Get Mystery Box with random crypto!

Грэка-католікі Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі Г
Лагатып тэлеграм-канала carkva — Грэка-католікі Беларусі
Адрас канала: @carkva
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 24

2022-04-30 09:44:39

82 views06:44
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 00:35:17 Кірыла Тураўскі (каля 1130 – пасьля 1190), пісьменьнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Зьвестак пра яго жыцьцё ня шмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыцьцё» – кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, – гаворыцца ў ёй, – нарадзіўся і выхоўваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак, багацьця і тленнай славы гэтага сьвету; але найперш стараўся спасьцігнуць вучэньне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў сьвятых пісаньнях». Атрымаў добрае хатняе выхаваньне, пазьней спасьціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэцкіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасьцю аддацца роздуму і малітвам). Там ён ня толькі сузіраў сьвет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.

Каля 1169 князь Юры Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу-мніха прыняць біскупства. У першы год свайго служэньня тураўскі біскуп набыў вядомасьць удзелам у т.зв. «справе Феадорца». Нейкі Фёдар з Уладзімерска-Суздальскага княства, выкарыстаўшы славалюбныя планы князя Андрэя Багалюбскага, пачаў раскол да гэтага часу адзінай праваслаўнай Царквы на Русі. Кірыла Тураўскі дасьціпна выкрыў ерась Феадорца і пракляў яго, а да Андрэя Багалюбскага напісаў шмат пасланьняў у гэтай справе, якія, аднак, не захаваліся. На думку дасьледчыка спадчыны Кірылы Тураўскага біскупа Яўгена, сваімі пасланьнямі да Андрэя Багалюбскага асьветнік імкнуўся па-хрысьціянску паўплываць на князя ўсходняй Русі.

На думку дасьледчыкаў (І.Яроміна, В.Чамярыцкага), да літаратурнай спадчыны Кірылы Тураўскага належаць 8 словаў-казаньняў, 2 прыповесьці пра душу і цела, альбо пра сьляпога і кульгавага (кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казаньні пра манаскі чын і анёльскі вобраз, 2 пасланьні да Васіля, ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з вялікай глыбінёй выявіліся асоба пісьменьніка, яго духоўныя перажываньні. Апошнія творы Кірыла Тураўскі напісаў, верагодна, ужо пасьля таго, як зноў адышоў ад грамадзка-царкоўнай дзейнасьці, жыў у кельлі пры царкве сьв. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасьці. Памёр асьветнік у апошняе дзесяцігоддзе 12 ст. Яго памяць царква ўшаноўвае 28 красавіка

Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасьць на Русі і распаўсюджваліся ў сьпісах у 12-17 стст. Яго малітвы друкаваліся ў Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава і П.Мсьціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) і інш. выданьнях. У 1821 г. К.Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы Тураўскага ў «Помніках расейскай славеснасьці XII ст.». Пазьней біскуп менскі і тураўскі Яўген выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на расейскую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданьне літаратурнай спадчыны беларускага асьветніка ажыцьцявіў І.Яромін у 1956-1958 гг. Ю.Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выданьня «Молитвы повседневные» (1956).
35 views21:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 00:35:03 28 красавіка - памяць святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага.
40 views21:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 16:47:58 =З БЕЛАРУСІ - СЛОВЫ ПАДЗЯКІ ПЕРШАІЕРАРХУ СЛАВАЦКАЙ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ, МІТРАПАЛІТУ ЯНУ (БАБЯКУ) Высокадастойны Уладыка Мітрапаліт Ян!

У момант Вашага зыходу на пенсію з пасады Пераіерарха Славацкай грэка-каталіцкай Царквы - Мітрапаліі «sui iuris»,
ад імя духавенства, семінарыстаў і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, жадаем выказваем Вам глыбокую падзяку.

Ад усяго сэрца дзякуем Вам за асаблівую братэрскую ўвагу і за шчодрую дапамогу, якую Вы - на працягу многіх гадоў - аказвалі нам, асабліва пілігрымам, што наведвалі вашыя святыні, дзе жыве традыцыя святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода.
Іхнімі малітвамі няхай шчодра блаславіць Вас Уваскрослы Хрыстос!
З удзячнасцю памятаем аб Вас у нашых малітвах. Мінск, 26 сакавіка 2022 г. +архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ
88 views13:47
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 16:49:10 http://svjazep.org/index.php?newsid=2766
118 views13:49
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 10:59:49 Хрыстос васкрос!.. Усюды радасць
Усё глядзіць смялей, святлей;
Вялікі мучальнік, здаецца,
Абняў ўсіх ласкаю сваей.

Хрыстос васкрос!.. Неугамонна
Плыве па нівах, пушчах клік,
Плыве адна святая думка
З канца ў канец, як свет вялік.

Хрыстос васкрос! — пяе сялянін
З сваёй убогаю раднёй,
Забыўшы песні аб прадвесні,
Забыўшы ўсё усёй душой.

Хрыстос васкрос! — пяе сіротка,
Слуга, таптаная людзьмі;
Пяе ў чужыне падарожны,
Забыты бліжнімі сваймі.

Хрыстос васкрос! — пяюць і тыя,
Хрыста згубіўшыя сыны,
Што ўціхамоўку куюць путы
Для нашай беднай стараны.

Хрыстос васкрос!.. К табе, о Божа,
І я ў дзень гэты просьбу шлю:
Хай Беларусь, мая старонка,
Ўваскрэсне к вольнаму жыццю!

Янка Купала. З Вялікадня 1911 года
50 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-24 08:53:05 ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 25 красавіка-1 траўня

панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

28 красавіка, чацвер
Св. Кірылы, біскупа Тураўскага
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

1 траўня, нядзеля
Міраносіцаў
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец
73 views05:53
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 17:25:43

26 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 16:33:36 Папа Францішак: я гатовы зрабіць усё, каб спыніць вайну

У інтэр’ю аргентынскаму выданню La Nación Святы Айцец нагадаў, што вайна з’яўляецца анахранізмам у сучасным свеце, а таксама паведаміў, што была скасавана яго сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам.
 
Размаўляючы з журналістам Хаакінам Маралесам Салам Францішак заўважыў, што Апостальская Сталіца няспынна прыкладае намаганні дзеля спынення вайны. “Ватыкан не адпачывае. Я не магу расказаць дэталі, бо тады гэта ўжо не будуць дыпламатычныя намаганні, але спробы ніколі не прыпыняюцца”, - сцвердзіў Пантыфік.
 
Гаворачы пра значэнне візіту да пасла Расіі пры Святым Пасадзе, здзейсненага 25 лютага 2022 года, Папа заўважыў: “Я пайшоў туды сам. Я не хацеў, каб мяне нехта суправаджаў. Гэта была мая асабістая адказнасць. Гэта было рашэнне, прынятае падчас ночы чування, думаючы пра Украіну. Для таго, хто хоча бачыць рэчы такімі, якімі яны з’яўляюцца, зразумела, што я ўказаў ураду на тое, што ён можа неадкладна пакласці канец вайне. Калі быць шчырым, я хацеў зрабіць штосьці, каб больш не было ніводнай смерці ва Украіне. Нават адной. І я гатовы зрабіць усё”, - прызнаўся Пантыфік.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2765
53 views13:33
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 09:22:24 «Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выдадзены, узяў хлеб, падзякаваў, паламаў і даў вучням сваім, кажучы: “Бярыце, ешце; гэта ёсць Цела Маё. Гэта чыніце на Маю памяць”. Узяўшы келіх і падзякаваўшы, сказаў: “Бярыце, піце; гэта ёсць Кроў Мая”» (пар. 1 Кар 11, 23). Калі сам Хрыстос абвясціў і сказаў пра хлеб: «Гэта ёсць Цела Маё», - хто ж асмеліцца сумнявацца? Калі сам засведчыў і сцвердзіў: «Гэта ёсць Кроў Мая», - хто будзе сумнявацца, кажучы, што гэта не Ягоная Кроў?

Таму мы з усёй перакананасцю спажываем іх як Цела і Кроў Хрыста. У выглядзе хлеба табе даецца Цела, а ў выглядзе віна табе даецца Кроў, каб падчас спажывання Цела і Крыві Хрыста ты стаў удзельнікам Яго Цела і Крыві. Так мы становімся носьбітамі Хрыста, паколькі ў нашых целах знаходзіцца Яго Цела і Кроў. Так, паводле св. Пятра, мы становімся саўдзельнікамі Боскай прыроды.

Калісьці Хрыстос, палемізуючы з юдэямі, казаў: «Калі не будзеце спажываць Майго Цела і піць Маёй Крыві, не будзеце мець у сабе жыцця» (пар. Ян 6, 53). Паколькі яны не разумелі духоўнага сэнсу сказанага, адышлі пакрыўджаныя, думаючы, што Ён заахвочвае іх спажываць целы.

У Старым Запавеце таксама існавалі ахвярныя хлябы, але скончыліся разам з дзеяннем Старога Запавету. У Новым Запавеце хлеб – нябесны, а келіх – збавенны, і яны асвячаюць душу і цела. Бо як хлеб – гэта адпаведны спажытак для цела, так і Слова падыходзіць для душы.

Таму глядзі, не лічы эўхарыстычнага хлеба і віна простымі і звычайнымі рэчывамі, бо гэта Цела і Кроў Хрыста, як сцвярджае Госпад. Калі нават пачуцці прымушаюць цябе сумнявацца, то вера пераконвае цябе і дае ўпэўненасць.

Ты добра зразумеў і цвёрда паверыў, што эўхарыстычны хлеб, хоць мае смак хлеба, з’яўляецца не хлебам, але Целам Хрыстовым. Гэтаксама і эўхарыстычнае віно, хоць мае смак віна, з’яўляецца не віном, але Кроўю Хрыстовай. Пра гэта ўжо даўно казаў Давід у псальмах: «Алей, што робіць бліскучым твар, і хлеб, што ўмацоўвае людское сэрца» (Пс 104 [103], 15). Умацуй сваё сэрца, спажываючы гэты духоўны хлеб, і развесялі аблічча сваёй душы.

З адкрытым тварам і чыстым сумленнем сузірай славу Госпада, быццам у люстэрку, і пераходзь ад славы да славы ў Хрысце Ісусе, нашым Госпадзе, якому пашана, і ўлада, і слава на векі вякоў. Амін.

Ерусалімскія катэхезы
19 views06:22
Адкрыць / каментаваць