Get Mystery Box with random crypto!

Папа Францішак: даверым Багародзіцы прагненне міру Украіны і ў | Грэка-католікі Беларусі

Папа Францішак: даверым Багародзіцы прагненне міру Украіны і ўсяго свету

Францішак заклікаў да салідарнасці з людзьмі, якія пакутуюць ад вайны, а таксама пажадаў вернікам заўсёды адчуваць прысутнасць Святога Духа ў сваіх сэрцах.
 
“Учора мы адзначалі ўспамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. У нашых малітвах асаблівым чынам даверым Ёй прагненне міру Украіны і ўсяго свету. Няхай Багародзіца навучыць нас салідарнасці з тымі, хто перажывае выпрабаванне трагедыі вайны і прынясе прымірэнне паміж народамі”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 25 мая 2022 года, вітаючы пілігрымаў з Польшчы.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2788