Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-07-07 11:39:15 «Я і Айцец прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго» (Ян 14, 23). Адчыні свае дзверы Таму, Хто прыходзіць, адкрый тваю душу, пашыр твой розум, каб убачыць багацце прастаты, скарб спакою, слодыч ласкі. Пашыр сваё сэрца, выбежы насустрач вечнаму святлу, «якое асвятляе кожнага чалавека» (Ян 1, 9). Несумненна, сапраўднае святло ззяе ўсім. Калі, аднак, хтосьці закрывае сваё акно, сам пазбаўляе сябе вечнага святла. Калі ты закрываеш дзверы твайго розуму, Хрыстос застаецца звонку. Што праўда, Ён змог бы ўвайсці, але не хоча ўваходзіць без запрашэння, не хоча змушаць тых, хто не хоча.

Народжаны з Дзевы, выйшаў з Яе ўлоння, асвятляючы ўвесь свет і асвячаючы ўсіх. Яго прымаюць усе, хто прагне бляску вечнага святла, якое не згасіць ніякая моц. Сонца, на якое мы штодня глядзім, адступае перад змрокам ночы, але сонца справядлівасці ніколі не заходзіць, бо мудрасць ніколі не саступае злу.

Шчаслівы той, у чые дзверы стукаецца Хрыстос. А нашымі дзвярыма з’яўляецца вера. І калі яна моцная, то трымае ў бяспецы ўвесь дом. Менавіта праз такія дзверы ўваходзіць Хрыстос. Таму ў кнізе Песні песняў Царква заклікае: «Слухай, мой умілаваны стукае ў дзверы» (Пп 5, 2). Таму пачуй таго, хто стукаецца, пачуй таго, хто хоча ўвайсці: «Адчыні мне, сястра мая, абранніца, мая галубка, ты мая беззаганная, бо раса пакрыла маю галаву, а пасмы валасоў сталі вільготнымі ад кропляў ночы» (Пп 5, 2).

Падумай, што Бог-Слова стукаецца ў твае дзверы асабліва тады, калі Яго галава пакрытая начной расой. У сваёй дабрыні Ён прагне наведаць тых, хто мае спакусы і цярпенні, каб перад абліччам цяжкасцяў абараніць іх ад падзення. Таму Яго Галава пакрываецца расой і кроплямі, калі церпіць Яго цела. Менавіта тады трэба чуваць, каб Абраннік, калі прыйдзе, не адышоў незапрошаным. Калі ж ты спіш, і сэрца тваё не чувае, Ён адыходзіць, нават не пастукаўшы. Калі ж тваё сэрца чувае, тады Ён стукаецца і просіць, каб ты яму адчыніў.

Але існуюць дзверы душы, існуюць таксама брамы, пра якія сказана: «Падыміце вярхі вашыя, брамы, узніміцеся, адвечныя вароты, каб увайшоў Кароль славы» (Пс 24 [23], 7). Калі захочаш падняць вярхі брамы тваёй веры, да цябе ўвойдзе Кароль славы ў трыумфе сваёй перамогі, якую атрымаў падчас Мукі. Таксама і справядлівасць мае свае брамы. Мы чытаем пра іх словы, якія Госпад сказаў праз свайго прарока: «Адчыніце мне брамы справядлівасці» (Пс 118 [117], 19). Таму душа мае свае дзверы, мае таксама сваю браму. Прыходзіць і стукае ў яе Хрыстос, стукае ў дзверы. Адчыні Яму; Ён хоча ўвайсці, хоча знайсці абранніцу ў чуванні.

Св. Амброзій Медыяланскі
94 views08:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 14:04:05
Гродзенскі тэалагічны каледж аб’яўляе набор навучэнцаў https://www.grodnensis.by/anonsy/11182-grodzenski-tealagichny-kaledzh-ab-ya-lyae-nabor-navuchentsa-2.html
107 views11:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 12:34:31 Падзяку ўзносьце так. Падзяку над чашай: «Дзякуем Табе, Ойча наш, за святы вінаградны шчэп Твайго слугі Давіда, які даў нам спазнаць праз Ісуса, Твайго Слугу. Табе слава навекі».

Затым над разламаным хлебам: «Дзякуем Табе, Ойча наш, за жыццё і за веру, якую даў нам пазнаць праз Ісуса, Твайго Слугу. Табе слава навекі. Як гэты хлеб быў рассеяны па ўзгорках, a калі быў сабраны, стаў чымсьці адным, так няхай збярэцца Твая Царква з межаў зямлі да Твайго Валадарства. Бо Твая слава і сіла праз Ісуса Хрыста навекі».

Няхай ніхто не спажывае і не п’е вашай Эўхарыстыі, акрамя таго, хто быў ахрышчаны ў імя Госпада. Пра гэта Госпад сказаў: «Не давайце сабакам таго, што святое» (Mц 7, 6).

Пасля спажывання дзякуйце так: «Дзякуем Табе, Ойча святы, за Тваё імя святое, якому падрыхтаваў жыллё ў сэрцах нашых; дзякум за пазнанне, веру і несмяротнасць, якую даў нам пазнаць праз Ісуса, Твайго Слугу. Табе слава навекі.

Госпадзе ўсемагутны! Ты стварыў усё для імя свайго. Ты даў людзям напой і ежу, каб яны Табе дзякавалі. Нам жа Ты пакінуў ежу і духоўны напой, а таксама вечнае жыццё праз Ісуса, Твайго Слугу. За ўсё дзякуем Табе, бо Ты магутны, Табе слава навекі.

Госпадзе, памятай пра Царкву Тваю. Барані яе ад усялякага зла і ўдасканаль у сваёй любові. З чатырох бакоў свету збяры яе, асвяці ў валадарстве Тваім, якое Ты падрыхтаваў для яе. Бо Твая сіла і слава навекі.

Хай жа прыйдзе Твая ласка і праміне свет гэты. Гасанна Богу Давіда. Хто святы, няхай прыступіць, хто ж не з’яўляецца ім, няхай каецца. Maran atha. Амін».

Сабраныя ў дзень Госпада, вызнавайце спачатку вашыя грахі, каб ахвяра вашая была чыстая; пасля ламайце хлеб і ўзносьце падзяку. А той, хто жыве ў нязгодзе са сваім братам, пакуль не памірыцца з ім, няхай не далучаецца да вас, каб вашая ахвяра была чыстай. Бо Госпад сказаў: «У кожным месцы і ў кожны час няхай прыносіцца мне ахвяра чыстая, бо Я – вялікі Кароль, − кажа Госпад, − а Маё імя будзе ў пашане сярод народаў» (пар. Мал 1, 11. 14).

Вучэнне 12 апосталаў
121 views09:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 11:10:13
134 views08:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 11:09:31
120 views08:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 00:46:11 цца адзінай Царквой Ісуса Хрыста. Гэта вельмі розныя ідэі, і таму мы павінны па-новаму падумаць пра гэта: чаго мы сапраўды хочам? Якая мэта?”

 


На гэтым шляху, паводле словаў кардынала, Каталіцкая Царква таксама павінна вучыцца, перш за ўсё, вучыцца “жыць еднасьцю ў разнастайнасьці”. А іншыя Цэрквы, на яго думку, павінны задумацца над тым, “што значыць шукаць еднасьці ў той разнастайнасьці, якую яны маюць”.


 

Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў таксама заўважыў: “Калі я браўся за гэтую задачу дзесяць гадоў таму, я выбраў сьпецыяльнага патрона, ім стаў Майсей. Таму што Майсей вёў свой народ паўсюль, нават праз пустыню, і ў яго не было іншага заданьня, як весьці народ у зямлю абяцаную. Сам ён ужо ня змог туды ўвайсьці. Але ён ніколі не здаваўся з-за гэтага. І я думаю, што перад намі зямля абяцаная — гэта хрысьціянская еднасьць. Я ня думаю, што я ўбачу гэта пры жыцьці. Але гэта ня значыць, што вы павінны здавацца. Альтэрнатывы няма. Хрысьціянская еднасьць — гэта воля Госпада. І мы павінны быць Яму паслухмянымі, каб нанова адкрыць у гісторыі гэтую зруйнаваную еднасьць”.

 

Фота: Harald Oppitz, KNA.

http://carkva-gazeta.by/index.php?sva=63
117 views21:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 00:46:11 Кардынал Кох пра вайна ва Ўкраіне: хрысьціяне заўсёды павінны служыць міру, а не падтрымліваць вайну

Сьвятло Усходу15.05.2022

Кардынал Кох пра вайна ва Ўкраіне: хрысьціяне заўсёды павінны служыць міру, а не падтрымліваць вайну

 

У інтэрв’ю для радыё Кёльнскай архідыяцэзіі “Domradio.de” кіраўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох падзяліўся сваімі поглядамі на дыялог з праваслаўем. “Я ніколі не пакіну надзею, што дыялог прынясе плён”, — сказаў ён. “Але я лічу, што ў дыялогу мы павінны нарэшце абмеркаваць пытаньні, якія мы адкладаем убок: пытаньне адносінаў паміж Царквой і дзяржавай”.

 

Папская Рада па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў мае два аддзелы: усходні і заходні. Галоўны прыярытэт цяпер — дыялог з праваслаўем, якое знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі з-за вайны ва Ўкраіне. Гэта падкрэсьліў старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі кардынал Курт Кох у інтэрв’ю Кёльнскай архідыяцэзіі “Domradio.de”.

 

Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў прызнаў, што з прычыны вайны ва Ўкраіне дыялог з Расейскай Праваслаўнай Царквой апынуўся ў вельмі складанай сітуацыі. Паводле яго, гэты дыялог павінен працягвацца, каб нагадваць аб тым, што хрысьціяне заўсёды павінны служыць міру, а не падтрымліваць вайну. У гэтым кантэксьце важнай стала нядаўняя размова Папы з Патрыярхам Маскоўскім.

 


“Дыялог ні ў якім разе нельга перарываць, бо гэта адзіны спосаб выкласьці ўласную пазіцыю. Францішак вельмі ясна даў зразумець падчас відэазванка, што ён удзячны за сустрэчу. Затым ён сказаў: мы не капеланы дзяржавы, а пастыры народа, і таму ў нас няма іншага пасланьня, акрамя як спыніць вайну. Гэта быў вельмі выразны пасыл. Але ці дайшоў ён да Патрыярха, сказаць не магу”, — падзяліўся кардынал Курт Кох.


 

Ватыканскі ярарх лічыць, што настаў момант абмеркаваць з праваслаўнымі пытаньне пра адносіны паміж дзяржавай і Царквой. “У нас на гэты конт дзьве абсалютна розныя канцэпцыі. На Захадзе мы вымушаны былі засвоіць, што адэкватныя адносіны паміж Царквой і дзяржавай – гэта аддзяленьне Царквы ад дзяржавы пры адначасовым партнёрстве абодвух суб’ектаў. Такі падыход ня ведаюць на Ўсходзе, у праваслаўі. Там гаворыцца пра царкоўна-дзяржаўную сімфонію. І гэтая канцэпцыя ляжыць у аснове цяперашніх падзеяў”, — заўважыў кардынал Курт Кох. Падзеі ва Ўкраіне сур’ёзна ставяць пад сумнеў гэтую праваслаўную канцэпцыю царкоўна-дзяржаўнай сімфоніі, —- адзначыў кардынал Курт Кох.

 

Дзелячыся думкамі пра перашкоды на шляху да еднасьці хрысьціянаў, ватыканскі ярарх заўважыў, што “ня ўсе хрысьціяне сапраўды хочуць еднасьці або маюць вельмі розныя ўяўленьні пра еднасьць”. “Я мяркую, што існуюць розныя канцэпцыі еднасьці”, — патлумачыў ён. — Каталіцкая Царква лічыць, што мы павінны знайсці еднасьць у веры, у таінствах і ў апостальскім служэньні. Ёсьць і іншыя ідэі. Нямала Цэркваў, якія паўсталі ў выніку Рэфармацыі, маюць ідэю, што мы ўзаемна вызнаем усе царкоўныя рэаліі, якія існуюць як Цэрквы. Усе агулам гэтыя існуючыя Цэрквы зьяўляю
110 views21:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 11:24:11 Па-над усім заклікаем вас, браты, да любові ўзаемнай не толькі паміж сабою, але таксама і да тых, хто застаецца звонку, ці то да язычнікаў, якія яшчэ не прызнаюць Хрыста, ці то да адлучаных ад нас, гэта значыць тых, якія разам з намі прызнаюць Галаву, але не хочуць належаць да Цела. З болем думаем пра іх як пра нашых братоў. Хочуць ці не хочуць, яны нашыя браты. Яны не былі б нашымі братамі, калі б перасталі заклікаць: «Ойча наш» (Мц 6, 9).

Калісьці прарокі казалі: «Тым, хто вам кажа: “Вы не нашыя браты”, скажыце: “Вы браты нашыя”» (Іс 66, 5). Падумайце, пра каго мог так сказаць прарок: пра язычнікаў? Не, бо мы не называем іх братамі згодна з моваю Царквы, а таксама Пісання. Тады можа пра габрэяў, якія не паверылі ў Хрыста?

Чытайце Пасланні св. Паўла і пераканайцеся, што калі кажа «браты» без ніякага дадатку, мае на ўвазе выключна хрысціянаў: «А ты чаму асуджаеш брата свайго? І чаму ты пагарджаеш братам сваім?» (Рым 14, 10). І ў іншым месцы: «Але вы самі крыўдзіце і ашукваеце, і пры гэтым братоў!» (1 Кар 6, 8).

Тыя, хто нам кажа: «Вы не нашыя браты», лічаць нас язычнікамі. Таму хочуць хрысціць нас нанова з перакананнем, што даюць нам тое, чаго мы не маем. Менавіта ў гэтым выражаецца памылка непрызнання нас братамі. Дык чаму ж нам сказаў прарок: «Адкажыце ім: “Вы нашыя браты”», калі не таму, што мы бачым у іх тое, чаго не паўтараем. Яны не прызнаюць нашага хросту і не лічаць нас братамі, мы ж, не паўтараючы ўдзеленага імі, але прызнаючы іх хрост сваім уласным, кажам: «Вы нашыя браты».

Калі вам скажуць: «Чаму нас шукаеце? Чаго хочаце ад нас?». Мы адкажам: «Вы нашыя браты». Калі скажуць: «Пакіньце нас у спакоі; мы не маем з вамі нічога агульнага». Аднак мы маем шмат агульнага: вызнаём таго самага Хрыста, таму павінны быць у адным Целе, падпарадкаваныя адной Галаве.

Браты, мы заклінаем вас праз гэтую велізарную любоў, малаком якой кормімся, хлебам якой падмацоўваемся, заклінаем Хрыстом, Госпадам нашым, праз Яго ласкавасць (ужо пара, каб мы засведчылі ім вялікую любоў і шчодрую міласэрнасць, просячы Бога, каб даў ім нарэшце цвярозы розум, каб яны апамяталіся і пераканаліся, што нічога не маюць, што маглі б супрацьпаставіць праўдзе; засталася ў іх толькі хвароба заўзятасці, якая тым больш аслабляе, чым больш набірае моц), маліцеся з гарачай любоўю да Бога за слабых, за мудрых паводле цела, пачуццёвых і цялесных. Гэта нашыя браты: удзяляюць тыя самыя таінствы. Хоць і не з намі, але тыя самыя. Адказваюць адно «Амін», хоць і не з намі, але тое самае «Амін».

Св. Аўгустын
130 views08:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 08:20:52
КОНЦЕРТ ОРГАННОЙ МУЗЫКИ
Солистка концертного зала
Нэля Боровик

В программе:

Иоганн Себастьян Бах (1685—1750)
Хоральная прелюдия «Heut triumphieret Gottes Sohn»
Хоральная прелюдия «Ich ruf zu Dir, Herr Jesu Christ»
Хоральная прелюдия «Allein Gott in der Höh sei Ehr»

Франц Шуберт (1797—1828)
Ave Maria

Луи Лефебюр-Вели (1817—1869)
Марш

Теодор Дюбуа (1837—1924)
Свадебное благословение

Мечислав Суржинский (1866—1924)
Импровизация на тему песни «Святы Божа»
403 views05:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 21:42:04 Начная працэсія ў Будславе: тысячы вернікаў са свечкамі на чале з Апостальскім нунцыем

Познім вечарам 1 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася адна з найбольш яскравых падзей фэсту — працэсія з запаленымі свечкамі і копіяй цудадзейнага абраза.

Узначаліў велічнае шэсце вакол Чырвонай плошчы і цэлебрацыю святой Імшы апоўначы Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне маліліся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які толькі вярнуўся з Рыма, дзе атрымаў з рук Святога Айца палій Мітрапаліта, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскупы Юрый Касабуцкі і Казімір Велікаселец, больш за сто святароў лацінскага і ўсходняга абрадаў і тысячы вернікаў з розных мясцін Беларусі і з-за мяжы.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2810
135 views18:42
Адкрыць / каментаваць