Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 17

2022-05-26 11:32:56 http://svjazep.org/index.php?newsid=2787
112 views08:32
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 23:53:58 http://svjazep.org/index.php?newsid=2786
43 views20:53
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 22:37:49 https://catholic.by/3/news/world/14655-kardynal-mateo-dzuppi-sta-novym-kira-nikom-italyanskaga-episkapatu
76 views19:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 23:27:05 https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2022-05/pantyfik-prynya-premera-panochnaj-makedonii-i-balgaryi.html
136 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 12:36:52 юнацтва ў камуністычныя арганізацыі, прыналежнасць да іх часта прапагандавалася як далучэнне да пэўнай сістэмы каштоўнасцяў, якія ўключаюць узаемадапамогу, дысцыпліну, сяброўства і гэтак далей. Таму неабходны рахунак сумлення, каб вызначыць: наколькі выбар дзяцей быў самастойным і ўсвядомленым.

sib-catholic.ru
71 views09:36
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 12:36:52 Піянерыя і камсамол: як Царква ставіцца да такіх арганізацый, і ці можа католік у іх быць?

Царква неаднаразова асуджала камунізм. Афіцыйнае канчатковае асуджэнне камунізму прагучала ў энцыкліцы Папы Пія XI Divini Redemptoris, апублікаванай 19 сакавіка 1937 года з падзагалоўкам "Аб бязбожным камунізме і аб хрысціянскай сацыяльнай дактрыне".

Папа напісаў гэтую энцыкліку таму, што пасля бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 года камунізм паказаў сябе згубным не толькі з-за таталітарызму, але і з-за сваёй ідэалагічнай сувязі з марксізмам-ленінізмам. Гэтая ідэалогія ўключала ў сябе радыкальнае адмаўленне Бога, духоўнасці, рэлігіі, і дзе б яна ні замацоўвалася, паўсюль успыхвалі бязлітасныя антырэлігійныя ганенні, а праз атэістычнае выхаванне моладзі камуністы імкнуліся выкараніць усялякае рэлігійнае пачуццё са свядомасці людзей.

Пій XI піша, што камунізм стаў прычынай жорсткіх ганенняў на Царкву: «Там, дзе камунізму ўдалося ўмацавацца і панаваць (тут Папа згадвае народы Расіі і Мексікі), — прыкладаліся разнастайныя намаганні да таго, каб разбурыць (абвяшчаючы гэта адкрыта) цывілізацыю ад самых яе асноў, а таксама хрысціянскую рэлігію, выкараніўшы памяць аб ёй з чалавечых сэрцаў, перш за ўсё ў моладзі. Біскупы і святары, - канстатуе Пій XI, - былі выгнаныя, асуджаныя на катаржную працу, расстраляныя, забітыя зверскімі спосабамі. Звычайныя свецкія за тое, што яны абараняюць рэлігію, падвергліся падазрэнням, катаванням, ганенням, былі кінутыя ў турмы і аддадзены пад суд» (DR 19).

«Глядзіце ж, высокапаважаныя браты, — усклікае Папа, — каб вернікі не дазвалялі сябе падманваць! Камунізм дурны па самой сваёй сутнасці, і ніхто з тых, хто жадае захаваць хрысціянскую цывілізацыю, не можа супрацоўнічаць з ім ніякім чынам» (58).

Можна таксама працытаваць дэкрэт Свяшчэннай Канцылярыі супраць камунізму ад 1 ліпеня 1949 года. У ім даецца адказ на пытанні, якія паступілі ў Ватыкан, што тычацца камунізму.

Пытанне I: ці можна ўступаць у камуністычную партыю ці аказваць ёй падтрымку?
Адказ: не. Камунізм - вучэнне матэрыялістычнае і антыхрысціянскае; лідары ж камуністаў, нават калі часам заяўляюць на словах, што не змагаюцца супраць рэлігіі, усё ж і вучэннем, і дзеяннямі выяўляюць сваю варожасць у адносінах да Бога, да сапраўднай рэлігіі і да Царквы Хрыстовай.

Піянеры і камсамольцы вызнаюць марксізм-ленінізм, які ўключае ў сябе радыкальнае адмаўленне Бога, духоўнасці, рэлігіі. З дапамогай атэістычнага выхавання дзяцей і моладзі, якое ажыццяўлялася, галоўным чынам, у піянерскай і камсамольскай арганізацыях, кампартыя імкнулася выкараніць усякую рэлігійную свядомасць. Зразумела, каталік не можа быць у гэтых арганізацыях.

Калі ж гаворка ідзе пра савецкія часы, калі дзяцей практычна прымушалі ўступаць у піянерскую арганізацыю, ды яшчэ і рабілі гэта пад выглядам узнагароды за добрую вучобу і паводзіны, то цяжка казаць пра асабістую маральную адказнасць дзіцяці за гэты выбар. Акрамя таго, і гэта асабліва датычыць апошніх гадоў масавага ўступлення дзяцей і
63 views09:36
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 12:36:52 Св. Павел сцвярджае, што мы дасягаем цялеснай еднасці з Хрыстом заўсёды, калі прымаем Яго святое Цела. Апостал так кажа пра гэтую таямніцу пабожнасці: «Яна не была адкрыта сынам чалавечым у мінулых пакаленнях, так як цяпер адкрылася святым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа. Гэта значыць, што і язычнікі з’яўляюцца сунаследнікамі і членамі аднаго цела, і саўдзельнікамі абяцання ў Ісусе Хрысце» (Эф 3, 5-6).

Калі мы звязаныя ў адным целе Хрыстовым узаемнай сувяззю, а асабліва – лучнасцю з тым, хто прысутнічае сярод нас праз сваё Цела, чаму тады мы не ўтвараем такой выразнай еднасці ў Хрысце паміж намі ўсімі? Хрыстос – гэта повязь адзінства, бо Ён адначасова Бог і чалавек.

Што датычыць духоўнай еднасці, то, ідучы тым самым шляхам, зноў скажам, што ўсе мы, прыняўшы аднаго і таго ж Духа, а менавіта Духа Святога, пэўным чынам злучаныя паміж сабою і з Богам. Хоць паасобку нас шмат і кожнаму з нас Хрыстос даў Айцоўскага і свайго Духа, аднак гэты Дух адзіны непадзельны. Таму Ён збірае ў адно паасобныя духі, кожны з якіх застаецца сабой, і аб’ядноўвае нас у сабе.

Моц святога Цела Хрыстовага робіць Ягонымі часткамі ўсіх тых, у кім яно ёсць. Думаю, што такім жа чынам непадзельны Дух Божы, які жыве ва ўсіх, збірае кожнага ў духоўную еднасць.

Таму св. Павел зноў навучае нас «цярпець адзін аднаго ў любові, стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе спакою. Адно цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання. Адзін Госпад, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас» (пар. Эф 4, 2-6). Адзін Дух жыве ў кожным з нас, таму адзін Айцец і Бог усіх будзе ў нас праз свайго Сына, прыводзячы да ўзаемнай еднасці і еднасці з Ім усіх, хто ўдзельнічае ў Духу Святым.

Відавочна і тое, што праз удзел мы злучаемся з Духам Святым. Калісьці мы пакінулі цялеснае жыццё і падпарадкаваліся законам Духа. Дык ці ж не зразумела нам усім, што, пэўным чынам пакінуўшы наша жыццё і злучыўшыся з Духам Святым, мы зазналі нябеснае ператварэнне і наша прырода пэўным чынам змянілася. Стаўшы ўдзельнікамі нябеснай прыроды, мы ўжо завёмся не толькі людзьмі, але таксама Божымі дзецьмі і нябеснымі людзьмі.

Таму ўсе мы адно ў Айцу, і Сыне, і Духу Святым. Паўтару, што мы адно дзякуючы адзінству стану, адно дзякуючы прыпадабненню да любові Хрыстовай і ўдзелу ў Яго святым целе, а таксама дзякуючы натхнёнасці адным Духам Святым.

Св. Кірыла Александрыйскі
66 views09:36
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 22:10:12  му каталіцкай веры: «Еўрапейская місія паходзіць менавіта адсюль», - падкрэсліў архібіскуп Кметэк.
(На фота: Патрыярх Варфаламей і мансеньёр Марцін Кметэк)
www.vaticannews.va
75 views19:10
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 22:10:12 Славенскі францысканец і архібіскуп Ізміра Марцін Кметэк распавёў Папскаму фонду «Дапамога Царкве ў бядзе» аб становішчы хрысціян у Турцыі, дзе перад Першай сусветнай вайной 30 працэнтаў насельніцтва складалі хрысціяне, сёння ж іх засталося не больш за 0,2 працэнта.

Мансеньёр Кметэк раней нёс святарскае служэнне ў Ліване, а ў Турцыі ён жыве з 2001 года. У 2020 годзе Папа Францішак прызначыў яго архібіскупам Ізміра, архіепархіі плошчай каля 100 тысяч кіламетраў: на ўсход яна распасціраецца да Коньі, размешчанай у 550 км ад Ізміра, а на поўдзень - на 450 км да Анталлі.

У цяперашні час, распавёў архібіскуп Кметэк, у архіепархіі Ізміра пражывае каля 5000 каталікоў, не лічачы мігрантаў і бежанцаў. На пытанне аб свабодзе абвяшчэння ўласнай веры прэлат адказаў: "Як францысканец я лічу асноўнай каштоўнасцю сведчанне жыцця, братэрскае жыццё".

«Мы хацелі б быць актыўнай і жывой Царквой, - тлумачыць мансеньёр Кметэк. – Наша місія – гэта місія Царквы з адчыненымі дзвярыма. Таму ўсе нашы храмы адчыненыя для наведвальнікаў у вызначаны час. Тут адбываюцца часам службы, і нехта заўсёды знаходзіцца ў храме, каб сустракаць наведвальнікаў і адказваць на іх магчымыя пытанні. Гэта шлях евангелізацыі, які мы абралі ў цяперашнім кантэксце».

Раней Турцыя была свецкай дзяржавай. Сёння ж яна перажывае адраджэнне ісламу. Аднак, зазначае архібіскуп, «нельга сказаць, што хрысціяне зноў падвяргаюцца дыскрымінацыі», хаця і мелі месца непрыемныя інцыдэнты ў адносінах з уладамі і дзяржаўнымі ўстановамі, бо Каталіцкая Царква не прызнана ў якасці прававога суб'екта. Тым не менш тут вядзецца "дыялог жыцця", і прыкладам таму з'яўляецца "Карытас". Гэтая дабрачынная каталіцкая арганізацыя – частка Царквы, частка архіепархіі, і ў ёй знаходзяць дапамогу і падтрымку і хрысціяне, і мусульмане, роўна як і любы безабаронны і патрабуючы чалавек. Архібіскуп расказаў таксама аб удзеле каталікоў у «Днях братэрства», аб сустрэчах з мясцовымі імамамі. Мэр Ізміра атрымаў ад каталікоў у падарунак турэцкі пераклад энцыклікі Fratelli tutti; на турэцкую была таксама перакладзена энцыкліка Папы Францішка Laudato si’.

Што да экуменічнага дыялогу, то ў цэлым адносіны з іншымі хрысціянскімі канфесіямі пазітыўныя: архібіскуп згадаў аб праваслаўных і англіканцах, з якімі ў Ізміры каталікі падзяляюць асноўныя хрысціянскія святы. Нядаўна ў каталіцкім храме Святога Палікарпа Боскую Літургію служылі армянскія святары, паколькі ў іх абшчыны няма свайго храма ў Ізміры. З Армянскай Апостальскай Царквой у памесных каталікоў ёсць агульны праект – яны хочуць адкрыць невялікую кнігарню Біблейскага таварыства. "Гэта шматабяцальныя знакі экуменічнага дыялогу", - лічыць прэлат.

Асаблівую ўвагу ў сваёй душпастырскай працы католікі надаюць турыстам, якія выбіраюць Турцыю для азнаямленчых паездак. Для хрысціян, якія прыязджаюць у краіну, вельмі важна наведаць мясцовыя гістарычныя святыні, звязаныя з самімі вытокамі нашай веры. Напрыклад, на тэрыторыі сённяшняй Турцыі праходзілі першыя сусветныя саборы, якія надалі фор
69 views19:10
Адкрыць / каментаваць
2022-05-22 23:53:43 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 23-29 траўня

23 траўня, панядзелак
св. Еўфрасінні Полацкай
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

аўторак-серада
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

26 траўня, чацвер
Узнясенне Госпада нашага Ісуса Хрыста
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

27 траўня, пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

29 траўня, нядзеля
Айцоў І-га Сусветнага Сабору
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
55 views20:53
Адкрыць / каментаваць