Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 19

2022-05-18 17:19:54 МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II
+О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.
+Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.
+Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з вераю ды надзеяй. Амін.
144 views14:19
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 09:48:50 https://catholic.by/3/news/belarus/14623-u-gomeli-katalitskiya-i-pravaslaunyya-biskupy-razam-sustreli-kopii-tsudadzejnykh-abrazou-matsi-bozhaj-z-belaruskikh-sanktuaryyau
81 views06:48
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 08:58:54 18 ТРАЎНЯ: Дзень нараджэння Папы Рымскага ЯНА ПАЎЛА ІІ. =Ян Павал II (свецкае імя Караль Юзэф Вайтыла, па-польску: Karol Józef Wojtyła; *18 траўня 1920; + 2 красавіка 2005). Папа Рымскі, першы папа-славянін. =Кананізацыя св. Яна Паўла ІІ адбылася 27 красавіка 2014 г. у Рыме, на плошчы Святога Пятра. =У каляндары Паўсюднай Царквы (Каталіцкага Касцёла) літургічны успамін св. Яна Паўла ІІ, папы рымскага, адзначаецца 22 кастрычніка.
101 views05:58
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 15:37:29 Чаму святы, праведны, справядлівы і любячы Бог так часта марудзіць, перш чым здзейсніць правасуддзе над злом вакол нас? Ён марудзіць не таму, што Яму ўсё роўна, як мы часта думаем, калі нам даводзіцца чакаць. Прычына таго, што мы ўспрымаем як прамаруджванне, прама процілеглая: Ён марудзіць як раз таму, што Яму не ўсё роўна. Ён марудзіць, таму што Ён літасцівы. Але як гэта магчыма? Як тое, што Ён, здавалася б, заплюшчвае вочы на несправядлівасць, прыгнёт і пакуты, насамрэч можа быць праявай Яго ласкі?

Ён марудзіць, каб мы маглі апамятацца і пакаяцца перш, чым здзейсніцца правасуддзе, якое павінен ажыццявіць праведны Суддзя. Бог абавязкова ўмяшаецца і пакладзе канец злу. У нас ёсць цвёрдая ўпэўненасць у тым, што Ён будзе "дзеі пакутнікаў зямлі рашаць паводле ісціны; і жазлом вуснаў Сваіх заб'е бязбожніка" (Іс.11:4). Ён суцешыць усіх, хто плача, і блаславіць кожнага, хто выгнаны за праўду (Мацвея 5:4, 10). Але перш мы павінны задаць сабе пытанне: на якой шалі правасуддзя апынемся мы самі, калі суд нарэшце прыйдзе?

Датуль, пакуль я сам усталёўваю сабе стандарты і сам вырашаю, што правільна і справядліва, мне няма пра што турбавацца. Я заўжды буду лічыць сябе правільным, а ўсе свае дзеянні апраўданымі. І калі мне даводзіцца зносіць пакуты ад рук іншых людзей, я заўсёды буду бачыць сябе бязвіннай ахвярай.

Але што, калі маё ўспрыманне выкрыўленае? Што, калі мае паводзіны былі не такія праведныя, як я іх бачу? Што, калі мае ўчынкі ацэньваюцца па іншым стандарце? І нават калі я незаслужана пацярпеў і зведаў зло ад рук іншых, што, калі ў выніку я таксама панясу адказнасць за зло, якое я тварыў, і за пакуты, якія я прычыніў людзям? Можа, і добра, што Бог яшчэ не здзейсніў Свой справядлівы суд.

Габрэй па імені Пётр, які стаў паслядоўнікам Ісуса, прызнаўшы ў Ім Месію свайго народа, зведаўшы наймацнейшыя пакуты за свае перакананні, пісаў аднаверцам і спачувальнікам, прапаноўваючы тлумачэнне таго, чаму Бог марудзіць з выкананнем Свайго абяцання перамагчы зло і пакласці справядлівы канец гэтаму свету: "Не марудзіць Госпад з выкананнем абяцання, як некаторыя лічаць гэта марудлівасцю; а доўга трывае нас, не хочучы, каб хто загінуў, а каб усе прыйшлі да каяння" (2 Пт.3:9)

Насамрэч, у гэтым ёсць нейкая іронія. Мы лямантуем да Бога: «Ну колькі мне яшчэ чакаць?!», - але ў той жа час Бог заклікае да нас: «Ну колькі Мне яшчэ чакаць?!»

"Дакуль, немыслі, любіцьмеце невуцтва? Дакуль пакепнікі будуць кепствам цешыцца? Дакуль бязглуздыя будуць ненавідзець навуку?" (Прып.1:22)

Я чакаю і цярплю, пакуль Бог марудзіць у чаканні іншых. Калі вы, як і я, адны з тых многіх, хто ўжо апамятаўся і раскаяўся, тады давайце спадзявацца на Яго ласку і, напаўняючыся Яго сілай, цярпліва чакаць, пакуль Ён марудзіць дзеля іншых, як Ён марудзіў дзеля нас.

Ці, можа, вы адзін з тых, на каго Бог усё яшчэ чакае?

Аві Снайдэр
89 views12:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 23:36:26 http://svjazep.org/index.php?newsid=2780
125 views20:36
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 18:27:01 Там, дзе Прыпяць-рака па пяску гонiць воды
Сярод багнаў i пушчаў палескiх,
Там Баболя Сьвяты душам нёс асалоду,
Жыў, вучыў веры Божай, нябескай.
Зрокся панскiх дастаткаў, уцехi i славы,
Неба тайнага клiку паслухаў;
Пасьвяцiўся на службу за Божую справу,
Ў сэрцы маючы Божага Духа.
I вясковую, ўбогую, цёмную хату
Палюбiў з яе горам, нудою;
З добрым словам, з пацехай сьпяшаўся да брата,
Ўсiм атуху прыносiў з сабою.
Нi яму маразы на дарозе стаялi,
Нi яго адстрашалi грымоты,
З Божым дарам усюдах Яго спатыкалi,
Як iшоў, як нёс сьвет у цямноты.
Ў Беларусi ў той час войны, бiтвы кiпелi:
Край чужынцы напалi, змагалi,
Як маглi; нi малых, нi старых нi жалелi:
Што нажу, што агню аддавалi.
Не мiнула i Пiншчыну гэта нiшчасьце:
Банды ворагаў суд свой тварылi;
Здрайцы у помач к iм шлi, каб самiм нi прапасьцi,
I магiлы братом сваiм рылi.
Хто свае кiдаў хаты i ў пушчы хаваўся,
Хто ратунку ў чужыне дзе тукаў,
А Баболя на службе сваей аставаўся
Сярод гэтых пажараў i мукаў.
З верай шчырай у справу рэлiг'i сьвятую
Пацяшае, наўчае дзе можыць,
Покi вораг i гэту душу залатую
Нi парваўся змагчы i знiштожыць.
Здрайца мейсцэ ўсказаў, дзе Сьвяты навучае...
З дзiкiм гiкам злавiлi Баболю,
А той iх Божым словам вiтае
I сябе аддае Божай волi.
На сваю на афяру, як зьвер згаладалы,
Навалiлася ворагаў шайка,
I аддалi мучэньню, як сiл iм ставала,
Секлi, рэзалi шабляй, нагайкай.
Прывалокшы Сьвятога Андрэя ў Янова,
На разнiчым стале палажылi,
Пачалi картавацi па-свойму нанова:
Цела рэзалi, косьцi крышылi.
Абразалi i губы, i вушы, i пальцы,
Пачапiлi вяроўкаю к столi,
Заганялi цьвякi азьвярэўшы паганцы, -
Аж дух к Богу узнёсься Баболi.
З тэй пары лет бяз лiку непамяць скасiла,
Многа лет, многа зiм прамiнула, -
Нi адна узышла пры магiле магiла,
Шмат чаго ў небыцьцё патанула.
Толькi хвала ня ўмёрла Андрэя Баболi.
Даў Бог сiлу яму тварыць цуды,
А iх сьведка - народ не забыўся нiколi,
Ўзносе модлы к сьвятому паўсюды.
Песьнi, казкi растуць з кожным годам
Аб замучаным страшна Андрэю,
Хвала шырыцца скрозь ад народа к народу,
Дух Сьвятога цуднее, ясьнее...
Будзь жа, будзь Ты, Баболя заступнiкам нашым
Пiрад Ствурцам Нябесным Прадвечным,
I люд свой, што любiў так, хоць вораг i страшыў,
У апецэ i ласцэ мей вечна.
Выпрась долю яму i прыхiльнасьць у Бога,
Спор у хаце, ураджайнасьць у полi,
Павядзi к яснай славе шчасьлiвай дарогай
Беларусь з панiжэньня, з няволi.
Дай нам гарт, моц i сiлу няпраўду здалецi,
Дай нам сьветач развiднiваць ночы,
I прымерам будзь нам, як павiнны глядзецi
Сьмела гору i ворагу ў вочы.
Амэн.
125 views15:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 18:26:56
365 гадоў ад мучаніцкай смерці святога Андрэя Баболі, люта закатаванага казакамі Хмяльніцкага за евангельскую пропаведзь і заклік да царкоўнай еднасці на беларускім Палессі (Янава, цяпер Іванава Берасцейскай вобласці) 16 траўня 1657 г.
Дзеля малітваў і мучаніцкай ахвяры слугі Твайго Андрэя, Госпадзе, змілуйся над намі.
126 views15:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 21:03:39 https://grodnensis.by/nawiny/11056-brat-pa-lin-syargej-kalyuta-z-va-kavyska-prynya-dyyakanskae-pasvyachenne.html
150 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 17:33:49

155 views14:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 08:51:21
164 views05:51
Адкрыць / каментаваць