Get Mystery Box with random crypto!

16-17 ліпеня 2022 году пробашч гудагайскай рыма-каталіцкай пар | Грэка-католікі Беларусі

16-17 ліпеня 2022 году пробашч гудагайскай рыма-каталіцкай парафіі а. Аркадзь Куляха OCD ад імя айцоў кармялітаў і вернікаў парафіі запрашае ўсіх ахвотных на адпустовую ўрачыстасьць у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у мястэчку ГУДАГАЙ, што на Астравеччыне, у 15-ю гадавіну каранацыі гэтага цудадзейнага абраза Маці Божай. Ва ўрачыстасьцях плануюць узяць удзел і грэка-католікі з Берасьця.
У праграме фэсту ў Гудагаі:
16 ліпеня, субота
18.00 – сьвятая Імша на заканчэньне навэнны
19.45 – АКАФІСТ у гонар Багародзіцы (сьпяваюць грэка-католікі з Берасьця)
20.30 – Крыжовы шлях на Кальварыі
Пасьля заканчэньня – малітоўнае чуваньне ў касьцёле
17 ліпеня, нядзеля
0.00 – працэсія сьвятла і сьвятая Імша