шлемам, любоў – дзідаю, цярплівасць – зброяй. Няхай вашыя добрыя ўчынкі будуць вашым скарбам, каб вы мелі права атрымаць калісьці належнае вам. Будзьце поўныя лагоднасці адны да адных, як і Бог лагодны да вас. Каб вы былі маім пастаянным гонарам.

Хрысціянін не жыве для сябе, але знаходзіцца на служэнні ў Бога. Калі здзейсніце гэта, то будзе гэта справай Бога і вашай. Спадзяюся, што дзякуючы Яго ласцы вы гатовыя здзейсніць добрыя справы на Божую хвалу. Паколькі я ведаю вашыя змаганні за праўду, накіроўваю вам кароткія словы заахвочвання.

Жадаю вам поспеху ў Богу нашым Ісусе Хрысце. Праз Яго трывайце ў еднасці і апецы Бога. Бывайце ў Госпадзе.

Св. Ігнат Антыяхійскі
127 views09:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 11:01:10
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 31 ліпеня.
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
127 views08:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 00:39:13 ЛЕЎ ГАРОШКА нарадзіўся 26 лютага 1911 г. у вёсцы Трашчычы (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.). У 1928—1931 гг. вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі, потым у Львоўскай духоўнай акадэміі, у 1936—1937 гг. у Каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя).

- 17 кастрычніка 1937 году з блаславеньня мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага быў высьвячаны на сьвятара ўкраінскім грэка-каталіцкім біскупам Мікітам Будкам у прыватнай капліцы мітрапаліта ГКЦ у Львове. Душпастырскую працу пачаў у на Палесьсі ў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Служыў у парафіях Угрынічы, Гарадная (Столінскі р-н), Стоўпцы, Збураж (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і асьветніцкую дзейнасьць польскімі сьвецкімі ўладамі, стала знаходзіўся пад наглядам паліцыі.

- У траўні 1939 г. загадам Наваградзкага ваяводы быў выселены з пагранічнай паласы ў Збураж каля Маларыты. З канца 1939 г. па 1944 г. перабраўся бліжэй да сваіх родных мясьцінаў у Баранавічы, дзе працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях беларускіх газет ды інш. Уратаваў ад вывазу ў Нямеччыну моладзь з медычнай школы, якую немцы планавалі накіраваць у працоўныя лагеры.

- Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 г. Беларускага грэка-каталіцкага экзархату і прызначэньня ў кастрычніку 1940 г. Антона Неманцэвіча экзархам, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 г. быў абраны ў Раду экзархату і прызначаны намесьнікам экзарха.

- Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1945 г. арганізоўваў беларускае душпастырства ў Берліне і Мюнхене, потым пераехаў у Рым. У 1946 г. прызначаны Ўсходняй Кангрэгацыяй для душпастырства беларусаў у Францыі, пераехаў у Парыж. У 1946—1957 гг. быў рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі.

- У 1946 г. выдаў малітоўнік «Божым шляхам», а ў 1947—1957 гг. выдаваў рэлігійна-грамадскі часопіс «Божым шляхам». Пісаў пад псеўданімамі Л. Дварэцкі, Анатоль Жменя, Л. Іскра, Пракоп Каваль ды іншымі. Аўтар шэрагу брашураў рэлігійнай тэматыкі.

- У 1959 г. паступіў у навіцыят айцоў-марыянаў у Рыме. У 1960 г. быў пераведзены ў Лондан, дзе прызначаны на пасаду рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі. У 1962 г. прыняў манаства ў капліцы сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане. Да 1969 г. заставаўся рэктарам Місіі ды ігуменам законнага Дому ў Лондане. Быў адным з выкладчыкаў у школе-інтэрнаце імя Кірылы Тураўскага. Далучыўся да Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, уваходзіў у Галоўную ўправу, быў намеснікам старшыні арганізацыі. Ад імя беларусаў выступаў у Брытанскай радзе дапамогі ўцекачам. У 1964 г. стаў першым старшынём Беларускай харытатыўнай секцыі (фонду).

- У 1965 г. атрымаў годнасьць архімандрыта. У 1970 г. перабраўся ў Рым, дзе кіраваў Беларускай секцыяй Радыё Ватыкану. Адначасова выконваў абавязкі рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі.

+ Памёр 28 ліпеня 1977 г. у шпіталі ў Парыжы. Пахаваны ў адной магіле з а. Язэпам Германовічам на St. Pancras Сemetery ў Лондане.

- Як адзначае дасьледчыца жыцьця беларускай дыяспары ў сьвеце Натальля Гардзіенка, вялікі і вельмі цікавы архіў гэтага выдатнага беларускага сьвятара і грамадзкага дзеяча захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане.
27 views21:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 18:05:27 https://www.vaticannews.va/be/kaciol/news/2022-07/45-gadou-z-dnya-smerci-lva-garoshki-uspaminy-ajca-syargeya-gaeka.html
130 views15:05
Адкрыць / каментаваць