Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2022-06-11 17:22:00 Вы – святло свету

«Вы святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы светач, не ставяць яго пад пасудзінай, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме» (Мц 5, 14-15). Соллю зямлі Госпад назваў сваіх вучняў, таму што нябеснай мудрасцю яны прыпраўляюць, вяртаючы свежасць, сапсаваныя д’яблам людскія сэрцы. Называе іх таксама святлом свету, таму што яны асветленыя Ім самім, праўдзівым і вечным святлом. І цяпер яны самі становяцца святлом у змроку.

Паколькі Хрыстос – гэта святло справядлівасці, Ён справядліва называе таксама сваіх вучняў святлом свету, бо праз іх, быццам праз зіхоткія промні, напаўняе ўвесь свет святлом свайго пазнання; калі паказалася святло праўды, у людскіх сэрцах рассеялася цемра памылкі.

Праз іх і мы, асветленыя, з цемры сталі святлом, як кажа Апостал: «Калісьці вы былі цемрай, а цяпер вы святло ў Госпадзе. Паступайце, як дзеці святла» (Эф 5, 8). І зноў: «Вы сыны не ночы і змроку, але святла і дня» (пар. 1 Тэс 5, 5).

Слушна і святы Ян засведчыў у сваім Пасланні: «Бог ёсць Святло» (1 Ян 1, 5), а той, хто знаходзіцца ў Богу, знаходзіцца ў святле, як і Ён ёсць у святле. Таму, паколькі мы радуемся свайму вызваленню са змроку памылак, мы павінны заўжды паступаць як дзеці святла. Таму Апостал кажа: «Сярод іх ззяйце, як светачы ў свеце, верна трымаючыся слова жыцця» (пар. Флп 2, 15-16).

Калі мы не зробім гэтага, тады акажацца, што сваёй нявернасцю, быццам покрывам, мы засланяем і зацяняем такое неабходнае і карыснае святло на шкоду нам самім і іншым. Таму мы і чытаем добра вядомую прыпавесць пра чалавека, які змарнаваў талент, дадзены яму для таго, каб атрымаць выгаду нябеснага жыцця: замест таго, каб зарабіць на ім, чалавек схаваў талент і панёс за гэта заслужанае пакаранне.

Таму той яркі светач, запалены для карысці нашага збаўлення, павінен заўсёды свяціць у нас. Бо мы маем светач нябеснай запаведзі і духоўнай ласкі, пра якія казаў Давід: «Слова Тваё – светач для маёй нагі і святло для маёй сцежкі» (пар. Пс 119 [118], 105). Пра гэта кажа і Саламон: «Бо наказ Закону – гэта светач» (пар. Прып 6, 23).

Як бачна, мы не можам засланяць светач Закону і веры, але для збаўлення многіх яго трэба змясціць у Царкве быццам на свечніку, каб мы самі карысталіся святлом самой праўды і каб яно асвятляла ўсіх вернікаў.

Св. Храматый
79 views14:22
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 12:51:28
Вялікая Вячэрня Нядзелі ўсіх сьвятых
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/180-vyachernya-nyadzeli-usikh-svyatykh.html
102 views09:51
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 17:15:40
112 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 17:15:25
113 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 17:14:42 =Рэкалекцыі для святароў і семінарыстаў Беларускай грэка-каталіцкай Царквы прайшлі ў Мінску 6-8 чэрвеня 2022. =Рэкалекцыі пачаліся святочнай Боскай Літургіяў у парафіі Святога Духа. Прысутных святароў і вернікаў прывітаў Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь Архібіскуп Антон (Ante Jozić) . ==У наступныя 2 дні духоўныя настаўленні праводзіў Мітрапаліт Senior Уладыка Тадэвуш (Кандрусевіч). ===На завяршэнне духоўных практыкаванняў удзельнікі здзейснілі пілігрымку да Маладзечна, дзе ў храме грэка-каталіцкай парафіі адслужылі Боскую Літургію і ўшанавалі Ікону Божай Міласэрнасці, якая там жа захоўваецца.
113 viewsedited  14:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 17:14:05 Rekalekcyi, Minsk 7.06.22
109 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 09:18:37
9 чэрвеня - сьвяты Кірыла, архібіскуп Александрыйскі

Кірыла Александрыйскі нарадзіўся ў другой палове IV стагоддзя ў Егіпце, памёр 27 чэрвеня 444 году ў Александрыі.

Вучыўся ў Александрыі, а пасьля знаходзіўся ў манахаў-пустэльнікаў. На ягоную асобу вялікі ўплыў зрабіў патрыярх Александрыйскі Тэафіл, ягоны дзядзька.

Сьвяты Кірыла палемізаваў з Несторыем, патрыярхам Канстанцінопальскім, заклікаючы яго прыняць навуку пра дзьве прыроды (Божую і чалавечую) і адну асобу ў Хрысьце.

Па даручэньні папы Рымскага Цэлестына І (422-431) старшыняваў на Эфэскім саборы, які ўрачыста адкрыў у 431 годзе. Спрычыніўся да прыняцьця на тым саборы дагмату пра Божае мацярынства Дзевы Марыі.
112 views06:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 12:18:42 Праца пра нашую парафію адзначана на абласной канферэнцыі вучняў

30 красавіка 2022 года наша парафіянка Дамініка Дзерангоўская, якая вучыцца ў 10 класе, прымала ўдзел у трэцім этапе абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Край Гарадзенскі”.
The post Праца пра нашую парафію адзначана на абласной канферэнцыі вучняў first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.

https://facimskaja.by/galounaya/pracza-pra-nashuyu-parafiyu-adznachana-na-ablasnoj-kanferenczyi-vuchnyau.html
120 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 12:18:42 Антыфэйк

“Я заўсёды апостала Тамаша любіў, ставіў у прыклад яго скептыцызм ды заахвочваў шукаць доказаў веры”, – піша у сваім фейсбуку айцец Андрэй Крот. У кагосьці
The post Антыфэйк first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.

https://facimskaja.by/galounaya/antyfejk.html
110 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 12:18:42 Казанне на Вялікдзень

Казанне а. Андрэя Крата на Вялікдзень – Уваскрасенне Госпада нашага Ісуса Хрыста.
The post Казанне на Вялікдзень first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.

https://facimskaja.by/galounaya/kazanne-na-vyalikdzen.html
105 views09:18
Адкрыць / каментаваць