Get Mystery Box with random crypto!

Прарок Елісей Прарок Елісей быў наступнікам прарока Ільлі. Ка | Грэка-католікі Беларусі

Прарок Елісей

Прарок Елісей быў наступнікам прарока Ільлі. Калі прарок Ільля быў забраны на неба, ён пакінуў свой плашч, які надзеў Елісей і атрымаў сілу Ільлі.

Прарок чыніў шмат цудаў, сярод якіх ачышчэньне ад праказы сірыйскага правіцеля Неемана, уваскрашэнне сына шунаміткі, выратаваньне ад галоднай сьмерці ўдавы і яе сыноў.

Памёр у глыбокай старасьці ў Самарыі.