Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 22

2022-05-06 09:01:03 https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2022-05/papa-skiravau-paslanne-na-susvetny-dzen-malitvy-ab-paklikannyah.html
111 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 19:46:53 https://catholic.by/3/news/announcements/14591-razvitanne-sa-spachylym-stanislavam-shushkevicham-projdze-u-minskaj-katedry-zmeny
16 views16:46
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 12:01:03 http://svjazep.org/index.php?newsid=2773
65 views09:01
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 10:59:13 https://catholic.by/3/news/announcements/14583-z-udzelam-artsybiskupa-u-minsku-projdze-kanferentsyya-khrystsiyanskaya-syam-ya-perad-ablichcham-suchasnykh-vyklika
96 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 09:08:59 ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! +Увечары 3 мая 2022 г. ў Мінску на 88-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Шушкевіч, вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч.
=Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 года ў Мінску. Быў сынам беларускага пісьменніка Станіслава Шушкевіча, рэпрэсаванага савецкімі ўладамі.
=18 кастрычніка 1991 года Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савету і стаў фактычна першым лідарам незалежнай Беларусі, якая ў той час была парламенцкай рэспублікай.
=Прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцёла) ў Мінску. +За спачын душы спачылага Станіслава памолімся на заўпакойнай Літургіі ў храме грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску - у Пятніцу, 6 мая - у 18:30. +Пахавальная св. Імша будзе служыццая ў Чырвоным касцёле ў Суботу, 7 мая.
116 views06:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 10:25:55 УШАНУЙМА СВЯТУЮ ПЛАШЧАНІЦУ ХРЫСТА

4 траўня – дзень ушанавання святой Плашчаніцы Ісуса Хрыста

Ужо больш за паўтысячагоддзя, у дзень 4 траўня адзначаецца дзень Ушанавання святой Турынскай Плашчаніцы.
Папа Рымскі Юлій II, 516 гадоў таму - 26 красавіка 1506 г. зацвярдзіў тэксты святой Імшы і Літургіі гадзінаў (брэвіярыя) на свята ўшанавання гэтай каштоўнай Рэліквіі і звяртаў увагу на сувязь паміж Крыжам і Святой Плашчаніцай.
Свята было прызначанае на 4 траўня, гэта значыць на наступны дзень пасля свята «знаходжання святога Крыжа».

Свята ўшанавання святой Плашчаніцы Хрыста адзначаецца асабліва ўрачыста ў Турыне, дзе яна захоўваецца. Там жа – у пабожных пілігрымках - прыбываюць з усяго свету вернікі розных традыцыі і канфесій.

Поўнамашабная копія Турынскай Плашчаніцы (якая была прыкладзеная да святой Рэліквіі) ўжо шмат гадоў выстаўленая ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску – для малітоўнага пакланення вернікаў розных абрадаў і канфесій.

+++
Багаслужбовыя тэксты візантыйскай традыцыі, якія можна выкарыстаць пры ўшанаванні Плашчаніцы

+Высакародны Язэп зьняў з дрэва ўсячыстае цела Тваё
і, спавіўшы яго ў чыстае палатно
з духмянасьцямі, у магіле новай паклаў.

+Устаўшы да сьвітаньня, жанчыны, што былі з Марыяй,
убачылі камень, адвалены ад магілы, і пачулі ад анёла:
"Нашто шукаеце сярод мёртвых, быццам чалавека,
Таго, хто жыве ў вечным сьвятле?
Гляньце, вось пахавальныя покрывы;
дык ідзіце і сьвету абвяшчайце,
што Госпад уваскрос і зьнішчыў сьмерць,
бо Ён Сын Бога, які збаўляе род людзкі".

+Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў
і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.

+Убачыўшы ўваскрасеньне Хрыстова,
паклонімся сьвятому Госпаду Ісусу, адзінаму бязгрэшнаму.
Крыжу Твайму пакланяемся, Хрысьце,
і сьвятое ўваскрасеньне Тваё ў песьнях славім.
Ты – Бог наш, апроч Цябе іншага бога ня знаем, імя Тваё клічам.
Прыйдзіце, усе верныя, паклонімся сьвятому ўваскрасеньню Хрыстоваму,
бо праз крыж прыйшла радасьць усяму сьвету.
Заўжды бласлаўляючы Госпада, славім ўваскрасеньне Яго,
бо Ён, пацярпеўшы ўкрыжаваньне, сьмерцю сьмерць зваяваў.

+Хоць Ты, Несьмяротны, і зышоў у магілу,
Ты зьнішчыў пекла ўладу і ўваскрос пераможна, Хрысьце Божа,
жанчынам міраносіцам кажучы "Радуйцеся",
і Тваім апосталам супакой даруючы,
Ты, што даеш памерлым уваскрасеньне.

+У магіле целам, у пекле душою як Бог, у раі з разбойнікам, і на пасадзе разам з Айцом і Духам Ты быў, Хрысьце: Ты ўсё напаўняеш, Неабдымны.
18 views07:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 10:25:12 Грэка-католікі Беларусі pinned «Як маліцца Ружанец? Адказваем на заклік Святога Айца:

07:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 10:24:54 Як маліцца Ружанец? Адказваем на заклік Святога Айца:

22 views07:24
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 19:48:11 Папа Францішак заахвочвае штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Regina cæli, якая 1 мая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу на трагічную сітуацыю насельніцтва Украіны ва ўмовах вайны.
 
«Сёння пачынаецца месяц, прысвечаны Маці Божай. Я б хацеў заахвоціць усіх вернікаў і ўсе супольнасці штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру.
 
Мае думкі адразу скіроўваюцца да ўкраінскага горада Марыупаль — „горада Марыі” — па-варварску разбомбленага і разбуранага. Тут і цяпер я зноў прашу стварыць бяспечныя гуманітарныя калідоры для людзей, якія апынуліся ў пастцы на сталеліцейным заводзе гэтага горада. Пакутую і плачу, думаючы пра цярпенні ўкраінскага народа, асабліва самых слабых, пажылых і непаўналетніх. Прыходзяць нават жахлівыя паведамленні пра выгнаных і дэпартаваных дзяцей», — сказаў Папа, чые словы перадала Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2771
73 views16:48
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 13:56:46 https://www.vaticannews.va/be/sviet/news/2022-05/bartalamej-i-vajna-va-ukraine-hanba-dla-tyh-hto-jaje-pacau.html
74 views10:56
Адкрыць / каментаваць