Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-06-23 22:14:03 Інфо для МІНСКА: 24.06.22 - ПЯТНІЦА, свята Нараджэння св. Яна Хрысціцеля: Боская Літургія ў 18:30, капліца грэка-кат. Парафіі Праведнага Язэпа, МІНСК, вул. Арджанікідзе д. 6; Метро: АЎТАЗАВОДСКАЯ. ЗАПРАШАЕМ... Далучайся да малітвы.
58 views19:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 17:13:09 http://svjazep.org/index.php?newsid=2801
87 views14:13
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 16:07:31 Ікас 5
Ты быў схоплены архіерэямі і старшынямі габрэйскімі, пабіты і ўкінуты ў вязьніцу разам з Хрысталюбым Янам; табе забаранілі ўспамінаць імя Ісуса і навучаць верыць у Яго. Ты ж, блаславёны Пятро апостале, узброіўшыся ў непахісную веру, перад іхнім зборышчам, быццам каменем з прашчы, прароцкімі словамі абвясьціў Госпада Ісуса; і адышоў ад іх, з радасьцю пацярпеўшы за Ісуса раны і насьмешкі. Дзеля гэтага і мы радасна пяём табе:
Радуйся, Пятро апостале, што хлусьлівыя навукі фарысэяў і садукеяў, быццам павуціну разадраў;
Радуйся ты, што даеш кульгавым ацаленьне і сьляпым зрок Божаю сілаю;
Радуйся ты, што пасьля Хрыста быў вялікім цудатворцам;
Радуйся ты, першапасадны вестуне перад магутнымі гэтага сьвету;
Радуйся, рыбаку добры, што ўлавіў сваімі сецямі ўвесь сусьвет;Радуйся, хуткі памочніку сьвятымі тваімі малітвамі для тых, што тонуць у пажаданьнях гэтага сьвету;
Радуйся, добры посудзе і чыстае селішча Духа Сьвятога;
Радуйся, нябесная раса, што дае ўсім, што прыходзяць да цябе, прахалоду ад грахоўнага агню;
Радуйцеся, два люстры, Пятро і Паўле, што паказваеце нам нябеснае жыльлё;
Радуйцеся, дзьве студні чыстыя, што абмываеце ўсякае беззаконьне;
Радуйцеся, выбраныя дванаццаць, пасланыя на абвяшчэньне ўсяму сьвету мук Хрыстовых;
Радуйцеся, дванаццаць залатых трубаў, што прагалошваеце запаветы Ісусавы;
Радуйцеся, Пятро і Паўле, два вялікія сьветачы, устаноўленыя Хрыстом для ўсяго сьвету.
94 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 16:07:31 +На шляху да свята Апосталаў Пятра і Паўла: 23-24-25 чэрвеня+
=Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу
– з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны.

ДЗЕНЬ ІІI (23.06)
Кандак 3 (Пятра)
Ты, апостале, сумеўся, угледзеўшы абрус, поўны ўсялякіх жывёлаў чыстых і нячыстых, што спускаўся згары. І загадана табе было тройчы, забіўшы іх, есьці. Гэта быў знак чалавекалюбства Божага, каб не адкідаць ніводнага народу, што жадае верыць у Хрыста Ісуса. Ты ж, зразумеўшы гэтую тайніцу, усклікнуў: Алілуя.

Ікас 3
“Ад нараджэньня ніколі не каштаваў я нячыстай стравы”, – сказаў ты, блаславёны апостале Пятро; але Боскі провід хутка табе стаўся ясным, калі ты пачуў: “Што Бог ачысьціў, ты не лічы нячыстым”. Гэта быў табе знак, што не праведных, а грэшных прыйшоў Хрыстос клікаць да пакаяньня. Дык і мы клічам:
Радуйся, Пятро апостале, што міласьціва адчыняеш нам уваход у валадарства;
Радуйся, хуткі памочніку ўсіх хрысьціянаў у патрэбе;
Радуйся, што не глядзіш на мноства грахоў, але малое пакаяньне прымаеш;
Радуйся, магутны заступніку, што ацаляеш немачных, якія прыбягаюць да цябе;
Радуйся, што малітваю тваёю ўваскрасіў многіх памерлых;
Радуйся, адважны змагару, што словам, быццам стралою, няверных раніш;
Радуйся ты, чый цень, дзеля вялікай веры тваёй у Хрыста, нядужых ацаляў;
Радуйся ты, што Нэрона цара і Сымона ведзьмара быццам льва і гадзюку перамог;
Радуйцеся, Пятро і Паўле, што быццам два хэрувімы, ківот Хрыстовы сьцеражэце;
Радуйцеся, што крыламі вашымі малітаўніцу і сьвятое сьвятых ацяняеце;
Радуйцеся, багалюбныя дванаццаць апосталаў, пасланыя на аб'яўленьне цудаў Хрыстовых;
Радуйцеся, дванаццаць дарагіх камянёў на грудзях Ааронавых;
Радуйцеся, Пятро і Паўле, два вялікія сьветачы, устаноўленыя Хрыстом для ўсяго сьвету.

ДЗЕНЬ ІV (24.06)
Кандак 4 (Паўла)
Ты зьдзівіў жыхароў Дамаску, пачаўшы прапаведаваць ім веру ў Хрыста Ісуса, Богам пакліканы апостале Паўле. Бо яны казалі: “Ён раней перасьледаваў тых, што верылі ў імя Хрыстова, і прыйшоў сюды, каб, зьвязаўшы іх, аддаць на мукі. Дык як жа ж ён так раптам зьмяніўся? Ён годны сьмерці”. Ты ж, блаславёны, бачачы іхнюю бессардэчнасьць і асьляпленьне духоўнае, адышоў адтуль, спусьціўшыся па сьцяне ў кашолцы, і ўсклікнуў: Алілуя.

Ікас 4
Поўны руплівасьці, ты пачаў прапаведаваць ня толькі гэбраям, але і ўсім народам, каб ухіляліся ад служэньня Старому Закону і ад абрэзаньня, а сьпяшаліся да Боскага хрышчэньня. Ты стаўся для ўсіх выдатным настаўнікам. Дзеля гэтага клічам:
Радуйся, Паўле апостале, Богам пасланы на абвяшчэньне грэшнікам пакаяньня.
Радуйся, мілагучная труба, што абвясьціла сьвету збавенную навуку;
Радуйся, прапаведніку дабрадзейнасьці і дрэнных нораваў выкрывальніку.
Радуйся, міласэрны прыймальніку ўсіх, што да веры Хрыстовай прыходзяць;
Радуйся, выбраны посудзе, поўны багацьця духоўных вучэньняў;
Радуйся, карабель, што вязе груз пакаяньня;
Радуйся, бескарысьлівы лекару нядужых і хуткі пацяшыцелю сумных;
Радуйся, што паказваеш праўдзівы шлях для тых, што зблудзілі, і мудра навучаеш няўмекаў.
Радуйцеся, Пятро і Паўле, дзьве кветкі поўныя духмянасьці, што ніколі ня вянуць;
Радуйцеся вы, што ацаляеце духмянасьцю вашаю ўсялякае беззаконьне;
Радуйцеся, Богам пакліканыя дванаццаць апосталаў, пасланыя прапаведаваць валадарства Божае;
Радуйцеся, дванаццаць знакаў нябесных, што асьвятлілі ўсякі блуд на зямлі;
Радуйцеся, Пятро і Паўле, два вялікія сьветачы, устаноўленыя Хрыстом для ўсяго сьвету.

ДЗЕНЬ V (25.06)
Кандак 5 (Пятра)
Ты, дастойны апостале Пятро, быў пакліканы ад лоўлі рыбаў і клопатаў зямных, як пракарміць дзетак сваіх. Уверыўшы, ты пайшоў за Хрыстом, які накарміў пяцьцю хлябамі столькі ж тысяч народу, і яшчэ засталося дванаццаць кашоў астаткаў. Несучы разам з іншымі апосталамі гэтыя астаткі і абліваючыся потам, у зьдзіўленьні ты ўсклікнуў: Алілуя.
83 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 11:51:14 +21-22 чэрвеня 2022: дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава+

- 22 чэрвеня 2022 г. споўнілася 19 год ад смерці Васіля Быкава. Напярэдадні гэтых угодкаў, у аўторак - 21 чэрвеня 2022 г., вернікі маліліся на магіле Васіля, што на Ўсходніх молілках.
Малітва за супакой душы спачылага Васіля прайшла і ў сераду - 22 чэрвеня у храме душпастырскага цэнтра нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, з якой святой памяці Васіль Быкаў быў звязаны ў апошнія гады свайго жыцця.
- Малітоўны ўспамін народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, у дзень 22 чэрвеня набыў асаблівае, сімвалічнае значэнне.
“Супакой, Госпадзе, душу спачылага слугі Твайго Васіля
і ўчыні яму вечную памяць”.
+ + +
Васіль Уладзіміравіч Бы́каў (*19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён, +22 чэрвеня 2003, в. Бараўляны, Мінскі раён).
“Большасць твораў Васіля — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця”.
60 views08:51
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 23:28:19 +Загінулым у час ВАВ жыхарам Беларусі - Вечная памяць! +
=22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду Беларускага Народа=

Слова Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея да протапрэзбітараў грэка-каталіцкіх парафій.

Шаноўныя Айцы Протапрэзбітары!

Дзякуем вам, што у мінулыя дні - асабліва 21 і 22 чэрвеня - вы паклапаціліся, каб вернікі ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях па ўсёй Беларусі мелі магчымасць духоўнага разважання і малітвы за супакой загінулых суграмадзянаў Беларусі ў драматычны час ВАВ.
Асаблівая ўдзячнасць тым вернікам-пілігрымам, што ў гэтыя дні наведалі Бабровічы, Брэст, Навумавічы (Форт №2), Росіцу, Хатынь...
Сімвалічны характар мела памінальная малітва сёння (22.06.22) у 12:00 гадзін - у капліцы парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

Наша малітоўная памяць накіраваная на светлую постаць грэка-каталіцкага экзарха Антона Неманцэвіча - пакутніка, замучанага ў Мінску 6.01.1943 г. у нацысцкай турме СД і пахаванага на нямецкіх могілках (сёння неіснуючых), на тэрыторыі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, 7) у Фрунзенскім раёне Мінска.

Вельмі балюча, што капліца на зав. Снежным д. 7 закрытая і вернікі не могуць там жа - як у мінулыя гады - узгадаць свайго іерарха-пакутніка, ахвяру нацысцкага генацыду.

Прашу вас у бліжайшыя дні - асабліва ў пятніцу і суботу (дні памінання памерлых) - працягнуць "малітоўны ўспамін".
Усім загінулым у час ВАВ жыхарам Беларусі - учыні, Госпадзе, Вечную памяць!

+архімандрыт Сяргей (Гаек), Апост. віз.
Мінск, 22.06.2022
133 viewsedited  20:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 15:15:33 У Рыме распачынаецца Дясятая Сусветная сустрэча сем’яў

22 чэрвеня ў Рыме распачыянаецца Дзясятая Сусветная сустрэча сем’яў, якая праходзіць на тэму: «Любоў у сям’і: пакліканне і шлях да святасці».
 
У сустрэчы бярэ ўдзел таксама дэлегацыя з Беларусі, у склад якой уваходзяць айцец Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ, а таксама сужэнцы Ян і Ліля Кобзікі.
 
Узначальвае беларускую дэлегацыю біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2797
130 views12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 09:23:12 +На шляху да свята Святых Апосталаў Пятра і Паўла+
=21-29 чэрвеня – дзевяць дзён малітоўнай падрыхтоўкі да свята Святых Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.
ДЗЕНЬ ІІ (22.06)
Кандак 2 (Паўла): - Моцна зьдзівіўся ты, пачуўшы з вышыні голас Ісуса, які казаў: “Чаму, Саўле, занядужаўшы няверствам, перасьледуеш Мяне? Але ад гэтага часу вер, бо асьлепне дзёрзкасьць супраціўніка: Я выбраў цябе быць прапаведнікам Маім перад уладарамі і народамі, і сынамі Ізраільскімі”. Пачуўшы гэта, ты, Богам пакліканы апостале Паўле, усклікнуў: Алілуя!.
Ікас 2
- Ты чуў голас з неба, але ня мог бачыць Таго, хто гаварыў; за перасьледаваньне Недасяжнага і руплівасьць законную ты прыняў сьлепату цялесную; ведзены за руку, ты дасягнуў боскага хрышчэньня, атрымаўшы якое, зноў пачаў бачыць. Дзеля гэтага мы пяём табе:
Радуйся, Богам пакліканы апостале, пасланы навучаць усе народы;
Радуйся, слаўны прапаведніку веры Божай па ўсім сьвеце;
Радуйся, навочны сьведка сьвятла Боскага, што ацяніла цябе па дарозе ў Дамаск;
Радуйся, вялікі настаўніку тайніцы Сьвятое і Жыцьцядайнае Тройцы;
Радуйся, вядомы выкрывальніку тых, што ня вераць у Сына Божага;
Радуйся, прамяністы сусьветны сьветач дабрадзейнага жыцьця;
Радуйся ты, што прасьвятліў многія краіны сваімі пісаньнямі;
Радуйся ты, што абяцаў валадарства нябеснае душам тых, што пакаюцца.
Радуйцеся, Пятро і Паўле, што, быццам дзьве ракі, з жыцьцядайнай крыніцы – Хрыста плывеце.
Радуйцеся, вы, што поіце нас, сасмаглых ад агню грахоўнага.
Радуйцеся, дванаццаць апосталаў, пасланыя на выкрываньне грахоў;
Радуйцеся, дванаццаць вятроў, што разьвяваеце ідалаў паганскіх.
-Радуйцеся, Пятро і Паўле, два вялікія сьветачы, устаноўленыя Хрыстом для ўсяго сьвету.
152 views06:23
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 00:12:10 +ОТОШЕЛ КО ГОСПОДУ ПЕРВЫЙ ПРОРЕКТОР ИНСТИТУТА ТЕОЛОГИИ БГУ, ПРОФЕССОР МИНСКОЙ ДУХОВНОЙ АКАДЕМИИ ПРОТОИЕРЕЙ СЕРГИЙ ГОРДУН+ ===21 июня 2022 года на 64 году жизни отошел ко Господу первый проректор Института теологии БГУ, профессор Минской духовной академии, клирик Минской епархии БПЦ, протоиерей Сергий Гордун. +++Вечная память новопреставленному протоиерею Сергию! Душа его во благих водворится, и память его в род и род!+++
105 views21:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 23:17:08 Адказны за грэка-каталіцкую групу (у рамках Пілігрымкі Полацк - Будслаў) - семінарыст ЦІГРАН. Яго нумар: +375 25 913 0690 (Telegram, Viber, Тэлефон). Да яго звартацца па ўсіх пытаннях.
121 views20:17
Адкрыць / каментаваць