Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2022-06-16 15:24:44
107 views12:24
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 11:55:30Адзінародны Божы Сын, жадаючы даць нам удзел у сваім бостве, прыняў нашую прыроду, каб, стаўшыся чалавекам, учыніць людзей багамі

Больш за тое, усё, што Ён прыняў ад нас, цалкам прызначыў для нашага збаўлення. Ахвяраваў сваё цела Богу Айцу як уміласціўленне за нас. Сваю кроў праліў дзеля нашага адкуплення і абмыцця, каб мы, выкупленыя з няшчаснай няволі, былі ачышчаныя ад усіх грахоў.

Але каб памяць пра такое вялікае дабрадзейства жыла ў нас заўсёды, Ён пакінуў сваім верным у постаці хлеба і віна сваё Цела як спажытак і Кроў як напой.

О дзівосная і цудоўная гасціна, збавенная і поўная ўсялякай слодычы! Што ж можа быць яшчэ больш цудоўным? Ужо не мяса казлоў і цяльцоў, як у Старым Запавеце, але сам Хрыстос, праўдзівы Бог, ахвяруецца як спажытак.

Ніводзін іншы сакрамэнт не з’яўляецца больш збавенным; ён знішчае грахі, памнажае цноты, шчодра насычае душу духоўнымі дарамі.

У Царкве Эўхарыстыя служыцца як за жывых, так і за памерлых, каб дапамагаць усім, бо была ўстаноўлена дзеля дабра ўсіх.

Урэшце, ніхто не можа выказаць слодычы гэтага сакрамэнту. Праз яго пазнаецца смак духоўнай радасці каля самай крыніцы; праз яго ўшаноўваецца памяць непараўнальнай любові, засведчанай Хрыстом падчас Мукі.

Каб веліч гэтай любові найдасканалей была ўпісана ў сэрцы вернікаў, пасля спажыцця Апошняй Вячэры разам са сваімі вучнямі, калі намерваўся перайсці з гэтага свету да Айца, Хрыстос устанавіў гэты сакрамэнт як вечны ўспамін сваёй Мукі, як спаўненне даўніх прадказанняў, як найбольшую сваю справу, і пакінуў як асаблівае суцяшэнне для тых, хто смуткуе з прычыны Ягонага адыходу.

Св. Тамаш Аквінскі
135 views08:55
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 09:31:37 +Урачыстасць Божага Цела – сведчанне еднасці католікаў двух абрадаў+

10 дзён пасля Ўрачыстасці Зыходу Сьвятога Духа (Пяцідзесятніцы) ў каляндары лацінскага абраду Каталіцкай Царквы прыпадае Свята Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела) – у гэтым годзе гэта чацьвер 16 чэрвеня. Паколькі ў Беларусі гэта працоўны дзень, звычайна ў дыяцэзіях арганізуюцца ўрачыстыя працэсіі ў бліжайшую суботу або ў нядзелю, або нават раней. (Так было ў гэтым годзе ў Мінску, Магілёве). ===У сам дзень Урачыстасці Божага Цела ў рыма-каталіцкіх касцёлах служыцца св. Імша аб Найсвяцейшай Эўхарыстыі.
+Урачыстасць Божага Цела – супольнае сведчанне поўнай эўхарыстычнай сулучнасці (communio) католікаў двух абрадаў Каталіцкай Царквы: лацінскага і грэка-каталіцкага (візантыйскага).
+ + +
“Удзел грэка-католікаў ў святкаванні Божага Цела ў рыма-каталіцкіх парафіях – гэта доўгая традыцыя, якая была асабліва жывой у Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Яе вельмі рупліва падтрымліваў Блаславёны біскуп Мікалай (Чарнецкі), Апостальскі візітатар для вернікаў візатыйска-славянскага абраду” – сказаў архім. Сяргей.
177 views06:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 09:46:02 http://svjazep.org/index.php?newsid=2794
90 views06:46
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 14:56:52
Прарок Елісей

Прарок Елісей быў наступнікам прарока Ільлі. Калі прарок Ільля быў забраны на неба, ён пакінуў свой плашч, які надзеў Елісей і атрымаў сілу Ільлі.

Прарок чыніў шмат цудаў, сярод якіх ачышчэньне ад праказы сірыйскага правіцеля Неемана, уваскрашэнне сына шунаміткі, выратаваньне ад галоднай сьмерці ўдавы і яе сыноў.

Памёр у глыбокай старасьці ў Самарыі.
120 views11:56
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 11:49:53
27 viewsedited  08:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 09:49:38
Сёння пачынаецца Пятроўскі пост.

Чацвёртая царкоўная запаведзь («Захоўвай прадпісаныя Царквой перыяды ўстрымання ад мясной ежы і пасты») вызначае перыяды аскетычнага жыцця і пакаяння, якія рыхтуюць нас да літургічных святкаванняў і спрыяюць таму, што мы набываем уладу над сваімі інстынктамі і свабоду сэрца. (ККЦ 2043)

Перыяды і дні пакаяння на працягу літургічнага года з'яўляюцца ў Царкве асаблівым часам практыкі пакаяння. Гэтыя перыяды найбольш падыходзяць для духоўных практыкаванняў, пакаяльных набажэнстваў, паломніцтваў пакаяннага характару, а таксама для добраахвотных самаабмежаванняў, такіх, як пост і міласціна, і для таго, каб па-братэрску дзяліцца з іншымі (дабрачынныя і місіянерскія справы). (ККЦ 1438)
71 views06:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 10:23:28 Памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай

12 чэрвеня сьвяткуем памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай – пацярпелых падчас Другой сусьветнай вайны каталіцкіх сьвятароў, манахіняў і сьвецкіх людзей.

Сярод іх была і Марыяна Бярнацкая, якая паходзіла з верных Каталіцкай Царкве ўніятаў з былой Холмскай япархіі. Падчас Другой сусьветнай вайны яна дабраахвотна прапанавала сваё жыцьцё ўзамен за сваю цяжарную нявестку, якая трапіла ў шэраг закладнікаў, якіх павінны былі расстраляць нацысты.
71 views07:23
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 09:21:39
Сьвяткуем памяць усіх сьвятых праайцоў, айцоў і патрыярхаў, апосталаў, мучанікаў і біскупаў, прарокаў, праведнікаў і блаславёных, і ўсіх, чые імёны запісаныя ў кнізе жыцьця, і просім іх заступіцца за нас. Малітвамі іх, Хрысьце Божа наш, дай супакой усяму сьвету, каб нам усім пяяць Табе: "Ты, Чалавекалюбча, існы Госпадзе і Божа, праслаўлены ў мностве сьвятых, якіх Ты праславіў".
87 views06:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 08:56:34 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 13-19 чэрвеня

16 чэрвеня, чацвер
18.30 – св. Імша і працэсія па вуліцах горада
(катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя)

17 чэрвеня, пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

19 чэрвеня, нядзеля
Усіх святых беларускага народу
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ушанаванне бл. Мар’яны Бярнацкай
89 views05:56
Адкрыць / каментаваць