Get Mystery Box with random crypto!

Папа Францішак заахвочвае штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцы | Грэка-католікі Беларусі

Папа Францішак заахвочвае штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Regina cæli, якая 1 мая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу на трагічную сітуацыю насельніцтва Украіны ва ўмовах вайны.
 
«Сёння пачынаецца месяц, прысвечаны Маці Божай. Я б хацеў заахвоціць усіх вернікаў і ўсе супольнасці штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру.
 
Мае думкі адразу скіроўваюцца да ўкраінскага горада Марыупаль — „горада Марыі” — па-варварску разбомбленага і разбуранага. Тут і цяпер я зноў прашу стварыць бяспечныя гуманітарныя калідоры для людзей, якія апынуліся ў пастцы на сталеліцейным заводзе гэтага горада. Пакутую і плачу, думаючы пра цярпенні ўкраінскага народа, асабліва самых слабых, пажылых і непаўналетніх. Прыходзяць нават жахлівыя паведамленні пра выгнаных і дэпартаваных дзяцей», — сказаў Папа, чые словы перадала Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2771