Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2022-05-29 09:08:41
87 views06:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-29 08:54:11 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 30 траўня – 5 чэрвеня

5 чэрвеня, нядзеля
Зыход Святога Духа
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец
89 views05:54
Адкрыць / каментаваць
2022-05-29 00:09:23 https://catholic.by/3/news/vatican/14670-adysho-u-vechnasts-kardynal-andzhelo-sadana-byly-dzyarzhsakratar-i-dekan-kalegii-kardynala
31 views21:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-28 18:04:19 Нядзельная трансляцыя:

80 viewsedited  15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-28 12:12:45
Вялікая Вячэрня на нядзелю Сьвятых Айцоў І сусьветнага сабору
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/181-vyachernya-uvechary.html
96 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 18:42:34
Успрыманне чалавекам несправядлівасці сведчыць пра Бога

Магчымы адказ на пытанне, чаму Бог дапускае зло - гэта сцвярджэнне, што Бога не існуе зусім, і тады адказ на наша пытанне адразу відавочны: Бог дапускае зло, таму што ніякага Бога, уласна, няма і перашкаджаць злу папросту няма каму. Усё проста і зразумела.

Але тады незразумела іншае: калі Бога няма, то чаму мы ўвогуле задаём сабе пытанне аб прычынах зла? Наша абурэнне несправядлівасцю выходзіць з таго, што мы адчуваем, што ёсць «дабро» і «зло», і што «дабро» растаптана, а «зло» здзейснена. Вядома, пытанні дабра і зла - гэта пытанні маралі і этыкі. Але калі Бога няма і само жыццё - гэта проста матэрыяльны працэс без духоўнай або звышнатуральнай прычыны або мэты, тады пытанні дабра і зла не маюць ніякага сэнсу, і нам няма чаго іх задаваць. Чаму? Ды таму, што ў гэтым выпадку ні дабра, ні зла аб'ектыўна не існуе.

Аві Снайдэр
58 views15:42
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 16:07:18 Сёння першы дзень дзявятніцы ў падрыхтоўцы да свята Зыходу Святога Духа. На працягу 9 дзён молімся Акафіст.
114 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 13:41:12 Гэта сапраўды вялікая сіла духа і яркае святло ў душах вернікаў, калі яны непахісна вераць у тое, чаго не бачылі цялесным зрокам, і накіроўваюць свае жаданні да таго, чаго нельга ўбачыць. Ці нарадзілася б такая любоў у нашых сэрцах і ці апраўдаўся б хто-небудзь праз веру, калі б наша збаўленне заключалася толькі ў тым, што ляжала б перад нашымі вачыма?

Таму тое, што было бачным у нашым Адкупіцелю, перайшло ў таінствы. Каб вера была глыбейшай і мацнейшай, бачанне саступіла вучэнню, а яго аўтарытэт павінны прыняць сэрцы вернікаў, асветленыя нябесным промнем.

Гэтай веры, паглыбленай Узнясеннем Госпада і ўмацаванай дарам Святога Духа, не зламалі ні кайданы, ні вязніцы, ні голад, ні агонь, ні разарванне дзікімі звярамі, ні іншыя вытанчаныя катаванні, прыдуманыя жорсткімі пераследнікамі. За гэтую веру змагаліся, не шкадуючы ўласнай крыві, па ўсім свеце не толькі мужчыны, але і жанчыны, юнакі і далікатныя дзевы. Гэтая вера выганяла злых духаў, лячыла хваробы і ўваскрашала памерлых.

Таму і святыя апосталы, хоць былі падмацаваныя столькімі цудамі і навучаныя столькімі прамовамі, спалохаліся, бачачы жудасныя мукі Госпада, і не без ваганняў прынялі праўду пра Яго ўваскрасенне. Аднак яны атрымалі карысць з Узнясення Госпада, паколькі тое, што раней прыносіла ім страх, абярнулася ў радасць, бо яны адкрытымі вачыма сузіралі боства Хрыста, Які сядзеў праваруч Айца. І ўжо не затрымлівалі зроку на чалавечым целе Хрыста, але зразумелі ў духу тое, што Ісус не пакідаў Айца, сыходзячы да іх, і не пакінуў вучняў, узыходзячы да Айца.

Тады ж, умілаваныя, Сын Чалавечы паказаў сябе як Сына Божага больш дасканала і свята, калі вярнуўся да славы Айцоўскай велічы і невыказным чынам стаў бліжэйшым да нас як Бог, хоць і аддаліўся ад нас як чалавек.

Тады падтрыманая пазнаннем вера пачала набліжацца да пазнання роўнай прыроды Айца і Сына і ўжо не мела патрэбы дакранацца да таго, што цялеснае ў Хрысце, з-за чаго Ён здаваўся ніжэйшым за Айца. Гэтае праслаўленае цела захоўвае сваю сутнасць, але наша вера была паклікана туды, дзе да роўнага Айцу Адзінароднага Сына можна дакрануцца не цялеснай рукой, але духоўным пазнаннем веры.

Св. Лявон Вялікі
102 views10:41
Адкрыць / каментаваць
2022-05-26 15:45:28 http://svjazep.org/index.php?newsid=2789
96 views12:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-26 15:33:28 Папа Францішак: даверым Багародзіцы прагненне міру Украіны і ўсяго свету

Францішак заклікаў да салідарнасці з людзьмі, якія пакутуюць ад вайны, а таксама пажадаў вернікам заўсёды адчуваць прысутнасць Святога Духа ў сваіх сэрцах.
 
“Учора мы адзначалі ўспамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. У нашых малітвах асаблівым чынам даверым Ёй прагненне міру Украіны і ўсяго свету. Няхай Багародзіца навучыць нас салідарнасці з тымі, хто перажывае выпрабаванне трагедыі вайны і прынясе прымірэнне паміж народамі”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 25 мая 2022 года, вітаючы пілігрымаў з Польшчы.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2788
90 views12:33
Адкрыць / каментаваць