Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-07-17 15:40:53 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 18 ліпеня – 7 жніўня

24 ліпеня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

31 ліпеня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
(альбо абедніца)

7 жніўня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- асвячэнне садавіны
- Ружанец
77 views12:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 11:32:26
Вялікая Вячэрня на нядзелю сьвятых Айцоў першых шасьці Сабораў, 17 ліпеня
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
61 views08:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 23:58:31
16-17 ліпеня 2022 году пробашч гудагайскай рыма-каталіцкай парафіі а. Аркадзь Куляха OCD ад імя айцоў кармялітаў і вернікаў парафіі запрашае ўсіх ахвотных на адпустовую ўрачыстасьць у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у мястэчку ГУДАГАЙ, што на Астравеччыне, у 15-ю гадавіну каранацыі гэтага цудадзейнага абраза Маці Божай. Ва ўрачыстасьцях плануюць узяць удзел і грэка-католікі з Берасьця.
У праграме фэсту ў Гудагаі:
16 ліпеня, субота
18.00 – сьвятая Імша на заканчэньне навэнны
19.45 – АКАФІСТ у гонар Багародзіцы (сьпяваюць грэка-католікі з Берасьця)
20.30 – Крыжовы шлях на Кальварыі
Пасьля заканчэньня – малітоўнае чуваньне ў касьцёле
17 ліпеня, нядзеля
0.00 – працэсія сьвятла і сьвятая Імша
20 views20:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 11:46:09 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 11-17 ліпеня

панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

17 ліпеня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
82 views08:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 10:34:07
7 біблейскіх мадэляў распаўсюджвання Валадарства ў цяжкія часы

7. Мадэль Паўла для звышнатуральнай сілы ў слабасці.

Па меры таго, як Павел станавіўся больш сталым у сваёй веры, ён вучыўся ператвараць свае натуральныя слабасці ў звышнатуральныя перавагі праз пакору. Ён адкрыў для сябе, што ён мог перажываць сілу Хрыста тады, калі ён сам быў слабы. Таму ён хваліўся сваімі немачамі ці слабасцямі больш, чым сваімі натуральнымі моцнымі бакамі, каб сіла Хрыста магла знаходзіцца ў ім (2 Кар. 11:30, 12:5).

Бог сапраўды дапусціў, каб пасланнік сатаны, «джала ў плоці», пераследваў Паўла, каб гнясці яго (2 Кар. 11:17–12:10). Павел перастаў маліцца, каб Бог выдаліў гэтае джала ў плоці, пасля таго, як Ісус адкрыў Паўлу, што Яго сіла здзяйсняецца ў немачы Паўла (2 Кар. 12:8–9).

Такім чынам, замест таго, каб скардзіцца падчас цяжкасцяў, паслядоўнікі Хрыста павінны прымаць пакуты і супраціўленне як магчымасць для праяўлення сілы Божай у іх немачы.
90 views07:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 10:34:06 Як існуе злая і горкая заўзятасць, якая аддаляе ад Бога і вядзе да пекла, так існуе і добрая руплівасць, якая аддаляе ад грахоў і вядзе да Бога і вечнага жыцця. Няхай ніхто не імкнецца да таго, што лічыць карысным для сябе, але больш да таго, што карыснае для іншага. Няхай узаемна адорваюць сябе чыстай братэрскай любоўю. Няхай баяцца Бога таму, што любяць Яго. Няхай нішто і ніколі не будзе для іх важнейшым за Хрыста.

Св. Бенядыкт
85 views07:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 23:42:03 https://catholic.by/3/news/belarus/47-gkc/14817-papa-frantsishak-da-ukrainskikh-ierarkha-yadnayusya-z-vashym-tsyarpennem
106 views20:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 10:56:01
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 10 ліпеня
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
132 views07:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 07:35:26 +НА ШЛЯХУ ТРАДЫЦЫІ СВЯТЫХ КІРЫЛА І МЯТОДА+ 5 ліпеня свята свв. Кірыла і Мятода ў Велеградзе - малітоўны ўспамін працягваецца 10 дзён: - успамінаецца і Францішак Скарына і Экзарх Антон Неманцэвіч (удзельнік Велеградскіх кангрэсаў). Да малітоўнай, міжнароднай, міжканфесійнай супольнасці можа далучыцца кожны - у духу Evangelii gaudium.
147 views04:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 13:05:39
7 біблейскіх мадэляў распаўсюджвання Валадарства ў цяжкія часы

6. Мадэль Ісуса для смерці і ўваскрасення.

Ісус вучыў сваіх вучняў, што чалавек павінен страціць сваю душу, ці жыццё, каб выратаваць яго (Марк 8:35).

Ісус стаў прыкладам такіх адносін самаадрачэння, калі ў Гефсіманскім садзе Ён сказаў Свайму Айцу: «Не Мая воля, але Твая хай будзе» (Лукі 22:42). Неўзабаве, пасля распяцця Ісуса на крыжы, Бог прадэманстраваў Сваё найвялікшае ў сусвеце дзеянне сілы, разбурыўшы смерць і явіўшы жыццё і нятленне, ці несмяротнасць, праз уваскрасенне Хрыста з мёртвых (2 Цім. 1:10).

Апосталу Паўлу таксама прыйшлося перажыць смяротны прысуд, каб навучыцца таму, як спадзявацца на Бога, Які ўваскрашае з мёртвых (2 Кар. 1:8–10).

Такім чынам, Царква часам перажывае пераможнае ўваскрашэнне пасля таго, што здаецца вялізнай паразай або смерцю яе служэння.
75 views10:05
Адкрыць / каментаваць