Get Mystery Box with random crypto!

+На шляху да свята Святых Апосталаў Пятра і Паўла+ =21-29 чэрв | Грэка-католікі Беларусі

+На шляху да свята Святых Апосталаў Пятра і Паўла+
=21-29 чэрвеня – дзевяць дзён малітоўнай падрыхтоўкі да свята Святых Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.
ДЗЕНЬ ІІ (22.06)
Кандак 2 (Паўла): - Моцна зьдзівіўся ты, пачуўшы з вышыні голас Ісуса, які казаў: “Чаму, Саўле, занядужаўшы няверствам, перасьледуеш Мяне? Але ад гэтага часу вер, бо асьлепне дзёрзкасьць супраціўніка: Я выбраў цябе быць прапаведнікам Маім перад уладарамі і народамі, і сынамі Ізраільскімі”. Пачуўшы гэта, ты, Богам пакліканы апостале Паўле, усклікнуў: Алілуя!.
Ікас 2
- Ты чуў голас з неба, але ня мог бачыць Таго, хто гаварыў; за перасьледаваньне Недасяжнага і руплівасьць законную ты прыняў сьлепату цялесную; ведзены за руку, ты дасягнуў боскага хрышчэньня, атрымаўшы якое, зноў пачаў бачыць. Дзеля гэтага мы пяём табе:
Радуйся, Богам пакліканы апостале, пасланы навучаць усе народы;
Радуйся, слаўны прапаведніку веры Божай па ўсім сьвеце;
Радуйся, навочны сьведка сьвятла Боскага, што ацяніла цябе па дарозе ў Дамаск;
Радуйся, вялікі настаўніку тайніцы Сьвятое і Жыцьцядайнае Тройцы;
Радуйся, вядомы выкрывальніку тых, што ня вераць у Сына Божага;
Радуйся, прамяністы сусьветны сьветач дабрадзейнага жыцьця;
Радуйся ты, што прасьвятліў многія краіны сваімі пісаньнямі;
Радуйся ты, што абяцаў валадарства нябеснае душам тых, што пакаюцца.
Радуйцеся, Пятро і Паўле, што, быццам дзьве ракі, з жыцьцядайнай крыніцы – Хрыста плывеце.
Радуйцеся, вы, што поіце нас, сасмаглых ад агню грахоўнага.
Радуйцеся, дванаццаць апосталаў, пасланыя на выкрываньне грахоў;
Радуйцеся, дванаццаць вятроў, што разьвяваеце ідалаў паганскіх.
-Радуйцеся, Пятро і Паўле, два вялікія сьветачы, устаноўленыя Хрыстом для ўсяго сьвету.