Get Mystery Box with random crypto!

цца адзінай Царквой Ісуса Хрыста. Гэта вельмі розныя ідэі, і т | Грэка-католікі Беларусі

цца адзінай Царквой Ісуса Хрыста. Гэта вельмі розныя ідэі, і таму мы павінны па-новаму падумаць пра гэта: чаго мы сапраўды хочам? Якая мэта?”

 


На гэтым шляху, паводле словаў кардынала, Каталіцкая Царква таксама павінна вучыцца, перш за ўсё, вучыцца “жыць еднасьцю ў разнастайнасьці”. А іншыя Цэрквы, на яго думку, павінны задумацца над тым, “што значыць шукаць еднасьці ў той разнастайнасьці, якую яны маюць”.


 

Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў таксама заўважыў: “Калі я браўся за гэтую задачу дзесяць гадоў таму, я выбраў сьпецыяльнага патрона, ім стаў Майсей. Таму што Майсей вёў свой народ паўсюль, нават праз пустыню, і ў яго не было іншага заданьня, як весьці народ у зямлю абяцаную. Сам ён ужо ня змог туды ўвайсьці. Але ён ніколі не здаваўся з-за гэтага. І я думаю, што перад намі зямля абяцаная — гэта хрысьціянская еднасьць. Я ня думаю, што я ўбачу гэта пры жыцьці. Але гэта ня значыць, што вы павінны здавацца. Альтэрнатывы няма. Хрысьціянская еднасьць — гэта воля Госпада. І мы павінны быць Яму паслухмянымі, каб нанова адкрыць у гісторыі гэтую зруйнаваную еднасьць”.

 

Фота: Harald Oppitz, KNA.

http://carkva-gazeta.by/index.php?sva=63