Get Mystery Box with random crypto!

Як існуе злая і горкая заўзятасць, якая аддаляе ад Бога і вядз | Грэка-католікі Беларусі

Як існуе злая і горкая заўзятасць, якая аддаляе ад Бога і вядзе да пекла, так існуе і добрая руплівасць, якая аддаляе ад грахоў і вядзе да Бога і вечнага жыцця. Няхай ніхто не імкнецца да таго, што лічыць карысным для сябе, але больш да таго, што карыснае для іншага. Няхай узаемна адорваюць сябе чыстай братэрскай любоўю. Няхай баяцца Бога таму, што любяць Яго. Няхай нішто і ніколі не будзе для іх важнейшым за Хрыста.

Св. Бенядыкт