Get Mystery Box with random crypto!

Кардынал Кох пра вайна ва Ўкраіне: хрысьціяне заўсёды павінны | Грэка-католікі Беларусі

Кардынал Кох пра вайна ва Ўкраіне: хрысьціяне заўсёды павінны служыць міру, а не падтрымліваць вайну

Сьвятло Усходу15.05.2022

Кардынал Кох пра вайна ва Ўкраіне: хрысьціяне заўсёды павінны служыць міру, а не падтрымліваць вайну

 

У інтэрв’ю для радыё Кёльнскай архідыяцэзіі “Domradio.de” кіраўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох падзяліўся сваімі поглядамі на дыялог з праваслаўем. “Я ніколі не пакіну надзею, што дыялог прынясе плён”, — сказаў ён. “Але я лічу, што ў дыялогу мы павінны нарэшце абмеркаваць пытаньні, якія мы адкладаем убок: пытаньне адносінаў паміж Царквой і дзяржавай”.

 

Папская Рада па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў мае два аддзелы: усходні і заходні. Галоўны прыярытэт цяпер — дыялог з праваслаўем, якое знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі з-за вайны ва Ўкраіне. Гэта падкрэсьліў старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі кардынал Курт Кох у інтэрв’ю Кёльнскай архідыяцэзіі “Domradio.de”.

 

Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў прызнаў, што з прычыны вайны ва Ўкраіне дыялог з Расейскай Праваслаўнай Царквой апынуўся ў вельмі складанай сітуацыі. Паводле яго, гэты дыялог павінен працягвацца, каб нагадваць аб тым, што хрысьціяне заўсёды павінны служыць міру, а не падтрымліваць вайну. У гэтым кантэксьце важнай стала нядаўняя размова Папы з Патрыярхам Маскоўскім.

 


“Дыялог ні ў якім разе нельга перарываць, бо гэта адзіны спосаб выкласьці ўласную пазіцыю. Францішак вельмі ясна даў зразумець падчас відэазванка, што ён удзячны за сустрэчу. Затым ён сказаў: мы не капеланы дзяржавы, а пастыры народа, і таму ў нас няма іншага пасланьня, акрамя як спыніць вайну. Гэта быў вельмі выразны пасыл. Але ці дайшоў ён да Патрыярха, сказаць не магу”, — падзяліўся кардынал Курт Кох.


 

Ватыканскі ярарх лічыць, што настаў момант абмеркаваць з праваслаўнымі пытаньне пра адносіны паміж дзяржавай і Царквой. “У нас на гэты конт дзьве абсалютна розныя канцэпцыі. На Захадзе мы вымушаны былі засвоіць, што адэкватныя адносіны паміж Царквой і дзяржавай – гэта аддзяленьне Царквы ад дзяржавы пры адначасовым партнёрстве абодвух суб’ектаў. Такі падыход ня ведаюць на Ўсходзе, у праваслаўі. Там гаворыцца пра царкоўна-дзяржаўную сімфонію. І гэтая канцэпцыя ляжыць у аснове цяперашніх падзеяў”, — заўважыў кардынал Курт Кох. Падзеі ва Ўкраіне сур’ёзна ставяць пад сумнеў гэтую праваслаўную канцэпцыю царкоўна-дзяржаўнай сімфоніі, —- адзначыў кардынал Курт Кох.

 

Дзелячыся думкамі пра перашкоды на шляху да еднасьці хрысьціянаў, ватыканскі ярарх заўважыў, што “ня ўсе хрысьціяне сапраўды хочуць еднасьці або маюць вельмі розныя ўяўленьні пра еднасьць”. “Я мяркую, што існуюць розныя канцэпцыі еднасьці”, — патлумачыў ён. — Каталіцкая Царква лічыць, што мы павінны знайсці еднасьць у веры, у таінствах і ў апостальскім служэньні. Ёсьць і іншыя ідэі. Нямала Цэркваў, якія паўсталі ў выніку Рэфармацыі, маюць ідэю, што мы ўзаемна вызнаем усе царкоўныя рэаліі, якія існуюць як Цэрквы. Усе агулам гэтыя існуючыя Цэрквы зьяўляю