Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2022-06-21 23:14:08
113 views20:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 21:44:15 ДЗЕНЬ ІІ (22.06)
Кандак 2 (Паўла)
Моцна зьдзівіўся ты, пачуўшы з вышыні голас Ісуса, які казаў: “Чаму, Саўле, занядужаўшы няверствам, перасьледуеш Мяне? Але ад гэтага часу вер, бо асьлепне дзёрзкасьць супраціўніка: Я выбраў цябе быць прапаведнікам Маім перад уладарамі і народамі, і сынамі Ізраільскімі”. Пачуўшы гэта, ты, Богам пакліканы апостале Паўле, усклікнуў: Алілуя!.
Ікас 2
Ты чуў голас з неба, але ня мог бачыць Таго, хто гаварыў; за перасьледаваньне Недасяжнага і руплівасьць законную ты прыняў сьлепату цялесную; ведзены за руку, ты дасягнуў боскага хрышчэньня, атрымаўшы якое, зноў пачаў бачыць. Дзеля гэтага мы пяём табе:
Радуйся, Богам пакліканы апостале, пасланы навучаць усе народы;
Радуйся, слаўны прапаведніку веры Божай па ўсім сьвеце;
Радуйся, навочны сьведка сьвятла Боскага, што ацяніла цябе па дарозе ў Дамаск;
Радуйся, вялікі настаўніку тайніцы Сьвятое і Жыцьцядайнае Тройцы;
Радуйся, вядомы выкрывальніку тых, што ня вераць у Сына Божага;
Радуйся, прамяністы сусьветны сьветач дабрадзейнага жыцьця;
Радуйся ты, што прасьвятліў многія краіны сваімі пісаньнямі;
Радуйся ты, што абяцаў валадарства нябеснае душам тых, што пакаюцца.
Радуйцеся, Пятро і Паўле, што, быццам дзьве ракі, з жыцьцядайнай крыніцы – Хрыста плывеце.
Радуйцеся, вы, што поіце нас, сасмаглых ад агню грахоўнага.
Радуйцеся, дванаццаць апосталаў, пасланыя на выкрываньне грахоў;
Радуйцеся, дванаццаць вятроў, што разьвяваеце ідалаў паганскіх.
-Радуйцеся, Пятро і Паўле, два вялікія сьветачы, устаноўленыя Хрыстом для ўсяго сьвету.
118 views18:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 21:44:15 +На шляху да свята Святых Апосталаў Пятра і Паўла+

=21-29 чэрвеня – дзевяць дзён малітоўнай падрыхтоўкі да свята Святых Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.
Беларускія грэка-католікі традыцыйна карыстаюцца тэкстам
Акафіста святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны+


Вершы перад Акафістам
-Вялікія настаўнікі ўсіх народаў, першапасадныя апосталы Пятро і Паўле, да вас пасьля Бога прыбягаем і просім: маліце Ўладара Хрыста дараваць сьвету супакой і душам нашым веліч зьмілаваньня.
-Першы апостале Пятро, верны ключару Хрыстовы, пастыру пастыраў, прыклад пакаяньня для грэшнікаў, поўны любові да Ісуса, камень Царквы Божай, мучаніку сільны, малі Хрыста Бога даць мне адпушчэньне грахоў.
-Сьвятлом з неба пакліканы, увесь духоўны, увесь анёльскі, у трэцім небе навучаны, першы вялікі настаўніча Хрыстовае веры сярод грэкаў, рымлянаў, варвараў і ўсіх народаў, апостале Паўле, маліся пільна за нас Госпаду, каб Ён збавіў душы нашыя.
Слава...
-Усе дванаццаць апосталаў Хрыстовых, Пятро і Паўле, Андрэю і Якубе, Яне, Піліпе, Баўтрамею, Мацьвею, Тамашу, Якубе Альфеевы, Сымоне, Юда, вы быццам дванаццаць вялікіх сьветачаў увесь сусьвет прасьвятляеце агнём ласкі Хрыстовае: маліце Яго дараваць нам веліч зьмілаваньня.
Цяпер...
-Маліцеся за нас, семдзесят вучняў Ісусавых, што быццам семдзесят пальмаў фінікавых, даеце нам салодкі плод збавеннай навукі: ваша малітва можа шмат у Хрыста, які паклікаў вас спасярод усіх народаў. Хай Ён увядзе нас у валадарства сваё, каб нам быць разам з вамі.
А К А Ф І С Т
ДЗЕНЬ І (21.06)
Кандак 1 (Пятра)
"Я пастыр добры – кажа Госпад Ісус, – душу маю кладу за авечак маіх. Калі любіш мяне, Пятро, больш чым яны, пасі авечак Маіх, пасі ягнятаў Маіх". Падвойны запавет любові прыняў ты, апостале Пятро, ад Начальніка пастыраў, усьлед за якім ты пайшоў, не збаяўшыся мукаў, якія ты пацярпеў за Яго, клічучы: Алілуя!
Ікас 1
"Шчасьлівы Ты, Сымоне, сыне Ёны" – чулі мы, як Хрыстос сказаў табе, усяслаўны апостале Пятро; мы ж, маючы двух такіх пастыраў, як зможам дастойна ўславіць таго, каго Бог уславіў; тым ня менш, заахвочаныя любоўю і вераю, клічам:
Радуйся, апостале Пятро, вечная аснова Царквы Хрыстовае;
Радуйся, моцны і непахісны стоўп веры Ісусавай;
Радуйся, старшыня збору апостальскага;
Радуйся, ласкавы варатару валадарства нябеснага;
Радуйся ты, што пакінуў марнасьць сьвету і стаўся рупліўцам духоўнага жыцьця;
Радуйся, міласэрны лекару тых, што шчыра каюцца;
Радуйся ты, што, пакінуўшы тленныя сеці, нятленнымі сьвет улавіў;
Радуйся ты, што моліш Бога за нашыя незьлічоныя правіны.
Радуйся, боская пара першапасадных апосталаў, Пятро і Паўле;
Радуйся, духоўная калясьніца, што дбае аб нашым збаўленьні.
Радуйцеся, дванаццаць апосталаў і багавідцаў, пасланыя на сьвет для прасьвятленьня;
Радуйцеся, знамянітыя дванаццаць патрыярхаў, дадзеныя людзям верным на ўмацаваньне;
-Радуйцеся, Пятро і Паўле, два вялікія сьветачы, устаноўленыя Хрыстом для ўсяго сьвету.
113 views18:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 00:25:56 https://facimskaja.by/galounaya/urachystascz-najsvyaczejshaga-czela-i-kryvi-hrysta.html
140 views21:25
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 22:55:58 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 20-26 чэрвеня

панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

24 чэрвеня, пятніца
Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

26 чэрвеня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
66 views19:55
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 09:01:06

119 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 00:01:32 19 чэрвеня 2022: НЯДЗЕЛЯ УСІХ СВЯТЫХ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ

1. Сёння мы ў асаблівы спосаб узгадваем Усіх Святых Беларускай Зямлі.
Святыя – гэта тыя людзі, якіх ставіць нам у прыклад Каталіцкая Царква. Так сталася, што, хаця у нас, беларусаў-католікаў, ёсць святыя, якія не зазналі мучаніцкай смерці, аднак, усё ж болей тых, якія яе зазналі.
Нашу беларускую зямлю можна без перабольшання назваць зямлёй мучанікаў. Бачна гэта асабліва на прыкладзе мучанікаў, якіх мы асабліва шануем у Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. Гэта святамучанік Язафат Кунцэвіч, архібіскуп Полацкі, пяцёра Полацкіх пакутнікаў, святы Андрэй Баболя, блаславёныя Пратулінскія мучанікі, мучанікі 20-га стагоддзя – айцы-марыяне Фабіян Абрантовіч, Андрэй Цікота і Экзарх Антон Неманцэвіч, езуіт. Напэўна, імі не вычэрпваецца спіс беларускіх волатаў веры, аднак іх лёс шмат гаворыць нам пра сапраўдныя каштоўнасці. Давайце ж пазнаёмімся з ім, нашым малым спісам.

2. На чале гэтага малога спісу – святамучанік Язафат Кунцэвіч. Так, як і належыць: ён першы, бо ён біскуп, галава памеснай Царквы. Ён без ваганняў аддаў сваё жыццё за Еднасць Царквы. Яго ахвяра прынята Богам і Царквою – яго мошчы ляжаць у базыліцы св. Пятра ў Рыме, разам з мошчамі святых Папаў.
Наступныя ў спісе – гэта манахі-базыльяне, якіх Пётр Першы разам са сваімі прыспешнікамі пасек ў полацкай Сафіі. За што пасек? За тое, што былі ўніятамі, што хацелі быць праваслаўнымі ў адзінстве з Рымскай Апостальскай Сталіцай. Яшчэ больш жахлівая смерць сустрэла святога Андрэя Баболю. Ён быў жорстка закатаваны казакамі. За што? За тое, што служыў вернікам-уніятам, якія засталіся без душпастырскай дапамогі, за тое, што не хацеў адрачыся сваёй каталіцкай веры.
Далей ідуць Пратулінскія мучанікі, якія былі расстраляныя царскімі войскамі. За што? За тое, што не захацелі перайсці ў царскае "праваслаўе".
Апошнія ў спісе – айцы-марыяне архімандрыт Фабіян і архімандрыт Андрэй ды езуіт - экзарх Антон. Экзарх Антон быў замучаны нацыстамі ў турме, а айцы-марыяне, то яны могуць быць прыкладам вернасці сваёй веры ў самых складаных сітуацыях. Спачатку яны пакутуюць на чужыне, свядомыя таго, што не могуць паслужыць сваім землякам-беларусам. Потым пакутуюць у савецкіх, сталінскіх лагерах, дзе знайшлі мучаніцкую смерць.

3. Сумная гісторыя. Але гэта зямная гісторыя. Мы ж, святкуючы памяць усіх Святых Беларускай Зямлі, хоць і сумуем, але і радуемся, бо верым, што ў Бога не заканчваецца жыццё пакутамі ды няўдачай.
Святы Айцец, Папа Францішак, нядаўна ў сваім казанні разважаў пра кар'еру ў Царкве. Ён выразна паказаў, што кар'ера ў Царкве нешта зусім іншае, чым кар'ера ў гэтым свеце. Нашыя мучанікі, хоць не ўсе яны абвешчаны афіцыйна святымі, зрабілі сабе кар'еру ў Царкве сярод пакутаў і прыніжэнняў. Яны асягнулі адзіную праўдзівую мэту, якая можа быць у гэтым жыцці, – упадобніліся нашаму Госпаду Ісусу Хрысту.
Усе яны змаглі дасягнуць сваёй мэты між іншым таму, што мелі адну вялікую якасць. Яны не былі абыякавымі. Варта сёння запытаць самога сябе: а ці я маю такую цноту? Ці я маю веру, перакананні, за якія гатовы нечым ахвяраваць. Людзі, якія робяць кар'еру ў гэтым свеце, прыкладаюць сур'ёзныя высілкі, вытрачаюць час і грошы. А ці я здольны распачаць сваю кар'еру ў Царкве? Ці я здатны нечым ахвяраваць для Бога і Каталіцкай Царквы?
Сёння мы, узгадваючы Усіх Святых Беларускіх, давайце вялікімі літарамі ў сэрцах запішам наш малы спіс мучанікаў за Еднасць: святы Язафат Полацкі, Полацкія пакутнікі, святы Андрэй Баболя, Пратулінскія мучанікі, архімандрыты Фабіян і Андрэй, Экзарх Антон.
Такі вось наш малы спіс... і такі вялікі... Амін. (а. Андрэй Буйніч).
185 views21:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 19:31:20 Божае Слова − Госпад наш Ісус Хрыстос, прыйшоў да ўсіх людзей, а сабраўшы вучоных і невукаў, перадаваў усім: мужчынам і жанчынам, маладым і старым, запаведзі, што вядуць да збаўлення. Прадстаўляў іх сцісла, каб памяць не нудзілася пазнаннем Божай навукі, але каб за кароткі час можна было зразумець, што неабходна для праўдзівай веры.

Калі навучаў, у чым заключаецца вечнае жыццё, з вялікай, сапраўды Божай дакладнасцю, выявіў яго таямніцу ў словах: «А вечнае жыццё ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і таго, каго Ты паслаў, Ісуса Хрыста» (Ян 17, 3). З кніг Закону і Прарокаў выбраў асноўныя і самыя важныя запаведзі: «Першая такая: “Слухай, Ізраіль, Госпад Бог наш – Госпад адзіны; любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй”. Другая: “Любі бліжняга твайго, як самога сябе”. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі» (пар. Мк 12, 29-31). І яшчэ: «Усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, і вы ім рабіце, бо ў гэтым Закон і Прарокі» (пар. Мц 7, 12).

Св. Кіпрыян
136 views16:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 11:59:07
Вяліка Вячэрня на нядзелю, 19 чэрвеня і свята апостала Юды
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
133 viewsedited  08:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 11:57:58 Да просьбы аб адпушчэнні правінаў Хрыстос выразна дадаў як бы закон, які абавязвае нас умовай і абяцаннем, каб мы прасілі адпушчэння правінаў у такой ступені, у якой мы самі адпускаем іх нашым вінаватым. Нам трэба памятаць, што мы не можам атрымаць прабачэнне грахоў, калі самі не прабачым нашым вінаватым. Таму Госпад у іншым месцы кажа: «Якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана» (Мц 7, 2). Слуга, якому гаспадар дараваў увесь доўг, быў кінуты ў вязніцу, бо не хацеў дараваць свайму саслузе. Паколькі не хацеў быць добрым да саслугі, страціў тое, што перад гэтым атрымаў ад гаспадара.

Тое самае з усёй сур’ёзнасцю яшчэ мацней паўтарыў Хрыстос у сваіх наказах: «І калі стаіце на малітве, − кажа, − даруйце, калі што маеце супраць каго-небудзь, каб і Айцец ваш, Які ў нябёсах, дараваў вам правіны вашыя» (Мк 11, 25). У дзень суда не знойдзеш ніякага тлумачэння, бо будзеш асуджаны сваім уласным судом і ў сабе спазнаеш тое, што ўчыніў іншаму.

Бог пастанавіў, каб у Яго доме жылі годныя людзі, поўныя спакою і аднадушнасці. Хоча, каб мы засталіся такімі, якімі Ён учыніў нас праз паўторнае нараджэнне, каб як дзеці Божыя мы трывалі ў Божым спакоі, каб маючы адзін дух, мелі таксама аднолькавыя думкі і пачуцці. Менавіта таму Бог не прымае ахвяры чалавека, які жыве ў нязгодзе. Такому раіць адысці ад ахвярніка і паяднацца спачатку са сваім братам, каб малітвы, якія ўзносяцца ў міры, былі прынятыя Богам. Найбольшай ахвярай для Бога з’яўляецца наш мір, братэрская згода, народ, з’яднаны еднасцю Айца, Сына і Духа Святога.

Калі Абэль і Каін як першыя прыносілі ахвяру, Бог не глядзеў на дары, але на іх сэрца. Таму любы быў Богу дар таго, чыё сэрца было мілым. Абэль, чалавек міру і справядлівасці, сваёй ахвярай, прынесенай Богу ў праведнасці сэрца, павучыў іншых, што калі прыносяць свой дар, павінны наблізіцца да алтара з Божым страхам, у прастаце, захоўваючы запаведзі, жывучы ў згодзе. Абэль сам хутка змог стаць ахвярай для Бога. Поўны міру і справядлівасці Хрыстовай як першы мучанік распачаў трыумфам сваёй крыві Муку нашага Госпада. Такія атрымаюць узнагароду ад Госпада, такія разам з Госпадам атрымаюць справядлівасць у дзень суда.

Той, хто жыве ў нязгодзе і непрыязнасці, хто не захоўвае міру з братамі, калі нават − паводле словаў Апостала і Святога Пісання − быў выдадзены на смерць, бо насіў імя хрысціяніна, не можа пазбегнуць абвінавачвання ў братняй нязгодзе. Бо напісана: «Кожны, хто ненавідзіць брата свайго, той чалавеказабойца» (1 Ян 3, 15). Забойца ж не можа ўвайсці ў Божае Валадарства і жыць з Богам. Не можа разам з Хрыстом быць той, хто хацеў наследаваць Юду, а не Хрыста.

Св. Кіпрыян
144 views08:57
Адкрыць / каментаваць